нагарава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Зазнаць многа гора. Нагаравацца з дзецьмі. □ [Лабановіч:] — А якія заработкі — плыты? Калі прынясе дзесяць рубельчыкаў, то і добра. А колькі нагаруецца, нацерпіцца! Колас. — Мама, матуля наша родная! Шкадуем мы цябе... Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды горадзе? Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

1. Прыняць груз у нейкай колькасці (пра сродкі перавозкі грузу). Баржа нагрузілася вугалем.

2. Узяць у рукі або ўскласці на сябе які‑н. груз для пераноскі. Нагрузіцца чамаданамі.

3. перан. Разм. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі, даручэнні. Нагрузіцца прафсаюзнай работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыляпіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрылепліваць марак.

2. Разм. Размясціць якія‑н. пабудовы вельмі блізка да чаго‑н. На рынку, дзе местачковыя гандляры напрылеплівалі сваіх крамак, сабралася .. столькі людзей, што можа б і яблыку не было дзе ўпасці. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неміну́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць немінучага; непазбежнасць. Аўгіня спакойна, як чалавек, упэўнены ў немінучасці ліха, гадала, з якога боку і з якой сілай наваліцца на яе гэта ліха. Колас. У немінучасці.. змен ужо ніхто не сумняваўся, і спрачаліся толькі аб тым, калі і якія яны будуць. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несало́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае салодкага смаку. Несалодкі тварог.

2. перан. Без радасці, невясёлы. Калі бываюць людзі горныя, стэпавыя, людзі лясоў і гэтак далей, дык.. [на Вогненнай зямлі] мы маем людзей мора, якія нараджаюцца, гадуюцца, жывуць і паміраюць на вадзе, на моры. Жыццё, як мы бачым, несалодкае. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́дна,

1. Прысл. да нудны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нуды, якое адчувае хто‑н. На развітанні.. [Захарыя] сказаў, што вельмі рады знаёмству, бо Гіго аднаму было вельмі нудна. Самуйлёнак. // Пра нуду, сум, якія пануюць дзе‑н. Нудна і непрытульна было ў лесе без вогнішча. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падпаліць (у 1, 2 знач.).

2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Цярпець пакуты; мучыцца. Відаць было, што.. [чырвонаармеец] вельмі пакутаваў ад болю, можа нават дажываючы апошнія хвіліны. Якімовіч.

2. Пераносіць якія‑н. нягоды, цяжкасці. Беларуская вёска пакутавала ад беззямелля. Навуменка. Цяцерын вельмі пакутуе ад таго, што ў яго няма наглядных дапаможнікаў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́, ‑ы; мн. полы, ‑аў; ж.

1. Тое, што і крысо. Полы кажушка канчаліся пашматованымі, абтрэпанымі лахманамі, якія .. пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі. Колас.

2. Кавалак тканіны ў натуральную шырыню (як саткана); полка. На ёй [вясне] — хусцінка ў мігценні зор, На ёй — сукенка ў дванаццаць пол. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)