НЕКРАШЭ́ВІЧ (Сцяпан Міхайлавіч) (8.5.1883, в. Данілоўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 20.12.1937),
бел. мовазнавец. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1913). З 1918 заг.бел. секцыі пры губ. аддзеле нар. асветы Адэсы. З 1920 заг.літ.-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, старшыня навук.-тэрміналагічнай камісіі, нам. старшыні Галоўпрафасветы пры Наркамасвеце БССР, старшыня Інбелкульта. З 1926 старшыня аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, з канца 1928 віцэ-прэзідэнт АНБССР, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой бел. мовы і арфаграфічнай камісіі, старшыня Галоўнавукі пры Наркамасвеце БССР, дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. Асн. даследаванні па лексікаграфіі, правапісе, дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Разам з М.Я.Байковым выдаў «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928). Аўтар артыкулаў «Сучасны стан вывучэння беларускай мовы» (1927), «Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ераміты «О уставах манастирских» (1928), «Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад евангелля на беларускую мову і мова перакладу» (не апублікавана), а таксама «Беларускага лемантара» (1922, 6-е выд. 1929), чытанкі «Роднае слова» (1922, 4-е выд. 1925) і інш. У 1930 арыштаваны і высланы ва Удмурцію. У 1937 паўторна арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны па абодвух абвінавачаннях адпаведна ў 1938 і 1957.
Тв.:
Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў. Мн., 1927 (разам з П.А.Бузуком);
Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна. Мн., 1929.
Літ.:
Германовіч І.К. Аб навуковай дзейнасці С.М.Некрашэвіча // Весн. БДУ. Сер. 4. 1972. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
атрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Узяць ад каго‑н. што‑н. перададзенае, перасланае. Атрымаць тэлеграму. Атрымаць падарунак.// Узяць грашовую ці якую іншую плату за працу, дзейнасць. Атрымаць зарплату. Атрымаць пенсію.// Аказацца ўзнагароджаным або пакараным. Атрымаць прэмію. Атрымаць ордэн. Атрымаць пяцёрку на экзамене. Атрымаць падзяку. Атрымаць папярэджанне.// Узяць на карыстанне. Атрымаць кватэру. Атрымаць новую машыну.// Пакарыстацца чыімі‑н. паслугамі. Атрымаць медыцынскую дапамогу. Атрымаць кансультацыю. Атрымаць параду.// Набыць якое‑н. званне, годнасць. Атрымаць ступень кандыдата навук. Атрымаць званне народнага паэта. Атрымаць назву.// Узяць на падставе папярэдняй дамоўленасці, згоды. Атрымацца спадчыне. Атрымаць у доўг.// Набыць папулярнасць. Атрымаць прызнанне. Атрымаць шырокую вядомасць.// Набыць якую‑н. якасць у выніку чаго‑н. Атрымаць добрае выхаванне. Атрымаць спецыяльнасць.
2. Прыняць да выканання. Атрымаць загад. Атрымаць заказ.// Набыць права на выкананне чаго‑н. Атрымаць згоду. Атрымаць дазвол. Атрымаць права. Атрымаць слова.
3. Дабіцца, дамагчыся чаго‑н. Атрымаць высокі ўраджай. Атрымаць вялікі надой малака. Атрымаць добрыя вынікі. Атрымаць перамогу.// Аказацца прызначаным куды‑н. Атрымаць пасаду. Атрымаць месца.
4. Здабыць, вынайсці што‑н. у працэсе пошукаў, даследаванняў. Атрымаць бялок хімічным шляхам. Атрымаць новае паліва.
5.Разм. Аказацца пабітым. Атрымаць па заслугах. Атрымаць па шыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСА́ТКІН-УЛАДЗІ́МІРСКІ (Аляксандр Мікалаевіч) (15.10.1885, с. Вазнясенскае, Кастрамскі р-н — вер. 1937),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1918—21 чл. Прэзідыума ВЦСПС. У 1921 на дзярж. рабоце ў Туркестанскай АССР. З 1922 інструктар ЦК РКП(б). У маі 1923 узначаліў партыйна-ўрадавую камісію па ўзбуйненні БССР. З лют. 1924 сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі—вер. 1924 1-ы сакратар ЦККП(б)Б. У 1924—29 старшыня праўлення Усесаюзнага с.-г. банка. З 1930 на сав., парт., дзярж. і навук. рабоце. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯСТРАТЫГРА́ФІЯ (ад бія... + стратыграфія),
галіна стратыграфіі, якая вывучае размеркаванне выкапнёвых рэшткаў арганізмаў у асадкавых пародах. Мэта біястратыграфіі: вызначэнне адноснага ўзросту, паслядоўнасці ўтварэння, пашырэння і карэляцыі слаёў горных парод. Асн. задача біястратыграфіі — распрацоўка стратыграфічных шкал з дапамогай палеанталагічнага метаду. Найб. значэнне для біястратыграфіі маюць арганізмы, якія існавалі нядоўга, але былі шматлікія на вял. тэрыторыях. На Беларусі біястратыграфія — аснова расчлянення адкладаў фанеразою па выкапнёвых рэштках брахіяподаў, фарамініфераў, астракодаў, малюскаў, пазваночных, насякомых, акрытархаў, канадонтаў, водарасцяў, спораў, пылку, насення і інш. Даследаванні вядуцца ў Ін-це геал.навукАН Беларусі, Беларускім н.-д. геолагаразведачным ін-це і Цэнтральнай лабараторыі ВА «Беларусьгеалогія», БДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́НЦАЎ (Дзмітрый Іванавіч) (11.1.1908, Масква — 27.1.1979),
савецкі фізік, адзін з кіраўнікоў стварэння 1-й у свеце АЭС. Чл.-кар.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1930). У 1956—65 дырэктар Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў (г. Дубна). Навук. працы па квантавай тэорыі цвёрдага цела, акустыцы, оптыцы, квантавай механіцы, ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц, метадалогіі фізікі. Аўтар падручніка «Асновы квантавай механікі» (6-е выд., 1983). Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэмія СССР 1952, 1971.
