невыго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. пераважна мн. (невыго́ды, ‑аў). Адсутнасць выгодаў. Невыгоды кватэры.
2. Разм. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча. Невыгоды жыцця. □ Міша, у сваю чаргу, думаў, што горшае яшчэ наперадзе і што ў дадатак да ўсёй невыгоды насоўваецца ноч. Пестрак. Не так шкода, як невыгода. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недарэ́чна, прысл.
1. Прысл. да недарэчны. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся на розных узроўнях. Маўр. Час быў трывожны, і музыка гучала неяк дзіка і недарэчна. Няхай.
2. у знач. вык. Неразумна, без сэнсу. [Яўгенавы] словы не зусім спадабаліся Пракопу, хоць пярэчыць было недарэчна. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нібы́та, злучн. і часціца.
Тое, што і нібы. Заходжу ў бор, нібыта ў храм. Матэвушаў. Так... Нішто не забыта... Колькі год адышло, А здаецца, нібыта Толькі ўчора было. Бачыла. Стары Клыбік вельмі ганарыўся сынам, які ў арміі нібыта пісарам быў і заадно падвучыўся там цягаць гармонік. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
норд, ‑у, М нордзе, м.
Спец.
1. Поўнач, паўночны напрамак.
2. Паўночны вецер. Калісьці я служыў на Каспіі. Мора гэтае вельмі зменлівае. То дзьме «марана» — вецер з поўдня, гонячы невысокія пеністыя хвалі, то раптам пачынае лютаваць шалёны «норд» і так расхвалюе мора, што яно ўскаламуціцца аж да дна. Хомчанка.
[Гал. noord.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.
1. што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.
2. каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кібі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Крытая павозка ў качэўнікаў. Цягнуцца з шатрамі, кібіткамі [цыганы] па шырокіх шляхах Беларусі, Падолля, Малдавіі і ўсяго белага свету. Каваль.
2. Пераноснае жыллё ў качэўнікаў; юрта.
3. У сярэднеазіяцкіх рэспубліках — невялікі дом старога тыпу (глінабітны або з сырцовай цэглы).
[Ад цюрк. кебіт, кібіт — лаўка, магазін, ад араб. — купал, скляпенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́дла, ‑а, н.
Разм.
1. Дом, сяліба. Злажыўшы рукі, як на модлы, Прыпёршыся каля сцяны, Глядзіць Марына, як іх кодла Трасуць, варочаюць паны. Колас.
2. Сям’я, род. Так звялося ў Шапятоўцы Барабанчыкава кодла і пачалося кодла новае, ветэрынарава. Галавач. // перан. Пагард. Група людзей, аб’яднаных чым‑н. Варожае кодла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., клыпаючы, кульгаючы. Барэйка жыў на канцы сяла, так што мала хто бачыў, як ён учора пад вечар ужо прыклыпаў дадому на двух высокіх мыліцах. Скрыган. Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прына́мсі, пабочн.
Ва ўсякім разе. Лабановіч мінае выганы, выходзіць у поле. Тут прастарней і як бы вальней трохі, прынамсі, нікога не відаць. Колас. Нарадчыца зарачанскага дэпо Ліда Падбярэзская была дзяўчына незвычайная. Гэтак, прынамсі, думаў Міхась. Васілёнак. Салдат зычным голасам закрычаў да камандзіра батальёна так, быццам быў, прынамсі, палкоўнікам. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяя́ць, пяю, пяеш, пяе; пяём, пеяце; пр. пяяў, ‑яла; незак., што і без дап.
Абл. Спяваць, пець. Янка спыніўся і пачаў узірацца, каб убачыць птушачку, што так хораша пяяла песню вясне. С. Александровіч. Спаў Папас позна і прачнуўся тады, як за дзвярыма яго пакоя пачала пяяць дачка гаспадыні. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)