1. Тое, што назапашана, нарыхтавана загадзя; запасы харчавання. У самы глухі куток пад ложкам, куды нават венік служанкі Насты рэдка калі зазіраў, складаў Міхалка розныя прыпасы на дарогу.Колас.У засені дрэў.. на белых хусцінках былі раскладзены агульныя прыпасы: вяндліна, свежыя гуркі, хлеб.Савіцкі.
2. Снарады, патроны і пад., прызначаныя для стральбы з гармат, вінтовак. Баявыя прыпасы. Агнястрэльныя прыпасы.
3.Разм. Прылады для якой‑н. справы, занятку. Рыбалоўныя прыпасы. Цяслярскія прыпасы. Паляўнічыя прыпасы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тава́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тавару (у 1, 2 знач.). Таварны склад. Таварныя запасы.// Прызначаны для перавозкі тавараў. Таварны вагон. Таварная станцыя. □ Паўз акно з лязгам і скрогатам марудна поўз таварны састаў.Мележ.На станцыю Полацк кожны дзень прыбывалі таварныя саставы з кароткім адрасам: «Нафтабуд».Грахоўскі.
2. Які з’яўляецца таварам (у 1, 2 знач.), прызначаны для гандлю. Таварнае збожжа. Таварны лес.
•••
Таварная вытворчасць — форма грамадскай вытворчасці, пры якой прадукты вырабляюцца для абмену.
Таварны фетышызмгл. фетышызм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
store1[stɔ:]n.
1. запа́с, рэзе́рв;
a store of money сабра́ныя гро́шы, зберажэ́нні;
lay in stores of smth. рабі́ць запа́сы, запаса́цца;
be in store for smb. :What is in store for me? Што чакае мяне ў будучым? keep smth. in store трыма́ць што-н. у запа́с, на бу́дучае;
store is no sore ≅ ма́слам ка́шы не змарну́еш, запа́с бяды́ не чы́ніць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АРЭ́ХАЎСКІ МОХ,
балота ў Беларусі, у Пухавіцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобласці. У вадазборы рэк Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пераважна нізіннага (49%) і вярховага (46%) тыпаў. Пл. 7,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс.га. Магутнасць торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м. Першапачатковыя запасы 32,1 млн.т. На балоце ёсць невял. азёры, на У прымыкае Сяргееўскае воз. Торф ускраінных участкаў прыдатны на подсціл с.-г. жывёле. На пл. 1,5 тыс.га у торфе павышаная колькасць бітуму. Участкі, на якіх торф выпрацаваны, выкарыстоўваюцца як сенажаці. Трапляюцца сухадольныя лугі агульнай пл. 0,6 тыс.га, хваёвы лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРУНДУКІ́ (Tamias),
род млекакормячых сям. вавёркавых атр. грызуноў. 18 відаў. Пашыраны пераважна ў хвойных лясах Паўн. паўшар’я. Найб. вядомы бурундук азіяцкі (T. sibiricus), пашыраны ў лясах паўн.-ўсх. Еўропы і ў Азіі.
