КАСЦЮКО́ВІЧ (Фёдар Трафімавіч) (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Д с.-г, н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.

Тв.:

Вопросы экономики и планирования сельскохозяйственного производства. Мн., 1960.

т. 8, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЧА́Н (Аркадзь Дзмітрыевіч) (н. 17.1.1941, в. Вірышча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па сістэмнай эфектыўнасці работы цеплавых электрастанцый. Распрацаваў метады аптымізацыі рэжымаў і тэхнал. схем ЦЭС, у т. л. парагазавых.

Тв.:

Режимы работы и эксплуатации тепловых электрических станций. Мн., 1978;

Оптимизация режимов и повышение эффективности работы паротурбинных установок ТЭС. Мн., 1985.

т. 8, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСКО́ (Валянцін Ягоравіч) (н. 27.9.1930, в. Прамыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1991). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1955). У 1968—89 і 1991—94 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па аптымізацыі працэсаў кармлення с.-г. жывёлы.

Тв.:

Новое в кормлении крупного рогатого скота (у сааўт.) // Сельскохозяйственная наука — производству. Мн., 1986;

Справочник по приготовлению, храпению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 8, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУДЗІ́НАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (23.2.1923, в. Грышына Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1987),

бел. вучоны-батанік. Д біял. н. (1983). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1957). У 1961—86 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па бат. рэсурсазнаўстве, інтрадукцыі і акліматызацыі раслін.

Тв.:

Освоение культуры крупноплодной клюквы в Белоруссии. Мн., 1973 (разам з Я К.​Шаркоўскім);

Пряноароматические растения в быту. Мн., 1976 (у сааўт.);

Интродукция борщевиков в Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.).

т. 8, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУНІ́ЦА (Леанід Давыдавіч) (н. 7.11.1937, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне неадкладнай тэрапіі. Д мед. н., праф. (1979). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). З 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1980—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі, гепаталогіі, кардыялогіі, лячэбным галаданні, лазератэрапіі, хуткай мед. дапамозе. Адзін з аўтараў энцыкл. даведніка «Здароўе без лякарстваў» (1994).

Тв.:

Скорая помощь без врача. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 9, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЧЫ́НСКІ (Генадзь Міхайлавіч) (н. 1.11.1945, Мінск),

бел. псіхолаг. Д псіхал. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). З 1974 у БДУ (з 1992 заг. кафедры). З 1993 прэзідэнт Бел. рэсп. т-ва псіхолагаў. Навук. працы па псіхал. праблемах свядомасці асобы, мыслення, мовы як сродку зносін паміж людзьмі.

Тв.:

Диалог и мышление. Мн., 1983;

Психология внутреннего диалога. Мн., 1988;

Псіхалогія ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы // Адукацыя і выхаванне. 1993. № 10.

т. 9, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАМА́КА (Лідзія Ціханаўна) (н. 25.5. 1928, в. Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д мед. н. (1982), праф. (1986). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1953). У 1956—92 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (заг. аддзела). Навук. працы па функцыян. асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.

Тв.:

В семье заболел ребенок Мн., 1975;

Кровообращение новорожденного при заболеваниях матери. Мн., 1988.

т. 9, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІХАЧО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (н. 2.9.1952, г. Екацярынбург, Расія),

бел. вучоны ў галіне неўралогіі. Д мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1975). З 1984 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Навук. працы па клінічнай неўралогіі, вестыбулярнай дысфункцыі ў клініцы нерв. хвароб.

Тв.:

Клинические и теоретические аспекты изучения некоторых вестибулоокулярных механизмов головного мозга // Лікарська справа. 1993. № 10—12;

Дифференциальная диагностика вестибулярной дисфункции по реакции подавления вестибулоокулярного рефлекса // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.

т. 9, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗА́НІК (Вячаслаў Вячаслававіч) (н. 4.12.1954, Мінск),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д тэхн. н. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1977). З 1991 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы па выліч. сетках і сістэмах рэальнага часу, перадачы даных па валаконна-аптычных лініях сувязі.

Тв.:

Проблемно-ориентированные вычислительные системы. Мн., 1993 (разам з І.​У.​Курэйчыкам).

М.​П.​Савік.

т. 9, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́ВІЧ (Юрый Адамавіч) (н. 17.1.1938, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне прамысловай цеплаэнергетыкі. Д тэхн. н. (1992), праф. (1994). Скончыў БПІ (1966). З 1966 у Бел. політэхн. акадэміі (у 1975—85 і з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па цеплаэнергет. абсталяванні прамысл. прадпрыемстваў, энергазберажэнні, цеплафізіцы металург. працэсаў.

Тв.:

Теплофизические основы затвердевания отливок и слитков. Мн., 1989 (разам з Ю.​А.​Самайловічам);

Белорусская энергетическая система (1931—1991). Мн., 1992 (у сааўт.).

т. 10, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)