тэ́зіс, ‑а, м.

1. Палажэнне, правільнасць якога павінна быць раскрыта і абгрунтавана. Буржуазныя пісьменнікі, буржуазныя літаратуразнаўцы спрабуюць сцвердзіць тэзіс аб надкласавасці і надпартыйнасці, якія нібыта ўласцівы літаратуры. «Беларусь». [Юхневіч] рыхтаваўся да абароны, загадзя думаючы над тым, што ўзяць у якасці галоўнага тэзіса. Савіцкі.

2. У філасофіі Гегеля — зыходная ступень усякага працэсу развіцця, першая ступень трыяды.

3. звычайна мн. (тэ́зісы, ‑аў). Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад. Прамова даўно была гатова, тэзісы яе ляжалі на стале. Алешка. У гэты час .. [Хадановіч] думаў пра тэзісы, думаў аб тым, як выказаць калгаснікам на блізкіх прыкладах тыя думкі, што сабраў ён да лекцыі. Грамовіч.

[Грэч. thesis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарс, ‑а, м.

1. Тэатральная п’еса лёгкага, жартаўлівага, часам фрывольнага зместу. Зусім няслушным з’яўляецца сцверджанне тых даследчыкаў, якія імкнуцца радаслоўную гогалеўскіх герояў шукаць не ў рускай рэчаіснасці, адкуль быў узяты сюжэт камедыі, а нібыта ў французскіх вадэвілях і фарсах, якія ставіліся тады ў рускіх тэатрах. «Полымя». Нельга адмаўляць таго, што ў фінале «Паўлінкі» скарыстаны элементы вадэвіля і фарса. Ярош. // Манера ігры акцёра, заснаваная на блазенстве, грубых жартах з мэтай выклікаць смех у гледачоў.

2. перан. Ганебнае, цынічнае відовішча. Судовы працэс над ім [Хойзерам] звялі да фарса. Новікаў. Супастаўляючы гэтыя працэсы, ён [Максім] зразумеў, што цяперашні працэс ёсць не што іншае, як пусты фарс для выратавання прыстойнасці панскага правасуддзя. Машара.

[Фр. farce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчу́пальцы, ‑аў; адз. шчупальца, ‑а, н.

Рухомыя адросткі на целе ў чарвей, малюскаў, членістаногіх і некаторых іншых жывёл, якія служаць для дотыку, захоплівання ежы, іншы раз для дыхання. Сярод шчупальцаў медузы нярэдка хаваюцца малькі розных рыб. «Маладосць». Другія жывёліны марскога дна — каралы, актыніі свае шматлікія шчупальцы выцягваюць высока ўверх і прагна хапаюць рэшткі харчу, якія падаюць на дно з паверхні акіяна. «Звязда». // перан. Пра тое, што нагадвае такія адросткі, пранікае куды‑н., захоплівае што‑н. На небе, пакінуўшы доўгія шчупальцы асляпляльна-белых пратуберанцаў, ляжала распластанае Сонца. Гамолка. Мы выразна ўсе ўбачылі Перад сабой, Як з канцэрнаў І банкаў Уол-стрыта Працягнуў свае шчупальцы Спрут-капітал Да калоній. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАЦО́ЎНАЕ ПРА́ВА,

нормы права, якія рэгулююць прац. адносіны, заснаваныя на працоўным дагаворы, а таксама адносіны, звязаныя з прафес. падрыхтоўкай работнікаў па вытв-сці, дзейнасцю прафсаюзаў і аб’яднанняў наймальнікаў, вядзеннем калект. перагавораў, узаемаадносінамі паміж работнікамі (іх прадстаўнікамі) і наймальнікамі, забеспячэннем занятасці, кантролем і наглядам за выкананнем заканадаўства аб працы, дзярж. сац. страхаваннем, разглядам прац. спрэчак. Асн. крыніцы П.п. Беларусі зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксе законаў аб працы Рэспублікі Беларусь.

