во́бземлю, прысл.

Разм. Аб зямлю, на зямлю. Мартыневіч пабялеў, ступіў два крокі назад, зачапіўся нагой за нагу і грымнуўся вобземлю. Чарнышэвіч. Адась са злосцю кінуў вобземлю сякеру, што тая аж зазвінела,.. і сеў, задумаўшыся, на ганку. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго.

Берагчы каго‑н.: шкадаваць. Хіба ж праўда, што не варта Пець аб працы, барацьбе, Пра людзей жывых, упартых, Што не літуюць сябе? Ліхадзіеўскі.

літава́ць, ‑ту́ю, ‑ту́еш, ‑ту́е; незак., што.

Уст. Паяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́на, ‑ы, ж.

1. Адна ягада малін.

2. у знач. вык. Разм. Аб чым‑н. вельмі прыемным. Змалку [Надзея] больш плакала, чым смяялася. Хай тады вайна была, бацька не вярнуўся з фронту. І пасля вайны не маліна. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канту́зія, ‑і, ж.

Пашкоджанне тканак і органаў без парушэння цэласці скуры (пры разрывах снарадаў, выбухах, завалах зямлёй і пад.). Кантузія галавы. Кантузія спіны. □ [Іван Пятровіч] адчуў, як у самога часта-часта заторгалася правае павека — напамінала аб сабе кантузія. Даніленка.

[Лац. contusio — удар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панамерыкані́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная палітычная дактрына, у аснову якой пакладзена ідэя аб быццам бы існуючай агульнасці гістарычнага лёсу, эканомікі і культуры ЗША з іншымі краінамі амерыканскага кантынента і якая выкарыстоўваецца імперыялістамі ЗША для закабалення дзяржаў Лацінскай Амерыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазнаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Пазнаёміцца з усімі, многімі або паміж сабою. Расказваючы аб дарожных прыгодах, таўстун звяртаўся то да аднаго, то да другога пасажыра, і неяк само так выйшла, што ў купэ ўсе хутка перазнаёміліся. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перараджэ́нец, ‑нца, м.

Пагард. Той, хто ідэйна, маральна перарадзіўся, здрадзіў перадавым, прагрэсіўным, рэвалюцыйным ідэалам. [Відук:] Вікуру мы ведаем як бальшавіка, а вось Хмару... як перараджэнца, як апартуніста. Гурскі. [Шэмет:] — Трэба ставіць пытанне аб выключэнні .. [Мароза] з партыі як перараджэнца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамані́ст 1, ‑а, М ‑сце, м.

Пісьменнік, аўтар раманаў. Раман «Вайна пад стрэхамі» сведчыць аб высокім майстэрстве маладога раманіста. Дзюбайла.

рамані́ст 2, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст па раманістыцы ​2.

2. Юрыст, спецыяліст па рымскаму праву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́тасць, ‑і, ж.

Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)