даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або прыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, характар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы. У бел. мове акалічнасці сінтаксічна звязваюцца згал. словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання. Ролю акалічнасці выконваюць прыслоўе («вельмі здольны»), дзеепрыслоўе («разглядаць не спяшаючыся»), інфінітыў («зайсці развітацца»), назоўнік з прыназоўнікам ці без яго («ехаць лесам», «зрабіць насуперак жаданню»), лічэбнік («уваходзіць па аднаму»), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў («важыць тры тоны», «чытаць з ранку да вечара», «апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання») і фразеалагізмы («жыць абы дзень да вечара»). У залежнасці ад сінтаксічнага значэння падзяляюцца на разрады — акалічнасці часу, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Вадзім Ціханавіч (н. 18.9.1937, г. Феадосія, Украіна),
расійскі хімік-арганік. Акад. Расійскай АН (1987; чл.-кар. 1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1960). З 1963 у Ін-це біяарган. хіміі Рас.АН (з 1988 дырэктар). Навук. працы па хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў і бялкова-пептыдных рэчываў. Распрацаваў агульныя метады атрымання дэпсіпептыдаў, ажыццявіў хім. сінтэз шэрагу прыродных дэпсіпептыдаў і іх аналагаў (1970—75). Адкрыў здольнасць мембранна-актыўных комплексаў (іанафораў) утвараць ліпафільныя комплексы з іонамі металаў, расшыфраваў іх структуры, устанавіў прычыны іоннай селектыўнасці іанафораў. Вызначыў прасторавую будову антыбіётыку граміцыду C, тканкавага гармону брадыкініну. Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Путь к синтезу белка. Л., 1982 (разам з А.Н.Шаміным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТАКСІКА́ЦЫЯ (ад лац. in у, унутр + грэч. toxikon яд),
стан арганізма, абумоўлены парушэннямі абмену рэчываў і назапашваннем у арганізме яго вытворных прадуктаў, высокаакісляльных радыкалаў, блакадай рэгулятараў унутрыклетачных працэсаў асіміляцыі і дысіміляцыі. Абумоўлена пашкоджаннем скурнага покрыва, слізістых абалонак, унутр. органаў пры ўздзеянні фіз., хім., біял. і інш. фактараў. І. могуць выклікаць цяжкія металы, арган. растваральнікі, грыбы, экзатаксіны і інш. У такіх выпадках І. цяжка дыферэнцыраваць затручэннем. Хранічная І. хім. ядамі разам з полісістэмнымі выяўленнямі (парушэнне бялковага, тлушчавага, вугляводнага абмену зпрычыны парушэння ферментатыўнай, гарманальнай і інш. функцый) можа мець сваю спецыфіку (напр., І. бензолам закранае сістэму кроваўтварэння, марганцам — ц. н. с.з пашкоджаннем экстрапіраміднай нерв. сістэмы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́СНЫ РУХ ЗО́РКІ,
бачнае вуглавое перамяшчэнне зоркі па нябеснай сферы за год. Складаецца з сапраўднага перамяшчэння зоркі і ўяўнага (паралактычнага) зрушэння, якое адлюстроўвае рух Сонечнай сістэмы (разам з Зямлёй) у прасторы. Змена становішча зоркі з гадавым перыядам зпрычыны руху Зямлі вакол Сонца (гадавы паралакс) ва У.р.з не ўваходзіць. Звычайна У.р.з. не перавышае сотых доляў вуглавой секунды, радзей дасягае дзесятых доляў і вельмі рэдка цэлых секунд дугі. Найб. У.р.з. — 10",27 у зоркі Барнарда ў сузор’і Змеяносец. Для вызначэння дакладнага У.р.з. вымяраюць каардынаты зоркі праз некалькі дзесяткаў гадоў. Вядомы ўласны рух больш як 250 тыс. зорак. У.р.з. ўлічваюць пры вызначэнні геагр. каардынат на Зямлі, у службе часу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад.Новікаў.// Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч.Бядуля.
2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце зпрычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца.Прыказка.//перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́бухнуць1, ‑не; зак.
1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка.Васілёнак.
2.З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго.Чорны.
3.перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны.Колас.Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут.Грачанікаў.
вы́бухнуць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр.да выбухаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПСКО́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1650,
паўстанне гараджан, стральцоў і казакоў г.Пскоў супраць спекуляцыйнага продажу рас. урадам хлеба ў Швецыю, зпрычыны чаго хлеб значна падаражэў. Адбывалася адначасова зНаўгародскім паўстаннем 1650. 10—11.3.1650 паўстанцы (кіраўнік Г.Дзямідаў) разграмілі двары купцоў, гар. знаці і адміністрацыі, захапілі ўладу ў горадзе, стварылі органы кіравання: сход грамады, Земскую ізбу. У маі ў Маскву накіравана пасольства з памяркоўнымі патрабаваннямі, у чэрв. Пскоў блакіравала карнае войска кн. І.М.Хаванскага. Спец. Земскі сабор у Маскве пагадзіўся задаволіць некат. патрабаванні паўстанцаў і 4.9.1650 у Пскове адноўлена ўлада царскіх ваявод. Кіраўнікі П.п. былі арыштаваны і пасля катаванняў сасланы.
Літ.:
Тихомиров М.Н. Классовая борьба в России XVII в. М., 1969.
Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.
Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.
3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.
Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.
4.у форме 1 ас.мн.буд.ска́жамужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).
Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.
5.заг.скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад.зпрычыны чаго-н.
Скажыце, які ты спрытны!
6.у форме 2 і 3 ас.буд.ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.
Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!
◊
Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.
Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЕНАГЕАГРА́ФІЯ,
кірунак даследаванняў у галіне біял. навукі, сумежнай паміж генетыкай і біягеаграфіяй. Сфармулявана сав. вучоным А.С.Сераброўскім у 1928—29. Вывучае генетычную гетэрагеннасць прыродных папуляцый і на гэтай аснове генетычную структуру папуляцыі, раскрыццё механізмаў фарміравання, падтрымання і змянення гэтай структуры, што стала пачаткам вывучэння генетыкі папуляцый у прасторы, а таксама выяўленне геагр. пашырэння і, па магчымасці, частот алеляў, адказных за асн. прыкметы і ўласцівасці пэўнага віду арганізмаў. Генагеаграфія высвятляе прычыны пашырэння алеляў. Мае практычнае і прыкладное значэнне пры вызначэнні генафондаў свойскіх жывёл і культ. раслін як адной з асноў пароднага і сартавога раянавання і селекцыі, а таксама ў генетыцы чалавека, асабліва ў мед. генетыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССО́ННІЦАінсамія, агрыпнія,
парушэнне начнога сну. Выяўляецца цяжкім засынаннем, частым на працягу ночы або раннім абуджэннем ці поўным знікненнем глыбокага сну. Прычыны бяссоніцы: няўстойлівасць сну з дзяцінства (спадчынная, ад некаторых перанесеных у дзяцінстве хвароб), парушэнні ўмоў і дынамічнага стэрэатыпу сну (начная работа, дзённае фіз. і псіхічнае ператамленне, познія заняткі, нязвыклае месца для сну і інш.), хваробы нерв. сістэмы, траўмы галаўнога мозга, змены біялагічных рытмаў і фізіял. працэсаў у арганізме пры пераходзе ў сталы і старэчы ўзрост. Бяссонніца — абавязковы сімптом некаторых хвароб, напр. алкагалізму, цяжкіх неўрозаў і псіхозаў. Лячэнне: правільны рэжым працы і адпачынку, заняткі фізкультурай, водныя працэдуры, заспакаяльныя і снатворныя сродкі.