Тв.:
Акустика неоднородной движущейся среды. 2 изд. М., 1981;
Пространство и время в микромире. 2 изд. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОГАСТВАРА́ЛЬНІЦТВА,
філасофска-этычная плынь у Расіі ў 1910-я г., якая імкнулася спалучыць навук. сацыялізм з рэлігіяй. Яе прадстаўнікі (А.В.Луначарскі, У.А.Базараў, П.С.Юшкевіч, часткова М.Горкі і інш.) мелі на мэце абгрунтаваць неабходнасць стварэння новай «пралетарскай рэлігіі» без Бога, што фактычна зводзілася да абагаўлення калектыву і прагрэсу, якія павінны абуджаць у чалавека «складанае творчае пачуццё веры ў свае сілы, надзею на перамогу любові да жыцця» і дзейсна звязаць ідэал з рэчаіснасцю. Плынь не мела шырокай падтрымкі і да пач. 1-й сусв. вайны (1914) перастала існаваць.
Літ.:
Короткая Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX в.: Критич. анализ. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЦАЎ (Іван Раманавіч) (27.1.1870, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.1.1947),
рускі і бел. матэматык. Праф. (1924). Д-рфіз.-матэм.н. (1935). Брат Я.Брайцава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1896), працаваў у ім. З 1900 у Варшаўскім, з 1916 у Ніжагародскім політэхн. ін-тах, з 1918 у Ніжагародскім ун-це. Адзін з арганізатараў БДУ, складальнік праекта вучэбнага плана для фіз.-матэм. ф-та (1921). Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і функцыянальных ураўненняў.
Тв.:
Изыскание особых точек функции, определяемой рядом Тейлора. М., 1907;
Аб адным спосабе прадстаўлення функцыі, дэфініраванай радам Дырыхле // Зб. прац Фізікаматэм. ін-та БАН. Мн., 1935. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЖЭ́СКІ (Мікалай Карнілавіч) (1860, Мінск — 9.8.1910),
эканаміст, публіцыст. Скончыў Мінскую гімназію, юрыд.ф-т Пецярбургскага ун-та (1886). Працаваў у Мін-ве фінансаў, з 1891 рэферэнт у канцылярыі Дзярж. савета. З 1893 чл. тарыфнага і гандл.-прамысл.к-таМін-ва фінансаў, адначасова ў дэпартаменце ўскосных падаткаў. У 1909 ахвяраваў сваю б-ку (каля 3 тыс. тамоў кніг па фін. пытаннях) Віленскаму т-ву сяброў навук, за што атрымаў тытул чл.-пратэктара т-ва. Аўтар прац «Падатковая рэформа: Французскія тэорыі XVIII ст.» (1888), «Кругавая парука сельскіх суполак» (1896), нарысаў аб прававым становішчы сельскіх суполак, гіст. агляду заканадаўства аб ускосных падатках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ДСКІ (Аляксандр Ільіч) (19.6.1895, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.8.1969),
украінскі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1943), акад.АН УССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1927 у Ін-це фіз. хіміі АН УССР, з 1939 яго дырэктар. Навук. працы па фіз. хіміі. Упершыню ў СССР атрымаў цяжкую ваду (1934) і выкарыстаў ізатопы для даследавання механізму хім. рэакцый. Аўтар падручніка «Фізічная хімія» (1928; т. 1—2. 6-е выд. 1948), манаграфій «Сучасная тэорыя электралітаў» (1934) і «Хімія ізатопаў» (2-е выд. 1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 71—72.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖНЕЎ (Дзмітрый Данілавіч) (7.11.1905, в. Пісклава Курскай вобл., Расія — 4.4.1982),
савецкі селекцыянер і генетык. Акад. УАСГНІЛ (1956), Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1933). У 1937—41 і 1949—79 у НДІ раслінаводства ў Ленінградзе (з 1965 дырэктар). Навук. Працы па біялогіі агароднінных культур, прапанаваў арыгінальныя метады селекцыі на імунітэт. Пад кіраўніцтвам Брэжнева распрацавана сістэма насенняводства цяплічных сартоў агароднінных раслін. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Овощеводство в США М., 1961;
Томаты. 2 изд. Л., 1964;
Овощеводство в субтропиках и тропиках. М., 1977 (разам з П.Ф.Кананковым);
Дикие сородичи культурных растений флоры СССР. Л., 1981 (разам з В.М.Каровінай).