КАНДЫБО́ВІЧ Леў Аляксандравіч (н. 20.1.1934, Мінск),
бел. вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Маскоўскае агульнавайск. вучылішча імяВярх. Савета РСФСР (1954), Архангельскі пед.ін-т (1959), Мінскае вышэйшае інж.-радыётэхн. вучылішча (1967). З 1967 у Мінскім вышэйшым інж. зенітна-ракетным вучылішчы супрацьпаветранай абароны. З 1991 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы ў галіне ваен. псіхалогіі і псіхалогіі вышэйшай школы. Акадэмік Міжнар. акадэміі інфармац. тэхналогій (1995), Міжнар. акадэміі псіхал. навук (1996).
Тв.:
Психологическая подготовка к службе в армии. Мн., 1986 (разам з У.Р.Бляхай, А.Ц.Растуновым);
Психология высшей школы. 3 изд. Мн., 1993 (разам з М.І.Дзьячэнкам);
Краткий психологический словарь. Мн., 1996 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ЮВЭ́Й (19.3.1858, пав. Наньхай, прав. Гуандун, Кітай — 31.3.1927),
кітайскі паліт. дзеяч і сац. філосаф. Апіраўся на ідэі канфуцыянства, але імкнуўся да мадэрнізацыі краіны і ўвядзення канстытуцыйнай манархіі. У 1898 заснаваў партыю рэформ Баахагой (Саюз абароны дзяржавы). Падтрыманы маладой кіт. інтэлігенцыяй і імператарам Гуансюем, у час «ста дзён рэформ» 1898 адм. шляхам праз выданне ўказаў ад імя імператара зрабіў спробу рэалізаваць праграму рэформ (удасканаленне дзярж. апарата, сістэмы асветы, рыначныя пераўтварэнні ў эканоміцы і інш.). Пасля задушэння рэфарматарскага руху імператрыцай Цысі эмігрыраваў. Як прыхільнік манархіі выступаў супраць рэвалюцыі 1911—13. Аўтар трактата «Кніга аб Вялікім Яднанні» (1887), у якім даў утапічную канцэпцыю будучага свету, дзе, на яго думку, не будзе месца прыватнай уласнасці і сац. няроўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СТА Піліп Піліпавіч (25.12.1907, с. Жоўтае Пяціхацкага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 6.1.1973),
адзін з кіраўнікоў парт. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943). З 1931 у Чырв. Арміі. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на фронце, камандзір палка. У партызанах з сак. 1942: нач. штаба, камісар атрада, з мая 1942 камандзір партыз. брыгады імя Варашылава, са снеж. 1942 — партыз. злучэння Слуцкай зоны. У сак.—ліп. 1943 чл. Слуцкага падп. міжрайкома КП(б)Б, са жн. 1943 нач. штаба Беластоцкага партыз. злучэння, адначасова ў ліст. 1943 — ліп. 1944 чл. Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны ў Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАДО́ (Cassadó) Гаспар (30.9.1897, г. Барселона, Іспанія — 24.12.1966),
іспанскі віяланчэліст, кампазітар. Вучыўся ў Д.Марча і ў кансерваторыі «Лас Мерседэс» у Барселоне. Удасканальваўся ў П.Касальса. Выступаў з 9 гадоў. Жыў у Парыжы, Барселоне, Фларэнцыі. З 1918 гастраліраваў як саліст і ансамбліст з буйнейшымі аркестрамі і інструменталістамі ў многіх краінах свету. З 1947 выкладаў у Акадэміі Кіджана ў Сіене (Італія), з 1958 — у Вышэйшай муз. школе ў Кёльне. Аўтар «Каталонскай рапсодыі» для арк., канцэрта для віяланчэлі з арк., «Санаты ў старадаўнім іспанскім стылі» для віяланчэлі з фп., сюіты для віяланчэлі сола, камерна-інстр. ансамбляў, шматлікіх транскрыпцый для віяланчэлі. З 1969 у Фларэнцыі раз у 2 гады праводзяцца міжнар. конкурсы віяланчэлістаў імя К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІЯ́Н Васіль Ільіч (1.1.1896, г. Сняціна Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 26.6.1976),
украінскі графік. Нар.маст.СССР (1944). Правадз.чл.АМСССР (1947). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Пражскую АМ (1926). З 1927 (з перапынкам) праф. Кіеўскага маст. ін-та. Творы вызначаюцца экспрэсіяй штрыха, рамантычнай прыўзнятасцю вобразаў: «Арсенальцы» і «Герой Перакопа» (абедзве 1927), «Тарас Шаўчэнка» (1922—23, 1926, 1960); серыі «Днепрабуд» (1932—34), «Арцём» (1936), «У.І.Ленін і Украіна» (1947); ілюстрацыі да твораў Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі і інш.; плакаты.
