РО́ЖЫН (Мікалай Васілевіч) (29.11.1926, в. Цёмнае Валагодскай вобл., Расія — 12.3.1993),
бел. філосаф. Д-рфілас.н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1958). З 1973 у Сакратарыяце ААН (Нью-Йорк, з 1979 Вена). З 1981 у БДУ (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі грамадска-паліт., філас. і эстэт. думкі на Беларусі, еўрап. і амер. філасофіі і этыкі, праблемах развіцця навукі і аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у філас. канцэпцыях Новага і Навейшага часу. Аўтар прац «Праблемы эпістымалогіі навуковых ведаў (Крытычны аналіз сучасных англа-амерыканскіх канцэпцый)» (1992), «Праблемы аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у еўрапейскай філасофіі. Ад Дэкарта да сучаснасці» (1993) і інш.
Тв.:
Газета «Северо-Западный край»: Очерк обществ.-полит., филос. и эстет. позиции, 1902—1905 гг.Мн., 1970;
Неопозитивистская модель анализа научных теорий: принципы и противоречия // Весн. БДУ. Сер. 3. 1988. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАНЕ́НКА (Барыс Рафаілавіч) (29.8.1910, г. Самара, Расія — 6.5.1985),
расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1980). Акад. Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (1956) і АМСССР (1979). Чл.-кар. Акадэміі буд-ва ГДР (1975). Д-р архітэктуры (1967). Праф. (1970). Вучыўся ў ін-тах грамадз. інжынераў (1927—31) і жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1932—34). З 1963 дырэктар Цэнтр.НДІэксперым. праектавання жылля (Масква). Сярод работ: жылыя дамы ў С.-Пецярбургу (1932—47), Дом урада ў г. Алматы (Казахстан; 1958), забудова гарадоў Тальяці (1967), Набярэжныя Чаўны (1970, усе ў сааўт.) і інш. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай пл. ў Мінску (1948—56), «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўт.). Аўтар даследавання па праблемах масавага жыллёвага буд-ва ў СССР. Дзярж. прэмія СССР 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ КАНЦЭ́РН ПА БУДАЎНІ́ЦТВЕ І ЭКСПЛУАТА́ЦЫІ МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫХ І ВОДАГАСПАДА́РЧЫХ СІСТЭ́М, «Белмеліявадгас». Створаны ў 1993 на базе Мін-ва меліярацыі і аднаўлення зямель (б. Мінвадгас) як «Белвадгас», з 1995 сучасная назва. Уключае: ВА «Брэстмеліявадгас», «Гомельмеліявадгас», «Магілёўмеліявадгас», «Віцебсквадбуд», «Гроднавадбуд», «Мінсквадбуд», «Магілёўвадбуд», «Магілёўбуд», «Палесжылбуд», «Будіндустрыя» (з Беларускім экскаватарным заводам), трэсты «Калінкавічывадбуд», «Салігорсквадбуд», «Пінсквадбуд»; арэндныя прадпрыемствы «Брэствадбуд», «Гомельвадбуд», «Гомельсаўгасбуд»; акц.т-ва «Пінсксаўгасбуд»; каля 350 ПМК, міжраённыя ўпраўленні асушальных і арашальных сістэм (МААС), Мінскі доследна-эксперым.мех.з-д, шэраг з-даў жалезабетонных вырабаў (у Калінкавічах, Скідзелі, Хойніках і інш.). У складзе «Белмеліявадгаса» н.-д. і праектныя ін-ты «Белдзіправадгас» (Мінск) і «Палесседзіправадгас» (Пінск). Ажыццяўляе меліярац. і водагасп. буд-ва і эксплуатацыю меліярац. сістэм, навук.-тэхн. распрацоўкі і стварэнне праектаў па праблемах меліярацыі зямель, гасп. водакарыстання і рацыянальнага комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
харвацкі пісьменнік. Правадз.чл. Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў, чл.-кар. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў права ва ун-тах Бялграда і Заграба (1938—41). Аўтар раманаў «Курланы верхнія і ніжнія» (1952), «Нявыплаканыя» (1955), «Шоўкавыя пантофлі» (1958), аповесцяў «Каланела» (1975), «Бомба» (1976), «Цела і дух» (1981), зб. эсэ «Запісы між іншым» (1975). Пісаў п’есы («Мост», 1947; «Стрэлка», 1951; «Арэлі на сумнай вярбе», 1957; «Праведнік», 1960), кінасцэнарыі, радыёдрамы. Асн. ўвага Божыча засяроджваецца на крытычных момантах жыцця чалавека, праблемах асобы і грамадства. Вядомы і як оперны спявак.
