самазва́нства, -а, н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самана́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Імя, якім які-н. народ называе сам сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інко́гніта.

1. прысл. Тайна, хаваючы сваё імя.

Прыехаць і.

2. наз., нескл., н. Знаходжанне пад выдуманым імем.

Захоўваць і.

3. наз. нескл., м. і н. Асоба, якая скрывае сваё сапраўднае імя.

Зноў з’явіўся (з’явілася) учарашні (учарашняе) і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаадрачэ́нне, -я, н. (кніжн.).

Свядомае адмаўленне ад асабістых выгад, даброт.

С. ў імя вялікай мэты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МАСКО́ЎСКІ АКАДЭМІ́ЧНЫ МУЗЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР ІМЯ́ К.С.СТАНІСЛА́ЎСКАГА І У.І.НЕМІРО́ВІЧА-ДА́НЧАНКІ.

Створаны ў 1941 у выніку аб’яднання Опернага т-ра імя Станіслаўскага (з 1928) і Муз. т-ра імя Неміровіча-Данчанкі (з 1926). З 1964 акадэмічны. У рэпертуары творы рус. і замежнай класікі, сучасных кампазітараў. Сярод пастановак: оперы «Кармэн» Ж.​Бізэ, «Іаланта» П.​Чайкоўскага, «Любоў да трох апельсінаў», «Заручыны ў манастыры» («Дуэння») і «Вайна і мір» С.​Пракоф’ева, «Сям’я Тараса» і «Кала Бруньён» Дз.​Кабалеўскага, «Кацярына Ізмайлава» (рэд. 1962) Дз.​Шастаковіча; балеты «Капелія» Л.​Дэліба, «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага, «Папялушка» і «Скіфы» (на муз.) Пракоф’ева, «Атэла» А.​Мачаварыяні; аперэты «Доння Жуаніта» Ф.​Зупе, «Бедны студэнт» К.​Мілёкера і інш. Вял. ўклад у развіццё т-ра зрабіў С.Самасуд. У розны час у т-ры працавалі: спевакі Г.​Бушуеў, С.​Галемба, М.​Гольдзіна, М.​Мельтцэр, Н.​Кемарская, У.​Кандэлакі (двое апошніх і рэж.), П.​Макееў, А.​Расніцкая, С.​Цэнін, Т.​Юдзіна; салісты балета Н.​Конюс, М.​Рэдзіна, М.​Сарокіна, В.​Боўт, Э.​Уласава, М.​Драздова, В.​Тэдзееў. Сярод рэжысёраў Неміровіч-Данчанка, П.​Маркаў, І.​Туманаў, Л.​Баратаў, Л.​Міхайлаў, І.​Шароеў, А.​Ціцель (гал. рэж. з 1991), балетмайстраў — У.​Бурмейстар, А.​Чычынадзе, Дз.​Бранцаў (гал. балетмайстар з 1985), дырыжораў — К.​Дж.​Абдулаеў, В.​Есіпаў, Г.​Жамчужын, Дз.​Кітаенка, У.​Понькін (гал. дырыжор з 1996), мастакоў — А.​Лушын, У.​Арэф’еў (гал. мастак з 1992).

Маскоўскі акадэмічны музычны тэатр імя К.​С.​Станіслаўскага і У.​І.​Неміровіча-Данчанкі. Сцэна з балета «Лебядзінае возера».

т. 10, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аднайме́нны, -ая, -ае.

Які мае тое самае імя, такую самую назву.

Аднайменныя гарады.

|| наз. аднайме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрапо́нім, -а, мн. -ы, -аў, м.

Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек.

|| прым. антрапанімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

и́мя

1. в разн. знач. імя́, род. імя́ и і́мені ср.;

2. / и́мя существи́тельное грам. назо́ўнік, -ка м.;

и́мя числи́тельное грам. лічэ́бнік;

◊

во и́мя (кого, чего) у імя́ (каго, чаго);

и́менем (кого, чего) і́мем (і́менем) (каго, чаго);

и́мени (кого, чего) імя́ (і́мені) (каго, чаго);

называ́ть ве́щи свои́ми (со́бственными, настоя́щими) имена́ми называ́ць рэ́чы сваі́мі (ула́снымі, сапра́ўднымі) імёнамі;

на и́мя чьё (адресованный) на імя́ чыё;

носи́ть и́мя насі́ць імя́, мець імя́;

от и́мени (кого) ад імя́ (каго);

по и́мени па і́мені;

с мировы́м и́менем з сусве́тным і́мем (і́менем);

соста́вить (сде́лать) себе́ и́мя здабы́ць сабе́ імя́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

екцяння́, -і́, ж.

Шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя вернікаў.

Вялікая е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяссме́рціць, -рчу, -рціш, -рціць; -рчаны; зак., каго-што (кніжн.).

Зрабіць незабыўным у памяці народа, праславіць.

А. імя паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)