ма́рганец

(ням. Marganerz)

хімічны элемент, серабрыста-белы крохкі тугаплаўкі метал; выкарыстоўваецца ў металургіі, медыцыне і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

го́льмей

(н.-лац. hohnium, ад Holmia = Стакгольм, назва шведскага горада)

хімічны элемент сям. лантаноідаў, рэдкі метал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алюмі́ній

(н.-лац. Aluminium, ад лац. alurnen = галун)

хімічны элемент, лёгкі коўкі метал серабрыста-белага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вальфра́м

(ням. Wolfram, ад Wolf = воўк + Rahm = пена)

хімічны элемент, цяжкі тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́фній

(н.-лац. hafnium, ад Hafnia = лацінская назва Капенгагена)

хімічны элемент, серабрыста-шэры метал, спадарожнік цырконію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ге́лій

(гр. helios = сонца)

хімічны элемент, самы лёгкі пасля вадароду інертны газ без колеру і паху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

планетало́гія

(ад планета + -логія)

навука, якая вывучае планеты, іх фізічныя асаблівасці, хімічны склад, будову і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фра́нцый

(н.-лац. francium, ад фр. France = Францыя)

радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да шчолачных металаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЫСПРО́ЗІЙ (лац. Dysprosium),

Dy, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 66, ат. м. 162,50, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 7 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 156, 158, 160—164. У зямной кары 5—10​−4% па масе. Адкрыў франц. хімік П.​Э.​Лекок дэ Буабадран у 1886.

Мяккі серабрыста-белы метал, ніжэй за 1384 °C устойлівы α-Dy (шчыльн. 8559 кг/м³), вышэй пераходзіць у β-Dy (шчыльн. 8660 кг/м³), tпл 1409 °C. У паветры акісляецца (захоўваюць у вакууме ці інертным асяроддзі). Узаемадзейнічае з вадой, з мінер. кіслотамі (акрамя плавікавай) утварае солі Dy (III), пры награванні — з вадародам, азотам, галагенамі, вугляродам, фосфарам. Выкарыстоўваюць як кампанент спец. магнітных сплаваў.

Літ.:

Популярная библиотека химических элементов. 3 изд. М., 1983. Кн. 2. С. 66.

т. 6, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́ТРЫЙ (лац. Yttrium),

Y, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 39, ат. м. 88,9059, адносіцца да рэдказямельных элементаў. У прыродзе І. стабільны ізатоп ​89Y. У зямной кары 2∙10​−3% па масе. Вылучаны ў выглядзе аксіду фін. хімікам Ю.​Гадалінам (1794) з мінералу, знойдзенага каля пас. Ітэрбю (адсюль назва Y, а таксама ітэрбію, тэрбію і эрбію), металічны атрыманы ў 1828 ням. хімікам Ф.​Вёлерам.

Мяккі серабрыста-белы метал, tпл 1528 °C, шчыльн. 4472 кг/м³. У паветры пакрываецца тонкай устойлівай плёнкай аксідаў. Лёгка ўзаемадзейнічае з мінер. к-тамі, пры награванні — з галагенамі, вадародам, азотам, серай, вугляродам, фосфарам. Атрымліваюць аднаўленнем бязводных галагенідаў І. літыем ці кальцыем. Выкарыстоўваюць для легіравання сталі, чыгуну і сплаваў, як канстр. матэрыял для ядз. рэактараў; ітрыевыя гранаты — лазерныя матэрыялы ў радыёэлектроніцы.

т. 7, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)