Даўж. цела да 19 см, хваста да 12 см; маса да 145 г. Уздоўж спіны на жаўтавата-бурым фоне 5 чорных палос. Добра лазяць па дрэвах, гнёзды робяць у норах. Кормяцца насеннем дрэў, пупышкамі, грыбамі, ягадамі, зернем збожжавых злакаў. Восенню збіраюць вял.запасы ежы, якія выкарыстоўваюць вясной. Зімой у спячцы. Бурундук азіяцкі — носьбіт віруса клешчавога энцэфаліту. Промысел дзеля пушніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́ЙСКАГА ЗАЛІ́ВА НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
размешчаны ў Зах. Афрыцы, займае акваторыю Гвінейскага зал., раён дэльты р. Нігер у Нігерыі і Камеруне, узбярэжжа Кот-д’Івуар, Ганы, Тога і Беніна. Пл. 230 тыс.км². Здабыча нафты з 1957 на сушы і з 1965 на шэльфе. Асн. нафтагазаносныя гарызонты прымеркаваны да апт-сенаманскіх і палеаген-міяцэнавых адкладаў. Пачатковыя запасы нафты 3550 млн.т і 1380 млрд.м³ газу (1982). Глыб. залягання прадукцыйных пластоў ад 1200—2000 м на сушы да 2500—3000 м на шэльфе. Каля 300 радовішчаў нафты і газу; галоўныя — Бому, Іма-Рывер, Окан, Мерэн (Нігерыя), Эмерод (Койга), Малонга (Ангола).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАТЭРМА́ЛЬНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
запасы глыбіннага цяпла Зямлі, эксплуатацыя якіх эканамічна выгадная. Адрозніваюць гідрагеатэрмальныя (тэрмальныя воды) і петрагеатэрмальныя рэсурсы (акумуляваныя ў блоках горных парод, нагрэтых да 350 °C і больш). Практычнае значэнне маюць гідратэрмальныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюць для цеплазабеспячэння (пры т-ры ад 40 да 100—150 °C) і атрымання электраэнергіі на геатэрмальных электрастанцыях пры т-ры 150—300 °C. Прымеркаваны яны да трэшчынных воданапорных сістэм у раёнах сучаснага вулканізму, маладых складкавых гор, зон тэктанічных разломаў. Геатэрмальныя рэсурсы выкарыстоўваюць у ЗША (самае буйное ў свеце радовішча Вялікія Гейзеры), Італіі, Новай Зеландыі, Японіі, Мексіцы, Расіі, Ісландыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,
карты, якія адлюстроўваюць умовы залягання, заканамернасці фарміравання і размяшчэння, уласцівасці і запасы падземных вод. Складаюцца на тапаграфічнай аснове паводле гідрагеал. здымкі. Служаць падставай для гідрагеал. даследаванняў рэгіёнаў, прагнозу і пошукаў радовішчаў падземных вод і інш. На дробнамаштабных картах (драбней за 1:500 000) паказваюць найб. важныя гідрагеал. асаблівасці тэрыторыі — граніца гідрагеалагічных басейнаў (масіваў), вобласці жыўлення, напору і разгрузкі, раёны развіцця розных тыпаў падземных вод. На сярэдне- і буйнамаштабных гідрагеалагічных картах характарызуюцца артэзіянскія і грунтавыя воды. Такія карты выкарыстоўваюць пры эксплуатацыі радовішчаў, праектаванні водазабораў і вадасховішчаў. Асобны тып складаюць карты падземнага сцёку, рэсурсаў, рэжыму, гідрахіміі падземных вод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАВЫЯ ВО́ДЫ,
намнажэнне падземных вод у адносна воданепранікальных слаях, што залягаюць у межах глебавай тоўшчы і гідраўлічна не звязаны з грунтавымі водамі, якія ляжаць ніжэй. Знаходзяцца ў глебе ў вадкай і цвёрдай фазе (лёд), формах, якія адрозніваюцца паводле ступені рухомасці і даступнасці для раслін. Асн.запасы вільгаці, што выкарыстоўваюцца раслінамі, утварае свабодная вада. Яна запаўняе глебавыя поры і здольная перамяшчацца з іх пад уплывам сілы цяжару і капілярных сіл (гл.Глебавы раствор). Значная колькасць вільгаці знаходзіцца ў парападобным стане (перамяшчаецца па порах глебы ў складзе глебавага паветра). Частка вільгаці знаходзіцца ў звязаным стане, у маладаступнай для раслін форме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАШО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКУ́ І ЖВІРО́ВА-ПЯСЧА́НАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ.
У Полацкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Канашы. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага ледавіка. Пяскі і жвірова-пясчаны матэрыял жаўтавата- і буравата-шэрыя, месцамі гліністыя, абжалезненыя. Жвір і галька ў пясках трапляюцца ў россыпе і ў выглядзе лінзаў і гнёздаў. Пяскі пераважна дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 9,47 млн.м³, перспектыўныя 1,13 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,2—27,3 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,2—6,8 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.