персідскі цар [358—338 да н.э.]. З дынастыі Ахеменідаў, сын Артаксеркса II. Стаў царом пасля знішчэння старэйшых братоў. Імкнуўся аднавіць цэласнасць і магутнасць Ахеменідаў дзяржавы, жорстка душыў паўстанні ў М.Азіі, Фінікіі, на Кіпры. У 341 да н.э. зноў далучыў да сваёй дзяржавы Егіпет. Забіты сваім прыбліжаным еўнухам Багоем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФГА́НЕЦ,
мясцовы паўд.-зах. або паўд. вецер, які дзьме з Афганістана ў раёны зах. Паміра і вярхоўі Амудар’і. Сухі, моцны (скорасць 17—25 м/с), вельмі пыльны. Узнікае пры ўварванні халодных паветраных масаў у паўд. раёны Сярэдняй Азіі. У г. Тэрмез (Узбекістан) бывае да 70 дзён за год. Прыгнечвае расліннасць, наносіць шкоду сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на З і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж. каля 50 км, шыр. да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр.Азіі і Казахстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКУ́РТ (Latrodectus tredecimguttatus),
ядавіты павук сям. тэрыдыід. Пашыраны ў Зах.Азіі, Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы. Жыве ў стэпах, паўпустынях, пустынях, перадгор’ях.
Даўж. самцоў 4—7 мм, самак 10—20 мм. Самкі чорныя, у самцоў і маладых самак чырв. плямы на брушку. Ядавітыя залозы — у галавагрудзях. Яд — бялковы таксін, які мае нейратропнае дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРУ́МЫ, карумы,
значныя па плошчы скопішчы вял. глыб горных парод, што залягаюць у выглядзе плашча на горных схілах і плоскіх вяршынях. Узнікаюць у выніку інтэнсіўнага фіз. выветрывання. Паступова спаўзаючы ўніз па схілах, утвараюць каменныя рэкі. Тэрмін пашыраны пераважна ў раёнах Сярэдняй і Цэнтр.Азіі. Уваходзіць у склад шэрагу геагр. назваў (напр., горы Каракарум).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́НА (ням. Lawine ад позналац. labina апоўзень),
абвал снегу або лёду, што саслізгвае са стромкіх горных схілаў і захоплівае на сваім шляху снежныя масы. Сярэдняя скорасць Л. 20—30 м/сек, аб’ём знесенага матэрыялу ад соцень тысяч да мільёнаў кубаметраў. Найб. часта бываюць у Альпах, Кардыльерах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі; утвараюць моцныя разбурэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНАНАСЕ́ННІК (Menispermum),
род кветкавых раслін сям. лунанасеннікавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы і Паўд.-Усх.Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. даурскі, або даурскі плюшч (M. dahuricum), і Л. канадскі (M. canadense).
Шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з павойным сцяблом. Лісце яйцападобнае, лопасцевае або суцэльнае. Кветкі ў мяцёлках. Плод — касцянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА,
у рэлігійных уяўленнях стараж. народаў Малой Азіі багіня зямлі і ўрадлівасці, маці багоў. Яе культ, блізкі да культу Кібелы, у 1 ст. да н.э. быў уведзены ў Стараж. Рыме дыктатарам Сулам. У рымлян вобраз М. злучыўся з вобразам рым. багіні вайны Белоны, і М. шанавалася імі пад двайным імем (Ма-Белона).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАУ́С,
у працах сярэдневяковых арабамоўных аўтараў — назва немусульманскіх пахавальных пабудоў. Н. былі пашыраны ў старажытнасці і сярэднявеччы ў некат. народаў Сярэдняй і Пярэдняй Азіі, рэлігія якіх забараняла хаваць нябожчыкаў у зямлю. У рус. усходазнаўчай і археал. л-ры Н. называюць скляпы, якія зараастрыйцы будавалі з гліны, ці камянёў для захавання асуарыяў ці для наземных пахаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФЕЛІ́НАВЫ СІЕНІ́Т,
поўнакрышталічная магматычная шчолачная горная парода. Складаецца са шчолачнага палявога шпату (65—70%), нефеліну (каля 20%) і каляровых мінералаў (10—15%). Утварае інтрузіўныя масівы або ўваходзіць зонамі ў шчолачныя і шчолачна-ультрабазітавыя комплексы. Выкарыстоўваецца ў шкляной прам-сці. Масівы Н.с. на Украіне, у Расіі, Сярэдняй Азіі, Нарвегіі, Паўд. Грэнландыі, Канадзе, Паўд. Афрыцы і інш.