ПАШКЕ́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 14.12.1954, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне робататэхнікі. Д-ртэхн.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па метадах і алгарытмах шматкрытэрыяльнага сінтэзу маніпуляцыйных і кіроўных сістэм прамысл. робатаў. Распрацаваў спец. прылады для сістэм лічбавага праграмнага кіравання робатаў.
Тв.:
Применение управляющих вычислительных машин. Мн., 1988 (у сааўт.);
Автоматизированное проектирование промышленных роботов и робототехнологических комплексов для сборочно-сварочных производств. Мн., 1996.
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954), Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі мастацтваў і навук і Аўстр.АН (1963). Скончыў Венскі ун-т (1936). У 1936 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Д-р філасофіі Кембрыджскага ун-та (1940). З 1947 кіраўнік групы малекулярнай біялогіі, у 1962—79 заг. лабараторыі Кембрыджскага ун-та. Навук.працы па структуры бялкоў. Удасканаліў метад рэнтгенаструктурнага аналізу, расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з Дж.К.Кендру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІДО́ПЛІЧКА (Аляксандр Паўлавіч) (10.9.1907, с. Казацкае Звянігародскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 1980),
бел. вучоны ў галіне батанікі і балотазнаўства. Д-рбіял.н. (1963). Скончыў Кіеўскі ін-тпрафес. адукацыі (1931). У 1945—78 у Ін-це торфу АН Беларусі (з 1947 заг. лабараторыі). Навук.працы па генезісе тарфяных і азёрных адкладаў.
Тв.:
Флора сфагновых (торфяных) мхов Белорусской ССР. Мн., 1948;
Торфяные месторождения Белоруссии: (Генезис, стратиграфия и районирование). Мн., 1961;
Озерные отложения Белорусской ССР: (Генезис, стратиграфия и некоторые качественные особенности). Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́ВА (Ларыса Аляксандраўна) (н. 16.11.1952, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1997 заг. кафедры, з 1998 дэкан). Навук.працы па мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў неўралагічнага профілю немедыкаментознымі метадамі, імунакарэкцыі і імунарэабілітацыі фіз. метадамі.
Тв.:
Кинезотерапия в реабилитации больных рассеянным склерозом // Здравоохранение. 1996. № 11;
Изменения, встречающиеся на ЭКГ спортсменов. Тактика при их выявлении (у сааўт.) // Спорт. медицина. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКІ (Спартак Аляксандравіч) (21.6.1930, г. Новасібірск, Расія — 9.9.1994),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1980), праф. (1983). Скончыў БДУ (1954). З 1973 у Мінскім дзярж.пед. ун-це. Навук.працы па праблемах сац.-эканам. і дэмаграфічнага развіцця гарадоў Беларусі. Узначальваў рэдкалегію і аўтарскі калектыў атласа «Беларусы: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі» (1996).
Тв.:
Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1973;
Демографические проблемы развития Минска. Мн., 1976;
География населения развитых капиталистических и развивающихся стран (с основами демографии). Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТА́САЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.6.1933, с. Пералазы Краснагорскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Д-рс.-г.н., праф. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1964 працуе ў ёй (з 1973 заг. кафедры). Навук.працы па ахове с.-г. раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіял. асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.
Тв.:
Гербициды в интенсивном земледелии. Мн., 1988;
Агробиоэкологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФЕСІ́ЙНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў для розных галін вытворчасці і сацыяльна-культурнай сферы; састаўная частка сістэмы адукацыі. Уключае дапрафес. этап (прафесійная арыентацыя, прафес. адбор), прафесійна-тэхнічную адукацыю, сярэднюю спецыяльную адукацыю, вышэйшую адукацыю. Накіравана на авалоданне асобай пэўнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, садзейнічае прафес. станаўленню і развіццю асобы. Забяспечвае кваліфікацыйную структуру эканамічна актыўнага насельніцтва (гл.Кваліфікацыя), фарміруе рынак працы, уздзейнічае на гасп. працэсы, стан культуры і навукі. З 1990-х г. развіваецца дыстанцыйная форма П.а. з выкарыстаннем інфарм. тэхналогій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́НСКЕНЕ ((Prunskiene) Казімера Данута) (н. ў лют. 1943 в. Васюлішкю Уценскага пав., Літва),
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987). Скончыла Вільнюскі ун-т. З 1965 на выкладчыцкай і навук.працы. З 1989 нам. старшыні ўрада, у маі 1990 — студз. 1991 прэм’ер-міністр Літвы. Ініцыятар стварэння і адзін з лідэраў левацэнтрысцкага руху — Форуму будучага Літвы, апазіц. радыкальнаму паліт. курсу В.Ландсбергіса.
Тв.:
Управление агропромышленным комплексом Литовской ССР. Вильнюс, 1986;
Продовольственное хозяйство: методология структурно-организационного совершенствования. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́САЎ (Іван Аляксеевіч) (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.9.1994),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскі ун-т (1950). З 1969 у БДУ (у 1970—86 заг. кафедры). Навук.працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧЭ́ПА (Іна Міхайлаўна) (н. 1.6.1961, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і валеалогіі. Д-рбіял.н. (1997), праф. (2000). Скончыла Віцебскі пед.ін-т (1983). З 1989 у Віцебскім ун-це (з 1998 заг. кафедры). Навук.працы па ўплыве экалагічных фактараў на развіццё хранічных захворванняў рэспіраторнай сістэмы чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.
Тв.:
Иммунология для неиммунолога: Вводный курс. Витебск, 2000 (у сааўт.);
Оценка акарологического пейзажа жилища человека для профилактики обострений бронхиальной астмы (у сааўт.) // Иммунопатология, аллергология, инфектология. 2000. № 2.