1. Які мае адносіны да ядра (у 1, 2, 5 і 6 знач.). Ядзернае рэчыва. Ядзерная абалонка. Ядзерная частка клеткі.// Які змяшчае ў сабе ізатопы радыеактыўнага рэчыва. Ядзернае паліва.
2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, звязаны з гэтымі працэсамі. Ядзерная рэакцыя. Ядзерны распад. Ядзернае выпрамяненне.
3. Заснаваны на выкарыстанні энергіі атамнага ядра. Ядзерная зброя. Ядзерная электрастанцыя.// Звязаны з выкарыстаннем энергіі атамнага ядра, атамнай зброі. Ядзерныя выпрабаванні. Ядзерная палітыка.
4. Які валодае тэхналогіяй выпрацоўкі і выкарыстання энергіі атамнага ядра. [Дэлегат] прапанаваў: давайце запішам, што ядзерныя дзяржавы абавязваюцца не прымяняць ядзернай зброі супроць другіх дзяржаў.Кавалёў.
•••
Ядзерная тэхнікагл. тэхніка.
Ядзерная фізікагл. фізіка.
Ядзерная хіміягл. хімія.
Ядзерная электронікагл. электроніка.
Ядзерная энергетыкагл. энергетыка.
Ядзерная энергіягл. энергія.
Ядзерны рэактаргл. рэактар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрыфіка́цыя
(ад гр. elektron = янтар + лац. facere = рабіць)
шырокае прымяненне электрычнай энергіі ў вытворчасці і быце.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
мато́р, ‑а, м.
Машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік. Побач ляжалі расцягнутыя танкавыя гусеніцы і стаяў немаведама адкуль і як дастаўлены матор танка.Хадкевіч.Скончылася змена. На некалькі хвілін спыніўся шум матораў.Шыцік.
[Ад лац. motor — які прыводзіць у рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поласць з электраправоднай паверхняй, унутры якой устанаўліваюцца свабодныя ваганніэл.-магн. поля. Форма аб’ёмнага рэзанатара адвольная, практычнае выкарыстанне маюць прамавугольны паралелепіпед, круглы цыліндр, тароід, сфера. Спектр уласных частот аб’ёмнага рэзанатара і прасторавае размеркаванне эл.-магн. поля вызначаюцца пры рашэнні Максвела ўраўненняў з гранічнымі ўмовамі на сценках рэзанатара. Асн. характарыстыка — дыхтоўнасць, якая вызначаецца адносінамі вагальнай энергіі аб’ёмнага рэзанатара да страт энергіі за адзін перыяд ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы звышвысокіх частот як контуры генератараў і хвалямераў, эталоны частаты, фільтры, у цыклічных паскаральніках зараджаных часціц і лазернай тэхніцы. Гл. таксама Аптычны рэзанатар, Лазер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́ЎНАЯ МАГУ́ТНАСЦЬ,
сярэдняе за перыяд значэнне імгненнай магутнасці пераменнага току. Вызначаецца
, дзе T — перыяд, p — імгненная магутнасць. Характарызуе скорасць пераўтварэння электрамагн. энергіі ў інш. віды энергіі (цеплавую, светлавую, мех.і г.д.). Для эл. ланцуга аднафазнага (сінусаідальнага) току
, для трохфазнага пры сіметрычнай нагрузцы
, дзе U, I — дзейныя значэнні напружання і току адпаведна, φ — вугал зруху фаз паміж U і I, cos φ — каэфіцыент магутнасці. З поўнай магутнасцю S актыўная магутнасць звязана суадносінамі
