кафе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кофе. Кафейная плантацыя. // Прызначаны для кофе. Кафейны сервіз. Кафейны столік. // Прыгатаваны з кофе. Кафейнае марожанае.
2. Колеру кофе, цёмна-карычневы.
3. у знач. наз. кафе́йная, ‑ай, ж. Уст. Кафэ.
•••
Кафейнае дрэва гл. дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мядзве́джы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мядзведзя, належыць яму. Мядзведжы след. // Зроблены, прыгатаваны са скуры або з мяса мядзведзя. Мядзведжае футра. Мядзведжая каўбаса.
2. перан. Такі, як у мядзведзя. Мядзведжая паходка.
•••
Мядзведжая паслуга гл. паслуга.
Мядзведжы кут (куток) гл. кут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсма́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмажыць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. Падышла афіцыянтка. — Мне свіную адбіўную, з падсмажанай бульбай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сіга. Сіговая ікра. // Звязаны з лоўляй сіга. Сіговы промысел. // Зроблены, прыгатаваны з сіга, з сігом. Сіговая юшка.
2. у знач. наз. сіго́выя, ‑ых. Род рыб сямейства ласасёвых, які ўключае сіга, омуля, рапушку і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыко́рыя, ‑і, ж.
1. Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных.
2. Сушанае карэнне гэтай расліны, якое дадаюць для смаку і паху ў каву, а таксама для прыгатавання сурагату кавы. // Напітак, прыгатаваны з гэтага карэння. Раніцаю Балашоў .. піў густую горкую цыкорыю. Грахоўскі.
[Лац. cichorium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яе́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да яйца (у 1 знач.). Яечны жаўток. Яечная шкарлупіна. // Прыгатаваны з яец, з яйцамі. Яечнае мыла. Яечны парашок. // Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем і продажам яец. Яечная база. Яечны склад.
2. Жоўты, колеру жаўтка. Яечны колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Млечны 1 ’падобны на малако (пра туман)’ (ТСБМ), ’удойны, малочны’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), навагр. ’прыгатаваны на малацэ’ (Сл. ПЗБ). З польск. mleczny ’тс’ (гл. Варш. сл., 2, 1005). Гэтак жа Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10.
Мле́чны 2 ’рыба, якая мае семевую вадкасць’ (валож., Сл. ПЗБ). Да млеч (гл.).
Мле́чны 3 шлях ’млечная паласа з зорак на начным небе’ (ТСБМ). Калька з рус. Млечный путь, якое, як і польск. droga mleczna, ням. Milchstrasse ’тс’, з лац. via lactea, ст.-грэч. κύκλοσ γαλαξίασ < γάλα ’малако’ (Фасмер, 2, 632).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касцяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы. Ваданосаў.
2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да маку. Макавае зярнятка. // Зроблены, прыгатаваны з маку, з макам. Макавы пернік,
2. у знач. наз. ма́кавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца мак, чыстацел і інш.
•••
Макавага зярнятка (макавай расінкі) у роце не было гл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́кавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рака 1. Ракавая клюшня. □ Прызнацца, і Міколка з бацькам .. да вялікай радасці дзеда баяўся лазіць і па ракавых пячорах. Лынькоў. // Прыгатаваны з ракаў. Ракавы суп.
ра́кавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рака 2. Ракавая пухліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)