АНДАМА́НСКІЯ І НІКАБА́РСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Andaman and Nicobar Islands),
саюзная тэрыторыя Індыі, на аднайменных а-вах паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім м. Працягласць з Пн на Пд 750 км. Пл. 8,3 тыс.км². Нас. 278 тыс.чал. (1991). Адм.цэнтр — г. Порт-Блэр. Лесараспрацоўкі. Вырошчванне какосавай і каўчукавай пальмаў, рысу, садавіны. Рыбалоўства (лоў крэветак, трэпангаў), збіранне ракавін. Экспарт драўніны. Аб прыродзе гл. ў арт.Андаманскія астравы, Нікабарскія астравы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Аршанскім р-не Віцебскай вобл.Цэнтр сельсавета. За 4 км на Пн ад г. Орша, 84 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Орша, на шашы Орша—Віцебск. 3182 ж., 943 двары (1994). Камбінат буд. матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў, райсельгасэнерга, аграрна-прамысл. аб’яднанне «Белая Русь». Сярэдняя школа, базавая спец. школа-інтэрнат, клуб, 3 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРНАУ́Л,
горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс.ж. (1994). Прыстань на р. Об. Чыг вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.А.Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАВЕ́ШЧАНСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр Амурскай вобл.Засн. ў 1856. 215,7 тыс.чал. (1994). Порт на р. Амур пры ўпадзенні р. Зея. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Машынабудаванне (суднабудаванне і суднарамонт; абсталяванне для гарнаруднай і золатаздабыўной прам-сці; элеватарнае і млынавае абсталяванне, электрапрылады і інш.), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (запалкі, мэбля і інш.), лёгкая (швейная, бавоўнапрадзільная), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́ЖА,
вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 78 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Талька, раз’езд на чыг. лініі Асіповічы—Мінск. 588 ж., 189 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей і магіла Героя Сав. Саюза М.П.Чэпіка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЭ́КПУЛ (Blackpool),
горад на З Вялікабрытаніі, на беразе Ірландскага м. 143 тыс.ж. (1989). Аэрапорт. Авіяц., аўтамаб., тэкст., харч.прам-сць. З 18 ст. вядомы як курорт. Вызначаецца мяккім кліматам, пясочны пляж даўж. больш за 10 км. Цэнтр адпачынку, марскіх купанняў і турызму (больш за 5 тыс. атэляў і пансіянатаў). Традыцыйнае месца правядзення канферэнцый брыт. партыі і прафсаюзаў. У 1895 у Блэкпуле пабудавана паменшаная (выш. 158 м) копія Эйфелевай вежы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАГА АКРУГО́ВАГА СУДА́ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў Віцебску ў 1883 (арх. І.Камінскі). Разам з Мікалаеўскай царквой завяршыў кампазіцыю Саборнай пл. (сучасная пл. Свабоды). 2-павярховы П-падобны ў плане асіметрычны будынак вызначаецца манументальнасцю і маштабнасцю формаў.
Цэнтр фасада вылучаны 3-павярховым рызалітам, завершаным атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Інтэр’еры памяшканняў багата аздоблены (ляпныя плафоны, разеткі, карнізы, пілястры і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Засн. ў 1965 як Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці. З 1995 ун-т. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: канструктарска-тэхналагічны; эканоміка-тэхналагічны; механіка-тэхналагічны; завочны; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1989. Ун-т мае 2 н.-д. лабараторыі, выліч.цэнтр, музей гісторыі ун-та, спарт. комплекс, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства. З 1980 выдае зборнік навук. прац (у 2 частках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕ́РШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і Рэчыцкага саўгаса-тэхнікума. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 4858 ж., 1800 двароў (1994). Суднабуд.-суднарамонтны з-д, ПМК. Сярэдняя школа, ПТВ, 3 б-кі, 3 клубы, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква. За 0,3 км на З ад вёскі паселішча каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).