ашкляне́лы, -ая, -ае.

Які стаў падобны на шкло, застылы.

Ашклянелыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́шкавы, -ая, -ае.

Які перавышае патрэбнасць, норму; збыткоўны.

Лішкавая рабочая сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мануа́льны, -ая, -ае.

Які робіцца, ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук.

Мануальная тэрапія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марафо́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Спартсмен, які займаецца марафонскім бегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медалье́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да працы медальера.

Медальернае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медзеплаві́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выплаўкі медзі.

М. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медналіце́йны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ліцця медзі.

М. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металаапрацо́ўчы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі металаў.

Металаапрацоўчая прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металало́м, -у, м.

Металічны лом², які ідзе на перапрацоўку.

Збор металалому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

металапрака́тны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да пракаткі металаў.