Працоўныя і звязаныя з імі адносіны, заснаваныя на ўдзеле (членстве у арг-цыях любых арганізац.-прававых форм, рэгулююцца нормамі П.п. Іншае (за выключэннем норм, якія пагаршаюць становішча членаў арг-цыі ў параўнанні з заканадаўствам аб працы) можа ўстанаўлівацца ў заснавальных дакументах і лакальных нарматыўных актах гэтых арг-цый. Да прац. і звязаных з імі адносін асобных катэгорый работнікаў (ваеннаслужачых, служачых дзярж. апарата і інш.) нормы П.п. прымяняюцца ў выпадках і межах, прадугледжаных спец. заканад. актамі, якія вызначаюць іх прававы статус. У сістэме галіны П.п. адрозніваюць агульную і асаблівую часткі. Агульная частка П.п. ахоплівае нормы, якія складаюць аснову для ажыццяўлення індывід.-прац. прававых адносін і датычаць працы ўсіх работнікаў (задачы галіны права, сфера дзеяння, крыніцы рэгулявання, суадносіны норм нац. і міжнар. права, асн. прац. правы і абавязкі і да т.п.). У асаблівую частку П.п. ўваходзяць нормы, якія рэгулююць канкрэтны змест прац. адносін, пэўныя яго бакі і элементы (нормы, якія рэгулююць асаблівасці ўзнікнення і спынення прац. дагавору, вызначаюць рэжым рабочага часу, часу адпачынку і да т.п.).

П.п. як навука і сістэма ведаў вывучае юрыд. прыроду адпаведных прававых норм і асн. рысы праваадносін, што ўзнікаюць на іх аснове, прынцыпы прававога рэгулявання і яго эфектыўнасць, гісторыю развіцця прац. заканадаўства, замежны вопыт рэгулявання адпаведных праваадносін, міжнар. прававыя акты аб працы, а таксама ажыццяўляе прагназіраванне далейшага развіцця галіны П.п. і да т.п.

М.​І.​Тарасевіч.

т. 13, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

часо́ва прысл., часо́вы zéitweilig, zéitbedingt; vor übergehend, vórläufig (непастаянны); stéllvertretend, interimístisch (пра асоб, якія займаюць пасады); provisórisch [-vi-] (аб урадзе, мерапрыемствах);

часо́вая з’я́ва Zéiterschéinung;

часо́вая непрацаздо́льнасць zéitweilige Árbeitsunfähigkeit;

часо́выя за́хады provisórische Máßnahmen, Nótbehelf m -(e)s, -e;

часо́вы мост Nótbrücke f -, -n;

часо́вы ўрад provisórische [vórläufige] Regíerung;

часо́вы рабо́тнік Áushilfskraft f -, -kräfte;

часо́вы стан Provisórium [-vi-] n -s, -ri¦en;

часо́вы выкана́ўца абавя́зкаў зага́дчыка stéllvertretender Léiter, Léiter im Amt;

часо́вы паве́раны ў спра́вах дып. vórläufiger Geschäftsführer; Geschäftsträger ad ínterim

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КАПІЛЯ́РНАЯ ВАДА́,

від падземных вод, якія ўтрымліваюцца ў порах горных парод сіламі паверхневага нацяжэння.

т. 8, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНСА́ЦЫЯ (франц. sensation ад лац. sensus пачуццё, адчуванне),

падзея, паведамленне, якія выклікаюць моцнае ўражанне.

т. 14, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

да́ча

1. Вялікі ўчастак лесу, лясная дзялянка (БРС).

2. Паласа поля, сенажаці; прысядзібны ўчастак (Жытк., Слаўг.).

3. Уся зямля і ўгоддзі, якія належаць пэўнай вёсцы (Стол.).

4. Дараваная Екацярынай II зямля (Слаўг. Меер, 1786, 117).

5. Від населенага пункта тыпу засценка; сядзіба лесніка; лясніцтва (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

друз

1. Буйны пясок, востравугольныя абломкі, якія складаюць асадачную горную пароду; грант (БРС).

2. Перабітая і засохлая камякамі зямля (Сміл. Шат.).

3. Смецце з зямлёй (Кар., Слаўг., Сміл. Шат., Я. Купала. Вершы. Паэмы. 1958, 25).

4. Шчэбень, дробныя кавалачкі ад разбітага камення, цэглы, шкла (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Вандэ́я ’контррэвалюцыйныя выступленні’ (КТС). Ад вандэйскія войны — «ваенныя дзеянні, якія вялі ўрады Францыі перыяду буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст. супраць контррэвалюцыйных раялісцкіх мецяжоў у паўн.-зах. правінцыях Францыі. Назва ад гал. цэнтра контррэвалюцыі — дэпартамента Вандэі» (БелСЭ, 2, 590).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)