АПЕ́ЙКА (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 13.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Сын Ф.А.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). З 1978 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання і аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.:
Теория поворота гусеничных машин. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым);
Методы моделирования систем с сосредоточенными параметрами // Применение математических методов и ЭВМ: Вычислительные методы проектирования оптимальных конструкций. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛ ((Bell) Даніэль) (н. 10.5.1919, Нью-Йорк),
амерыканскі сацыёлаг і публіцыст. Праф. Калумбійскага (1952—69) і Гарвардскага (з 1969) ун-таў. Старшыня «Камісіі 2000 года» Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Адзін са стваральнікаў канцэпцыі «постіндустрыяльнага грамадства» і «канца веку ідэалогіі», тэарэтык сац. прагназавання і планавання. Гал. працы: «Канец ідэалогіі» (1960), «Капіталізм сёння» (1971), «Станаўленне постіндустрыяльнага грамадства» (1973), «Супярэчнасці капіталістычнай культуры» (1976) і інш.
Літ.:
Деменченок Э.В. Современная технократическая идеология США. М., 1984.
англійскі фізік і хімік. Адзін з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага т-ва. Адукацыю атрымаў у Жэнеўскай акадэміі (1638—44). Навук. працы па малекулярнай фізіцы і механіцы, па вывучэнні цеплавых, аптычных і акустычных з’яў. Адкрыў (1662) закон залежнасці аб’ёму газу ад ціску (гл.Бойля—Марыёта закон). Сфармуляваў паняцце хім. элемента (1661), залажыў асновы якаснага хім. аналізу.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки М., 1989. С. 95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ЎКА (Юрый Пятровіч) (н. 20.11.1936, Мінск),
бел. вучоны-юрыст, грамадскі дзеяч. Сын П.У.Броўкі. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. З 1994 адначасова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне міжнар. права. Дырэктар Броўкі Петруся літаратурнага музея ў Мінску (з 1982).
Тв.:
Международная правосубъектность БССР. Мн., 1967;
Белорусская ССР — суверенный участник международного общения. Мн., 1974;
Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Ігар Пятровіч) (н. 21.10.1931, г. Прыволжск, Расія),
бел. вучоны ў галіне спарт. фізіялогіі. Д-рбіял.н. (1994). Скончыў Омскі ін-тфіз. культуры (1961). З 1969 у Гомельскім ун-це, з 1982 у Бел.політэхн.акадэміі. Навук. працы: па ўздзеянні розных рэжымаў рухальнай актыўнасці на фіз. развіццё дзяцей; па пытаннях кіравання трэніровачным працэсам; узаемасувязях фіз. і разумовай працаздольнасці пры выкананні фіз. нагрузкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІЦТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1990 у Мінску на базе Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн. кірункі даследаванняў: стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных культур і тэхналогій вытв-сці іх насення; распрацоўка энергазберагальных і прыродаахоўных тэхналогій і сістэм вядзення агародніцтва ў адкрытым і ахаваным грунце і інш. Ін-там створана больш за 100 сартоў і гібрыдаў агароднінных культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Адам Іосіфавіч) (5.12.1802, Вільня — 30.4.1881),
вучоны-медык, гісторык навукі. Д-р медыцыны (1824), праф. (1835). Скончыў Віленскую гімназію (1818), мед.ф-т Віленскага ун-та (1822). Выкладаў у Віленскім ун-це і Ветэрынарным ін-це Мед.-хірург.акадэміі. З 1842 гал. ўрач шпіталя ў Вільні. Аўтар навук. прац па ветэрынарыі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і гісторыі медыцыны на Беларусі і ў Літве. Прэзідэнт Віленскага т-ва ўрачоў (з 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЯР’Я́НАЎ (Валяр’ян Якаўлевіч) (н. 13.8.1919, г. Уладзімір, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1964), праф. (1968). Ганаровы чл.Міжнар.Акадэміі прыкладной радыёэлектронікі (1994). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1967). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1942). З 1954 у Мінскім вышэйшым інж. радыётэхн. вучылішчы, з 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў тэорыю і практычнае выкарыстанне разнесеных радыёлакацыйных станцый і сістэм.
Тв.:
Разнесенные радиолокационные станции и системы. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ПЕРТАЛЬ (Wuppertal),
горад на ЗФРГ, на р. Вупер, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Утвораны ў 1929 у выніку зліцця гарадоў Бармен, Эльберфельд і інш. 386,6 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Важны прамысл. і гандл. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Машынабудаванне (у т. л. тэкстыльнае), хім. (у т. л.хім. валокны), фармацэўтычная, харч.прам-сць. Вытв-сць пракату, электроннага і эл.-тэхн. абсталявання. Адм., эканам., пед., тэхн.акадэміі. Кансерваторыя. Оперны т-р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАВІЧ ((Dobrović) Нікола) (12.11.1897, г. Печ, Венгрыя — 11.1.1967),
сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1965). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Празе (1923). У 1946—67 дырэктар Сербскага горадабуд. ін-та і гал. архітэктар г. Бялград. Аўтар Дома югасл. студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на в-ве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), ген. планаў гарадоў Бялграда (1947—50, разам з М.Самборскім), Штып (1952), Херцэгнові (1957) і інш.