Тв.:
Drame. Zagreb, 1950;
Novele. Zagreb, 1952;
Drame. Zagreb, 1960;
Рус.пер. — Курланы верхние и нижние. М., 1959;
Колоннелло // Современная югославская повесть, 70-е годы. М., 1978;
Легенда о девушке и дубе // Повести и рассказы югославских писателей. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОРН ((Born) Макс) (11.12.1882, г. Вроцлаў, Польшча — 5.1.1970),
нямецкі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Замежны чл. Расійскай (1924) і АНСССР (1934) і інш. акадэмій. Скончыў Гётынгенскі ун-т. Праф. ун-таў у Берліне і Гётынгене (1915—33), у Кембрыджы і Эдынбургу (1933—53). Навук. працы па дынаміцы крышт. рашоткі, квантавай і кінетычнай тэорый кандэнсаваных газаў і вадкасцяў, атамнай фізіцы і тэорыі адноснасці, філас.праблемах фізікі і тэорыі пазнання. Упершыню (1926) даў імавернасную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі, прапанаваў спосаб разліку электронных абалонак атама, распрацаваў метад рашэння квантава-мех. задач аб сутыкненні часціц, заснаваны на тэорыі ўзбурэнняў (борнаўскае прыбліжэнне), разам з Н.Вінерам увёў у квантавую механіку паняцце аператара. Заснаваў гётынгенскую школу тэарэт. фізікі. Нобелеўская прэмія 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (29.6.1925, Мінск — 31.12.1992),
бел. біяхімік. Акад.АН Беларусі (1986, чл.-кар. з 1977), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1956 у Віцебскім, з 1959 у Гродзенскім мед. ін-тах. З 1970 заг. Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН Беларусі, з 1985 дырэктар Ін-та біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па праблемах малекулярнай вітаміналогіі і біяхіміі алкагалізму, механізмах дзеяння тыяміну, стварэнні новых вітамінных і антывітамінных прэпаратаў, экалагічна выгадных азоцістых угнаенняў, ферментатыўным метадзе лячэння аміячных апёкаў вачэй, атрыманні кансервантаў для сіласавання кармоў, безадходнай тэхналогіі перапрацоўкі малочнай сыроваткі. Чл.міжнар. саюза па біямед. вывучэнні алкагалізму.
Тв.:
Биологический компонент в генезисе алкоголизма. Мн., 1986 (разам з В.І.Сатаноўскай, М.М.Садоўнік);
Метаболические предпосылки и последствия потребления алкоголя. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПЛЕКСНАГА ВЫКАРЫСТА́ННЯ ВО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ НДІМіністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1961 у Мінску. Да 1991 — галаўная арг-цыя па праблемах выкарыстання водных рэсурсаў у СССР. З 1992 — галаўная арг-цыя па рацыянальным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў на Беларусі. Асн. кірункі навук. дзейнасці: комплексная ацэнка стану і прагноз змянення водных рэсурсаў у звычайных ўмовах і парушаных у выніку гасп. дзейнасці; ацэнка ўплыву забору падземных і паверхневых вод на экалагічны стан прылеглых тэрыторый; распрацоўка мерапрыемстваў па ахове водных рэсурсаў ад іх вычарпання і забруджвання; гідраэкалагічнае абследаванне гасп. аб’ектаў, экспертыза тэхналогій і праектаў, якія здольны аказваць уплыў на стан водных аб’ектаў; распрацоўка праграмнага забеспячэння, геаінфарм. тэхналогій, мадэліраванне; вядзенне дзярж. воднага кадастру і маніторынгу; экалагічная сертыфікацыя, аўдыт і менеджмент у галіне выкарыстання і аховы водных рэсурсаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУТАЛЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (н. 4.7.1922, в. Малое Хонава Магілёўскага р-на),
бел. юрыст, гісторык, сацыёлаг. Д-рюрыд.н. (1974), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тэорыі дзяржавы і права, гісторыі нац.-дзярж.буд-ва ў Беларусі і бел.нац. руху, пытаннях сістэматызацыі і кадыфікацыі заканадаўства, канстытуцыйным праве і інш. Член Канстытуцыйнага прававога савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Аўтар манаграфіі «Нараджэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі» (т. 1—2, 1975—79), прац па гісторыі адм.-тэр. падзелу Беларусі, адзін з аўтараў даведніка «Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР» (т. 1—2, 1985—87).
Тв.:
На путях национального самоопределения: БНР—БССР—РБ. Мн., 1995;
О конституционном суде, законности, референдуме. Мн., 1996;
История Беларуси: Становление национальной державности (1917—1922 гг.). Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНАЛО́ГІЯ (ад лац. criminis злачынства + ...логія),
навука пра злачыннасць, яе прычыны, асобу злачынца, шляхі і сродкі папярэджання злачыннасці і перспектывы яе ліквідацыі. Даследуе злачыннасць як сац. з’яву, якая выяўляецца ў грамадска небяспечных паводзінах людзей, што супярэчаць патрабаванням крымін. закону. Вывучае звесткі пра злачыннасць у цэлым і па асобных відах і групах злачынстваў, па асобных крыміналагічных праблемах (напр., злачыннасць непаўналетніх, рэцыдыўная, групавая), а таксама прычыны злачыннасці, г.зн. тыя сац. фактары, з’явы і працэсы, якія ўплываюць на існаванне злачыннасці ў цэлым і на ўчыненне канкрэтных злачынстваў. Разглядае асобу злачынца як сукупнасць сац. і сацыяльна значных уласцівасцей, рысаў, якасцей, сувязей і адносін, што характарызуюць асоб, якія ўчыняюць розныя злачынствы, і нейкім чынам уплываюць на іх паводзіны. Важнае месца ў К. займае праблема папярэджання злачынстваў — аднаго з гал. кірункаў барацьбы са злачыннасцю ў сучасным дэмакр. грамадстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ЖАНКА (Уладзімір Андрэевіч) (н. 10.6.1926, в. Косаль Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1953) і Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1959). З 1946 на журналісцкай і парт. рабоце. З 1964 у БДУ, з 1983 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (у 1983—93 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт.праблемах узнаўленчага працэсу на макра- і мікраўзроўні ў сістэме АПК, агр. і валютна-крэдытных адносінах. Распрацаваў метад эканам. ацэнкі зямлі як носьбіта ўрадлівасці, сродку працы і фактару с.-г. вытв-сці. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка «Асновы эканамічнай тэорыі» (1995).
Тв.:
Экономические условия воспроизводства основных фондов в колхозах. Мн., 1978;
Планомерность сельскохозяйственного производства в народнохозяйственном АПК. Мн., 1983;
Адкуль выйшлі і куды ідзем: Экан. нарыс // Полымя. 1994. № 8, 12.