нача́льства, -а, н.

1. зб. Начальнікі, адміністрацыя.

2. Начальнік (разм.).

Дзе знаходзіцца ваша н.?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нача́льстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак.

Кіраваць, быць начальнікам.

|| наз. нача́льстваванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Накінуўшы, замацаваць; павесіць, навесіць.

Н. замок на дзверы.

2. Надзець на сябе, прымацаваўшы, прывесіўшы (разм.).

Н. бант.

|| незак. начапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і начэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак.

У народных павер’ях: выклікаць што-н. чараваннем, вядзьмарствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на́чарна, прысл.

Папярэдне, без канчатковай апрацоўкі.

Напісаць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начарні́ць гл. чарніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начарта́льны, -ая, -ае.

У выразе: начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рчаны; зак.

1. гл. чарціць.

2. што і чаго. Чэрцячы, зрабіць якую-н. колькасць.

Н. картаў, планаў.

|| незак. начэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны, зак.

1. чаго. Атрымаць часаннем¹ у якой-н. колькасці.

Н. ільну.

2. што. Зачасаць валасы на лоб, вушы, скроні, а таксама ўзбіць валасы для прычоскі.

|| незак. начэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

начаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны; зак., чаго.

Апрацаваць, нарыхтаваць часаннем² у якой-н. колькасці.

Н. жэрдак.