нахлябта́цца, -лябчу́ся, -ле́бчашся, -ле́бчацца; -лябчы́ся; зак. (разм.).

1. Уволю пахлябтаць.

2. Напіцца гарэлкі, віна (груб.).

Нахлябтаўся, што сцежкі не бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахма́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

Пакрыцца, аблажыцца хмарамі (пра неба).

Нахмарылася, ці не будзе дажджу?

|| незак. нахма́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахму́раны, -ая, -ае.

1. Хмурны, пануры.

Н. твар.

2. перан. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды).

Нахмуранае неба.

|| наз. нахму́ранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Стаць хмурым, панурым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным, цёмным (аб прадметах і з’явах прыроды).

Неба нахмурылася.

|| незак. нахму́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы).

|| незак. нахму́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахмы́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак.

Прыціснуўшы вушы да галавы, падрыхтавацца да нападу або абароны (пра каня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахо́дзіць гл. найсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахо́хліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак. (разм.).

Скурчыцца, натапырыўшы пер’е (пра птушак).

Верабей нахохліўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахо́хліць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліць; -лены; зак., што (разм.).

Натапырыць, падняць пер’е (пра птушак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахра́пам, прысл. (разм.).

Дзёрзка, нахабна.

Дзейнічаць н.