. Адзінка вымярэння актыўнай магутнасці — ват (вт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПМАН (Lipmann) Фрыц Альберт (12.6.1899, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 24.7.1986),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1950) і Лонданскага каралеўскага т-ва (1962). Скончыў Берлінскі ун-т (1924). З 1939 у Корнелскім, з 1941 у Гарвардскім ун-тах, адначасова ў 1949—57 у Масачусецкім шпіталі, з 1957 у Ракфелераўскім ін-це (ЗША). Навук. працы па абмене рэчываў у клетцы, біясінтэзе бялкоў, актывацыі сульфгідрыльных груп. Вылучыў і даследаваў кафермент А, устанавіў ролю АТФ як універсальнага пераносчыка энергіі, стварыў тэорыю назапашвання і выкарыстання энергіі ў біяхім. працэсах. Нобелеўская прэмія 1953 (разам з Х.А.Крэбсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТУ́ДА ЗЕМЛЕТРАСЕ́ННЯ (ад лац. magnitudo велічыня),
умоўная велічыня, якая характарызуе колькасць энергіі, што выдзелілася ў ачагу землетрасення. Прапарцыянальная лагарыфму адносін макс. амплітуды зрушэння глебы да адпаведнага перыяду сейсмічнай хвалі, запісанай сейсмографам на адлегласці 100 км ад эпіцэнтра землетрасення. Максімальная М.з. каля 9, што адпавядае энергіі 1019 Дж. Паміж магнітудай і інтэнсіўнасцю (вымяраецца па 12-бальнай шкале) землетрасенняў існуюць суадносіны па функцыі адлегласці ад эпіцэнтра і глыбіні гіпацэнтра землетрасення. На Беларусі адчуваюцца землетрасенні (амаль у 5 балаў), якія адбываюцца пад гарамі Уранча ў Румыніі (макс. магчымая магнітуда каля 7,5).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯ́ЛЬНАЯ Я́МАў фізіцы,
абмежаваная частка прасторы, у якой патэнцыяльная энергія часціцы меншая, чым па-за яе межамі. Тэрмін «П.я.» звязаны з выглядам графіка залежнасці патэнцыяльнай энергіі часціцы ад каардынат. Характарызуецца шырынёй (адлегласцю, на якой праяўляюцца сілы прыцяжэння) і глыбінёй (рознасцю патэнцыяльных энергій часціцы на «беразе» ямы і на яе «дне», якое адпавядае найменшай патэнцыяльнай энергіі). Асн. ўласцівасць — здольнасць утрымліваць часціцу, поўная энергія якой меншая за глыбіню П.я. Такая часціца ўнутры П.я. знаходзіцца ў звязаным стане, у квантавай тэорыі энергія такой часціцы можа прымаць толькі дыскрэтныя значэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙНТЫНГ (Poynting) Джон Генры (9.9.1852, Монтан, Вялікабрытанія — 30.3.1914),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Лонданскі (1872) і Кембрыджскі (1876) ун-ты. З 1876 у Манчэстэрскім ун-це, з 1878 у Кавендышскай лабараторыі, з 1880 у Бірмінгемскім ун-це (з 1890 праф.). Навук. працы па даследаванні эл. з’яў, пераносу энергіі, тэорыі выпрамянення. Увёў паняцце пра шчыльнасць патоку эл.-магн.энергіі (гл.Пойнтынга вектар), вызначыў шчыльнасць Зямлі (1891) і гравітацыйную пастаянную (1893). У 1903 выказаў ідэю аб тармажэнні сонечным святлом геліяцэнтрычнага руху касм. цел (гл.Пойнтынга—Робертсана з’ява).
Літ.:
Спасский Б.И. История физики. Ч. 2. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКАМБІНА́ЦЫЯў фізіцы,
звязванне свабодных носьбітаў зараду процілеглага знака; працэс, адваротны іанізацыі. Напр., у выніку Р. электронаў і дадатна зараджаных іонаў (катыёнаў) у газавай плазме ўтвараюцца нейтральныя атамы ў асноўным ці ўзбуджаным стане (гл.Узроўні энергіі). У крышт. паўправадніках Р. дэлакалізаваных электрона і дзіркі (электроннай вакансіі) адбываецца ў выніку пераходу электрона з зоны праводнасці ў валентную зону (гл.Зонная тэорыя). Пры гэтым лішак энергіі можа вылучацца ў выглядзе выпрамянення фатонаў (выпрамяняльная Р.; вызначае механізм дзеяння паўправадніковых лазераў і святловыпраменьвальных дыёдаў) ці безвыпрамяняльна перадавацца ваганням крышт. рашоткі, дамешкавым атамам і інш.