нахвалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Нагаварыць пра сябе многа добрага.

2. кім-чым. Вельмі пахваліць (звычайна з адмоўем).

Маці сынам не нахваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахвалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., каго-што.

Нагаварыць аб чым-, кім-н. добрага; расхваліць.

|| незак. нахва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

Моцна або доўга пахвалявацца.

Нахвалявалася за здароўе бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахваста́ць, -вашчу́, -во́шчаш, -во́шча; -вашчы́; -васта́ны; зак., каго.

Адсцябаць дубцом.

|| незак. нахво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахвата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Тое, што і нахапацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахвата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Тое, што і нахапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахво́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Частка вупражы — рэмень, які ідзе па спіне каня ад сядла або падсядзёлка і праходзіць пад хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахі́л, -у, м.

1. гл. нахіліць, нахіліцца.

2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.

Н. дрэў.

3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.

Круты н.

4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.

Н. да музыкі.

5. Наяўнасць якіх-н. унутраных задаткаў, схільнасць да чаго-н.

Н. да прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахілі́цца, -хілю́ся, -хі́лішся, -хі́ліцца; зак.

Прыняць нахільнае становішча; схіліцца набок; нагнуцца.

Нахіліліся да зямлі.

|| незак. нахіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. нахіле́нне, -я, н. і нахі́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нахілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак., што.

Надаць нахільнае становішча; нагнуць.

Н. галаву.

|| незак. нахіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.