ЛЕ́ВАЙ РУКІ́ ПРА́ВІЛА,

мнеманічнае правіла для вызначэння напрамку Ампера сілы і магн. часткі Лорэнца сілы.

Паводле Л.р.п. левую далонь размяшчаюць так, каб выцягнутыя пальцы былі накіраваны ўздоўж вектара шчыльнасці току (ці скорасці дадатнага зараду), а сілавыя лініі магн поля ўваходзілі ў далонь, тады адагнуты вялікі палец пакажа напрамак сілы, якая дзейнічае на праваднік з токам (ці дадатна зараджаную часціцу).

Левай рукі правіла для сілы Лорэнца.

т. 9, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГРАВА́ЛЬНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,

цеплатэхнічныя прылады і прыстасаванні для нагрэву рэчываў (матэрыялаў), прадметаў, асяроддзя, ацяплення памяшканняў. Падзяляюцца на цеплагенерыруючыя і цеплаабменныя.

У цеплагенерыруючых Н.п. адбываецца згаранне вадкага, цвёрдага, газавага паліва (паяльныя лямпы, полымныя печы, газавыя прылады) або напал электраспіралі пры працяканні эл. току (электрычныя печы, паяльнікі, электраканвектары), у цеплаабменных — перадача цяпла, што падводзіцца рознымі цепланосьбітамі (гарачай вадой, парай), у навакольнае асяроддзе (ацяпляльныя прылады, бойлеры, каларыферы, паветрападагравальнікі, радыятары, ацяпляльныя панэлі).

т. 11, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Такаўня́, тукуўня́, тъкаўня́ ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (полац., ушац., віц., віл., маладз., кругл., бярэз., ЛА, 4; Мат. Гом.), ’нямшоны, халодны канец току ў адрозненне ад імшонай асеці’ (полац., Нар. лекс.), ’ток, дол, выбіты глінай’ (Барад.), тако́ўня ’трохсценная прыбудоўка да ёўні’ (Касп.), токовня ’будынак для прасушвання і малацьбы снапоў’ (барыс., Яшк. Мясц.). Укр. чарніг. тако́вня ’памяшканне для малацьбы’, рус. токовня́ ’тс’. Да ток 2 (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 63, 172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

частата́, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.

1. Уласцівасць частага.

2. Спец. Колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў у якую‑н. адзінку часу; велічыня, што выражае колькасць рухаў, ваганняў, паўтарэнняў за адзінку часу. Частата пульсу. □ Аляксей глядзіць на паказанні прыбораў: напружанне, сіла і частата току нармальныя. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ток​I м.

1. (действие) плынь, род. плы́ні ж.; (течение) цячэ́нне, -ння ср.;

2. (поток, струя) струме́нь, -ня м.;

3. (электрический) ток, род. то́ку м., мн. то́кі, -каў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

і́мпульс м.

1. Impúls m -es, -e, Ánstoß m -es, -stöße, Ánsporn m -(e)s;

2.:

і́мпульс выпраме́ньвання фіз. Stráhl(en)impuls m -es, -e;

і́мпульс то́ку эл. Strómstoß m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

commutation

[,kɑ:mjəˈteɪʃən]

n.

1) заме́на f.

2) зьме́ншаньне ка́ры

3) е́жджаньне на пра́цу (цягніко́м, аўто́бусам)

4) Electr. пералуча́ньне то́ку камута́тарам, камута́цыя f.

•

- commutation ticket

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

імпеда́нс

(англ. impedance, ням. Impedanz, ад лац. impedire = перашкаджаць)

1) поўнае супраціўленне электрычнага ланцуга пераменнаму току, абумоўленае амічным, індуктыўным і ёмістым супраціўленнямі ланцуга;

2) рэактыўнае супраціўленне жывой тканкі пераменнаму току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЎТАТРАНСФАРМА́ТАР,

электрычны трансфарматар, у якога першасная і другасная абмоткі маюць агульную частку. Найчасцей карыстаюцца аўтатрансфарматарам з плаўным рэгуляваннем выхаднога напружання, дзе нагрузку падключаюць да кантактаў, што рухаюцца па вітках абмоткі. Такія даюць магчымасць пры зменным першасным напружанні захоўваць пастаянным другаснае. Аўтатрансфарматары выкарыстоўваюць ў ланцугах энергасістэм, рэлейнай ахове, у прыстасаваннях аўтаматыкі і радыёэлектронікі для пуску магутных электрарухавікоў і інш.

Аўтатрансфарматары: 1 — павышальны; 2 — паніжальны; а — крыніца току; б — нагрузка.

т. 2, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАТАРЭ́Я ў тэхніцы,

аднолькавыя прылады, прыстасаванні ці збудаванні, аб’яднаныя ў адзіную сістэму (устаноўку) для сумеснага больш эфектыўнага дзеяння. напрыклад, коксавая батарэя — шэраг коксавых печаў для сухой перагонкі каменнага вугалю ў кокс; радыятарная батарэя — злучаныя ў адно ацяпляльнае прыстасаванне радыятары; ахаладжальныя батарэі — сістэмы труб (гладкіх ці з рэбрамі), у якіх выпараецца холадагент або працякае халадзільны раствор. Пашыраны электрычныя батарэі — кандэнсатарныя (з кандэнсатараў), акумулятарныя (з акумулятараў) і з інш. хімічных крыніц току.

т. 2, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)