1) спецыяльная накладка з проразямі для вачэй, якая формай і малюнкам нагадвае твар чалавека, мысу жывёлы, галаву міфалагічнай істоты і інш. Паводле прызначэння падзяляюцца на рытуальна-абрадавыя і тэатр., у т. л. паўмаскі (закрываюць толькі верхнюю частку твару). Бываюць таксама парныя (2 выканаўцы паказваюць адну істоту), калектыўныя (пад адной М. хаваюцца некалькі выканаўцаў), М.-касцюмы, М., якія трымаюць у руках або надзяваюць на пальцы. Ужываецца і як элемент акцёрскага грыму (пластычная наклейка). Вядома са старажытнасці як паляўнічая маскіроўка, рытуальны атрыбут татэмічных і інш. язычніцкіх культаў, у якіх мела магічнае значэнне. Як элементтэатр. грыму ўжывалася ў ант. т-ры, пазней у італьян. камедыі дэль артэ, паказах скамарохаў і інш.Найб. пашырана ў традыц. культуры народаў Азіі і Афрыкі. На Беларусі М. карысталіся скамарохі («мядзведзь», «каза», дзед і інш.), асобныя персанажы ў паказах нар. драм («Цар Максімілян»), акцёры т-раў Радзівілаў у алегарычных балетах. Як адзін са сродкаў сцэн. выразнасці сустракаецца ў пастаноўках сучасных т-раў, асабліва ў т-ры лялек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕ́Н (лац. Selenium),
Se, хімічны элемент VI групы перыяд. сістэмы; ат. н. 34; ат. м. 78,96. Прыродны С. складаецца з 6 стабільных ізатопаў, асн. 80Se (49,82%). З 16 радыеактыўных ізатопаў найб. значэнне мае 75Se з перыядам паўраспаду 121 сут. Вельмі рэдкі і рассеяны элемент, у зямной кары 1,410′6% па масе. Здольны да канцэнтрацыі, утварае больш за 50 мінералаў (селенідаў, селенітаў, селенатаў і інш.), характэрны прымесі С. ў сульфідах і самароднай серы. Уваходзіць у састаў жывых арганізмаў. Штодзённа чалавеку і жывёлам неабходна 50—100 мкг С. на 1 кг рацыёну. Адкрыты Ё.Я.Берцэліусам у 1817 (назва ад грэч. selēnē Месяц).
С. — неметал. Мае некалькі алатропных мадыфікацый. Устойлівая крышт. мадыфікацыя — шэры, т.зв. «металічны», С. гексаганальнай структуры; шчыльн. 4800 кг/м³, tпл 221 °C, tкіп 685 °C. Паўправаднік. На паветры ўстойлівы; кісларод, вада, саляная і разбаўленая серная к-ты на С. не дзейнічаюць, раствараецца ў канцэнтраванай азотнай к-це і царскай гарэлцы. З кіслародам утварае аксіды. Усе селену злучэнні ядавітыя. Выкарыстоўваецца ў электратэхн., металургічнай, хім., фармацэўтычнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНЕ́ЦЫЙ (лац. Technetium),
Тс, радыеактыўны хім.элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 43; першы штучна атрыманы хім.элемент. Найб. доўгажывучыя радыенукліды: 97Tc (перыяд паўраспаду T1/22,6∙106 гадоў), 98Tc(T1/24,2∙106 гадоў) і 99Tc(T1/22,13∙105 гадоў). У прыродзе трапляецца ў нязначнай колькасці ва уранавых рудах (утвараецца пры дзяленні ядзер урану). Сінтэзаваны ў 1937 Э.Дж.Сегрэ разам з італьян. фізікам К.Пер’е пры бамбардзіроўцы ядзер малібдэну дэйтронамі; назва ад грэч. technētos — штучны.
Серабрыста-шэры метал, tпл2200 °C, tкіп 4600 °C, шчыльн. 11487 кг/м³.Хім. ўласцівасцямі падобны да рэнію. Раствараецца ў азотнай і канцэнтраванай сернай к-тах. Найб. устойлівыя злучэнні Tc(VII) i Tc(IV). Вылучаюць з сумесі прадуктаў дзялення урану-235 — адходаў атамнай прам-сці, метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем яго злучэнняў вадародам або электрахімічна. Выкарыстоўваюць 99mTc (T1/2 6,02 гадз, γ-выпрамяняльнік) у мед. дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.
Літ.:
Спицын В.И., Кузина А.Ф. Технеций. М., 1981;
Савушкин И.А. Основы экологически чистой технологии получения технеция-99m. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрасхе́ма
(ад мікра- + схема)
элемент радыёэлектроннай апаратуры, выраблены з выкарыстаннем мікраэлектронікі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотаэлеме́нт
(ад фота- + элемент)
прыбор, які ператварае светлавую энергію ў электрычную.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБЭ́РАК (польск. oberek ад obrót абарот, вярчэнне),
польскі нар. парны танец. Муз. памер трохдольны, тэмп хуткі. Асн. харэатэхнічны элемент — вярчэнне. Выконваецца ў суправаджэнні інстр. музыкі і жартоўных прыпевак. Зафіксаваны ў 2-й пал. 19 ст. О.Кольбергам і М.Федароўскім як «шляхетны» танец, пашыраны ў вясковым побыце зах. Беларусі Найгрышы да абэрка захоўваюцца ў рэпертуары нар. музыкантаў амаль на ўсёй тэр. рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТЧЫК,
элемент вымяральнага, сігнальнага, рэгулявальнага або кіравальнага прыстасавання, які пераўтварае велічыню, што кантралюецца (ціск, т-ру, частату, эл. напружанне і інш.), у сігнал, зручны для вымярэння, перадачы, захоўвання, апрацоўкі, рэгістрацыі, а таксама для ўздзеяння ім на кіроўныя працэсы. Звычайна мае ўспрымальны (адчувальны) орган і адзін або некалькі прамежкавых пераўтваральнікаў. Тэрмін «Д.», які ўжываецца ў шырокім сэнсе, стандартам заменены на тэрмін вымяральны пераўтваральнік.
від дванаццаціступеннай гукавой сістэмы, у якой кожны гук можа функцыянаваць як самаст.элемент. З ёю звязаны многія новыя віды тэхнікі ў музыцы 20 ст., у т. л. сіметрычныя лады (І.Стравінскі, А.Месіян), «сінтэтакорды» М.Рослаўца, дадэкафонія, тропы (І.М.Хаўэр), 12-тонавыя рады (Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын), 12-тонавыя палі, акорды, свабодная атанальнасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕСУА́Р (франц. accessoire),
1) прыналежнасць чаго-н.; пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць гал.элементкампазіцыі.
2) У тэатры — прадметы бутафорыі або рэквізіту.
3) У выяўленчым мастацтве — прадметы другараднага значэння, дапаможныя дэталі гал. выявы, якія паглыбляюць яе характарыстыку, часам нясуць сэнсавую і эмац. нагрузку, выконваюць функцыю, уласцівую атрыбуту ці сімвалу. У партрэце гэта дэталі інтэр’ера, касцюма, што дапаўняюць задуму аўтара твора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЕ́ЛІЙ (лац. Nobelium),
No, штучны радыеактыўны хім.элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 102, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 9 ізатопаў з масавымі лікамі 251—259. Першыя надзейныя звесткі пра ізатопы 251No — 256No атрыманы ў 1963—67 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Найб. устойлівы ізатоп 259No (перыяд паўраспаду 60 мін) сінтэзаваны ў 1970 у ЗША. Названы ў гонар А.Л.Нобеля.