Пры́тачкам, пры́тачкамі, пры́тычкамі, пры́тъчъкъмі ’прыхваткамі; не часта, часадчасу’ (докш., Янк. Мат.; віл., Жд. 1; бялын., Нар. сл.; віл., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 5). Першапачаткова Тв. скл. адпры́тачак (гл.) у значэнні ’тое, што дадаецца’, аднак, больш верагодна — фанетычны варыянт пры́тычкам (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цэйтно́т
(ням. Zeitnot, ад Zeit = час + Not = патрэба)
1) недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні ў шашкі, шахматы з гадзіннікам;
2) перан. недахоп часу ў якой-н. справе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пагаво́рвацьіпагава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць аб чым‑н. часадчасу або з некаторага часу. Тут усе пагаворваюць аб салігорскім народным тэатры.Кулакоўскі.Шмат хто з калгаснікаў, у якіх хаты старыя, сталі пагаварваць адносна пабудовы камяніц.Гурскі.// Перадаваць чуткі. У раёне пачалі пагаворваць пра з’яўленне банды.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тады́-сяды́ ’часадчасу, калі-нікалі, іншы раз’ (ТСБМ), ’часам, калі-нікалі’ (Касп., Варл.). Рыфмаванае спалучэнне да тады (гл.), параўн. сюды‑туды, туды‑сюды, гл. сюды, туды. Другая частка спалучэння ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *sь, гл. сей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым.
Разм. Жаваць злёгку або часадчасу. Пракурор ні на кога не глядзеў, сядзеў моўчкі, нібы зазіраў у сваё нутро, і ледзь прыметна пажоўваў пярэднімі зубамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пама́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.
Махаць злёгку, часадчасу. Малыя.. ідуць цяпер яшчэ павольней, шумяць і, нібы святочнымі сцяжкамі, памахваюць кляновымі лістамі.Ракітны.Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Часадчасу, зрэдку пісаць. Сюды, на ўлонне бароў і паляк, Калісь прыязджаў з-за паўсвета Красой любавацца вяльможнейшы пан і нават папісваў санеты.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасме́йвацца
1. ein wénig láchen (зкаго-н., з чаго-н. über A); sich lústig máchen (надкім-н., чым-н. über A);
2. (часадчасу) von Zeit zu Zeit láchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЧАЛАВЕ́КА-ДЗЕНЬ,
адзінка вымярэння рабочага часу, якая характарызуе работу аднаго чалавека на працягу аднаго рабочага дня (незалежна ад устаноўленай яго працягласці). У такіх адзінках часам вымяраюць агульны рабочы час работніка, брыгады за пэўны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уры́ўкамі, прысл.
Часадчасу, нерэгулярна. З-за шырокага дзядзінца ўрыўкамі даляталі да нас развясёлыя.. гукі гармоніка.Нікановіч.[Некаторыя вучні] таксама вучыліся ўрыўкамі, прапускалі заняткі.Колас.// Адрываючыся ад якіх‑н. спраў, прыхваткамі. [Вера] ўрыўкамі між вучобай у сярэдняй школе дапамагала паддойваць кароў сваёй цётцы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)