Адзін са стваральнікаў «Гісторыі ўкраінскага мастацтва» (т. 1—6, 1966—70; Дзярж. прэмія Украіны 1971). Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТО́ЎНЫЯ ПАПЕ́РЫ,
дакументы, якія даюць іх уладальніку маёмасныя правы і права на атрыманне пэўных грашовых сум, даходаў. У залежнасці ад зафіксаваных у іх правоў адрозніваюць К.п. грашовыя (аблігацыі, вэксалі, чэкі і інш.), таварныя (канасаменты, складскія пасведчанні і інш.) і тыя, што замацоўваюць права ўдзельніцтва ў якой-н. кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі і інш.). У залежнасці ад спосабу вызначэння правамоцнасці асобы вылучаюць К.п. на прад’яўніка (уласнікам К.п. прызнаецца асоба, якая валодае дакументам), імянныя (у тэксце дакумента пазначана імя ўласніка), ордэрныя (прадугледжваюць магчымасць быць перададзенымі інш. асобе праз перадатачны надпіс на абаротным боку дакумента — індасамент). К.п. могуць быць аб’ектам куплі-продажу. Афармленне і рэквізіты К.п. павінны адпавядаць вызначаным патрабаванням. Гл. таксама Дзяржаўныя каштоўныя паперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕКІ́ЛАЎ Аман (9.5.1912, аул Кешы Ашгабацкага р-на, Туркменістан — 13.12.1974),
туркменскі пісьменнік і літ.-знавец. Нар. пісьменнік Туркменістана (1967). Засл. дз. н. Туркменістана (1972). Акад.АН Туркменістана (1969, чл.-кар. з 1960). Д-рфілал.н. (1959). Вучыўся ў Ін-це гісторыі, філасофіі і л-ры ў Маскве (1935—39). Друкаваўся з 1926. Аўтар паэм «Наперад» (1935), «Апошняя сустрэча» (1940), «Радзіма» (1964), «Вяртанне салдат» (1965), рамана ў вершах «Каханне» (кн. 1—2, 1947—57), рамана «Развеяныя хмары» (апубл. 1978), у якіх імкнуўся асэнсаваць найб. значныя этапы гіст. лёсу туркм. народа. Даследаваў праблемы жанру, стылю, мовы, туркм. л-ры, шляхі яе развіцця. Дзярж. прэмія Туркменістана імя Махтумкулі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІКІ́ЙСКАЯ АРМЯ́НСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
княства, потым царства на тэр.Кілікіі ў 1080—1375. Сталіца — г. Сіс. Узнікла ў выніку масавых уцёкаў у Кілікію армян (у т. л. знаці) пасля заваявання Арменіі туркамі-сельджукамі і візантыйцамі. Тут правіла дынастыя Рубенідаў (назва ад імя першага князя Рубена). Да 1182 ваявала з Візантыяй.
Найб. росквіту дасягнула пры Левоне II (з 1198 цар). Развіваліся рамёствы, гандаль, культура (цэнтры — гарады Сіс, Тарс, Мамедыя і інш.), сельская гаспадарка. З 1-й пал. 13 ст. васал манг. правіцеляў (ільханаў) Ірана. У 1375 заваявана мамлюкамі.
Літ.:
Микаелян Г.Г. История Киликийского армянского государства. Ереван, 1952.
В.У.Адзярыха.
Да арт.Кілікійская армянская дзяржава. Трыпціх-рэлікварый. Серабро з пазалотай. 1293.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІН-КАМІ́НСКІ Тадэвуш Карлавіч (7.5.1922, Мінск — 7.2.1968),
бел. акцёр. У 1939—41 вучыўся ў рэсп. Тэатр.
вучылішчы. У Вял.Айч. вайну вязень фаш. канцлагераў у Зах. Еўропе. З 1945 у Мінску, высланы ў Сібір (да 1947). Скончыў студыю Бел.т-раімя Я.Купалы (1948), працаваў у гэтым тэатры. Характарны акцёр. Ролі вызначаліся маст. пераканаўчасцю, лаканізмам сродкаў выразнасці, знешняй стрыманасцю пры напружаным унутр. жыцці персанажа. Сярод роляў: Быкоўскі («Паўлінка» Я.Купалы), Парфірый («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Бем («Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага), Цырульнік («Забыты ўсімі» Назыма Хікмета), Кяміль («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Анастасіс («Востраў Афрадыты» А.Парніса), Петушкоў («Жывы труп» Л.Талстога) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАШЭ́ЎСКАЯ Ірына Уладзіміраўна (н. 30.8.1928, Мінск),
бел. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-тімя Горкага ў Маскве (1960). У 1959—79 працавала ў газ. «Советская Белоруссия», «Советская культура» (уласны карэспандэнт па Беларусі), бюлетэні «Строительство и архитектура Белоруссии». Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. У зб-ках прозы «Сіні бор» (1960), «На доўгую памяць» (1978), «Пара кахання» (1984), «Шчасце і сэнс жыцця» (1986), нарысаў «Ключыкі і ключ» (1976), «Пятая пара года» (1980), «Ліст пра шчасце» (1989) праблемы выхавання, духоўнасці асобы, сцвярджэнне высокіх маральных прынцыпаў. Аўтар крыт. артыкулаў. Пераклала на рус. мову кн. С.Майхровіча «Жыццё і творчасць Ф.Багушэвіча» (1961), асобныя творы І.Навуменкі, Я.Скрыгана, У.Шахаўца і інш.