Рапс ’сорт бручкі, свірэпка, Brassica (Rapa) oleifera, Brassicca napus Brassica asperifolia’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). З польск.raps ’тс’, позняга запазычання з ням.Raps ’тс’ (< лац.raicium), гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 313.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каратэ́ль
(ад лац. carota = морква)
сорт скараспелай морквы з кароткім акруглым коранем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэ́ців разн. знач. тре́тий;
т. раз — в тре́тий раз;
т. сорт — тре́тий сорт;
○ ~цяя асо́ба — юр. тре́тье лицо́;
~цяе сасло́ўе — тре́тье сосло́вие;
◊ праз ~ція ру́кі — из тре́тьих рук;
да ~ціх пе́ўняў — до тре́тьих петухо́в
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАСЛІ́НА, аліўкавае дрэва (Olea),
род кветкавых раслін сям. маслінавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Характэрны элемент цвердалістых хмызнякоў і рэдкастойных лясоў. У культуры М. вядома з 3—2-га тыс. да н.э.
Вечназялёныя дрэвы ці кусты выш. 10—15 м. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, скурыстае. Кветкі дробныя, белаватыя, духмяныя, у пазушных суквеццях. Плод — касцянка цёмна-фіялетавага ці чорнага колеру. Плады алейнай расліны М. культурнай. ці еўрапейскай (O. europaea), маюць 25—80% невысыхальнага алею; іх соляць, кансервуюць (зялёныя і спелыя). Са свежых алівак атрымліваюць мед., харч. (лепшы сорт праванскі), тэхн. алей. Макуха — корм для жывёл, драўніна ідзе на сталярныя і такарныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДБЕ́КІЯ (Rudbeckia),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў 17 ст. Лёгка дзічэюць. На Беларусі ў лугавых згуртаваннях, каля жылля, дарог, па берагах рэк трапляюцца Р. рассечаная (R. laciniata) і шурпатая (R. hirta). У культуры вырошчваюць Р.: бліскучую (R. fulgida), глянцавітую (R. nitida), двухколерную (R. bicolor), Залаты Шар (махровы сорт Р. рассечанай), рассечаную, шурпатую і інш.
Адна-, двух- ці шматгадовыя карэнішчавыя травы. Сцёблы высокія, разгалінаваныя, голыя або апушаныя, Лісце суцэльнае ці перыстараздзельнае. Кветкі ў буйных адзіночных кошыках з камбінаванай жоўтай, пурпуровай і карычневай афарбоўкай. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.