metalwork

[ˈmetəlwɜ:rk]

n.

1) вы́рабы з мэта́лу (асаблі́ва маста́цкія)

2) вы́раб прадме́таў з мэта́лу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ceramics

[səˈræmɪks]

n., pl.

1) ганча́рная вытво́рчасьць, кера́міка f.

2) гліня́ныя або́ парцаля́навыя вы́рабы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гартава́ны і гарто́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гартаваць.

2. у знач. прым. Апрацаваны гартаваннем (пра метал, металічныя вырабы). Гартаваная сталь. // перан. Стойкі, вынослівы. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алкаго́ль, ‑ю, м.

1. Вінны спірт. // Разм. Наогул гарэлка і гарэлачныя вырабы.

2. толькі мн. (алкаго́лі, ‑яў). Спец. Шэраг арганічных злучэнняў, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спірты.

[Ням. Alkohol з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад валіць (у 1, 6 знач.).

2. у знач. прым. Ссечаны, спілаваны. Валены лес.

3. у знач. прым. Зроблены шляхам валення. Валены абутак. Валеныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самшы́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да самшыта. Самшытавы гай. // Зроблены з самшыту. Самшытавыя вырабы.

2. у знач. наз. самшы́тавыя, ‑ых. Сямейства вечназялёных кустоў і дроў з вельмі цвёрдай каштоўнай драўнінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіліка́ты, ‑аў; адз. сілікат, ‑у, М ‑каце, м.

1. Мінералы, у склад якіх уваходзіць крэменязём. Хімія сілікатаў. Сілікат натрыю.

2. Вырабы з такіх мінералаў (шкло, фарфор, цэмент, цэгла і пад.). Вытворчасць сілікатаў.

[Ад лац. silex, silicis — крэмень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЬША́НСКАЯ КА́ФЛЯ,

вырабы 15—19 ст., знойдзеныя пры археал. раскопках на тэр. Гальшанскага палаца і ў цэнтры в. Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Да 15 ст. адносяцца т.зв. гаршковыя кафлі з квадратным вусцем. Кафлі 16 ст. маюць шырокае круглае вусце. У 2-й пал. 16 ст. выраблялі кафлі з аздобленай вонкавай пласцінай і каробкападобнай румпай. Кафлі 17 ст. дэкарыраваны геральдычным (звязаным з родам Сапегаў), расл. і геам. арнаментам, пакрыты глазурай (глухой белай, карычневай, жоўтай або празрыстай зялёнай). Вырабы 16—17 ст. маюць рамку па краі вонкавай пласціны. Кафлі 18 ст. ўласцівы спрошчаны малюнак, адсутнасць рамкі. Вырабы 19 ст. пакрываліся зялёнай і белай палівай.

І.​М.​Чарняўскі, А.​К.​Краўцэвіч.

Фрагменты Гальшанскай кафлі.

т. 5, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУДЗЕ́ВІЦКІ ЛІТАРАТУ́РНА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1965 на грамадскіх пачатках пры сярэдняй школе ў в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл., з 1990 — дзяржаўны. Пл. экспазіцыі 729 м², больш за 12 тыс. экспанатаў (1997). У экспазіцыі этнагр. помнік краю — сял. хата 18 ст. з прадметамі сял. побыту 17—19 ст. Сярод экспанатаў вырабы з косці і каменю часоў неаліту, кераміка сярэднявечча, вырабы мясц. кавалёў 18—20 ст., калекцыя падвойных дываноў, кафля 17—20 ст., вырабы з лёну, саломкі, дрэва, калекцыя нар. адзення, рукапісы і кнігі з аўтографамі вядомых бел. пісьменнікаў, дзеячаў медыцыны, мастакоў, артыстаў, кампазітараў, творы жывапісу, графікі і скульптуры.

А.​М.​Белакоз.

Гудзевіцкі краязнаўчы музей. Сялянская хата 18 ст.

т. 5, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫСАЎСКІ ЗАВО́Д ЭМАЛІРАВА́НАГА ПО́СУДУ «ЧЫРВО́НЫ МЕТАЛІ́СТ».

Створаны ў 1929 у г. Барысаў як арцель «Чырвоны металіст», якая вырабляла сталовыя прыборы. З 1933 выпускаў ацынкаваны посуд, біклагі для малака, тэрмасы, метал. вырабы і інш. У 1945 наладжаны выпуск стальнога эмаліраванага посуду. Асн. прадукцыя (1995): посуд, мыйкі і ракавіны стальныя эмаліраваныя, вырабы з бляхі (даёнкі, лейкі і інш.), ацяпляльнікі кабіны трактара МТЗ.

т. 2, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)