Уст. Невялікае ўмацаванне, крэпасць. //перан.Разм. Пачатак, аснова чаго‑н. [Старшыня:] — Вось мы і надумаліся залажыць тут [у пасёлку] ядро, фартэцыю нашага калгаса, яго штаб.Колас.
[Польск. forteca ад іт. fortezza.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трасу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Разм. Ліхаманка. Хадоська .. чула, як нешта сціскае, ломіць яе, поўніць усю такім холадам, што вось-вось не ўтрываеш, закалоцішся, бы ў трасучцы.Мележ.// Дрыжыкі ад хвалявання. Прызналася [Ларыса], што ледзь не замучыла яе нейкая трасучка, калі людзі папрасілі выступіць у калгасным лекторыі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Вестка, паведамленне. [Кандрат:] — А ад Барташэвіча чутак няма? — [Домна:] — ..Чаму няма? Напісаў, што скора прыйдзе.Лобан.Чуткі з вайны трохі-трохі даходзілі да горада, надта далёка была яна адгэтуль.Мурашка.Івось гэтай вясною маланкай абляцела ўсе вёскі чутка: да Першага мая шахцёры абяцаюць даць калійную соль.Кулакоўскі.//звычайнамн. (чу́ткі, ‑так). Звесткі (звычайна няпэўныя, недакладныя); пагалоска. Справы ў яго доўга не ладзіліся, і да Зыбіна даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады.Мележ.Хадзілі чуткі, што ніякі.. [Мінін] не слесар, а жандар коннай петраградскай паліцыі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гісто́рыя, -і, ж.
1. Рэчаіснасць у яе развіцці і руху.
Законы гісторыі.
2. Навука аб развіцці чалавечага грамадства.
Г.
Старажытнага свету.
Г.
Сярэдніх вякоў.
3. Ход развіцця, руху чаго-н.
Г. раслін.
Г. знешняга гандлю.
Г. хваробы.
4. Сукупнасць фактаў і падзей, што адносяцца да мінулага жыцця; мінулае, якое захавалася ў памяці людзей.
Народныя вясельныя абрады ўжо сталі гісторыяй.
5.мн. -і, -рый. Расказ, апавяданне пра што-н.
Дзеці любяць слухаць займальныя гісторыі.
6.мн. -і, -рый. Здарэнне, выпадак, пераважна непрыемныя.
Трапіць у сумную гісторыю.
Вось дык г.!
|| прым.гістары́чны, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змізарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Схудзець, здрабнець, асунуцца (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека.Сабаленка.// Зачахнуць, паблякнуць. Змізарнела маладое лісце на дрэвах, сцяліся на вішнях кветкі.Пташнікаў.
2.перан. Страціць былую веліч, значэнне і пад. Дваранскі род змізарнеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРТАГРАФІ́ЧНЫЯ ПРАЕ́КЦЫІ,
матэматычныя спосабы адлюстравання паверхні зямнога шара (эліпсоіда) або інш. нябеснага цела падобнай формы на плоскасці. К.п. ўстанаўліваюць аналітычную залежнасць (адпаведнасць) паміж геагр. каардынатамі пунктаў зямнога эліпсоідаі прамавугольнымі каардынатамі тых жа пунктаў на плоскасці. Вывучэннем К.п. займаецца картаграфія. Праекцыі, як правіла, маюць скажэнні даўжынь ліній, плошчаў, вуглоў і форм (існуюць праекцыі, у якіх адсутнічаюць скажэнні вуглоў ці плошчаў). Агульную характарыстыку скажэнняў дае эліпс скажэнняў (адлюстроўвае на плоскасці бясконца малыя акружнасці, узятыя ў розных месцах эліпсоіда). На карце адрозніваюць маштабы гал. (роўны маштабу мадэлі зямнога эліпсоіда, паменшанаму ў зададзеных адносінах) і прыватны (адносіны бясконца малога адрэзка, узятага ў дадзеным месцы карты па дадзеным напрамку, да адпаведнага адрэзка на паверхні эліпсоіда). Адносіны прыватнага маштабу да гал. характарызуюць скажэнне даўжынь. Паводле характару скажэнняў К.п. падзяляюцца на роўнавугольныя (перадаюць вуглы без скажэнняў), роўнавялікія (перадаюць плошчы без скажэнняў) і адвольныя (скажаюцца і вуглы і плошчы). Сярод адвольных вылучаюцца роўнапрамежкавыя (скажаюцца вуглы і плошчы ў аднолькавых прапорцыях). У залежнасці ад становішча восі сферычных каардынат (арыенціроўка дапаможнай паверхні адносна палярнай восі) вылучаюць К.п.: нармальныя (вось каардынат супадае з воссю вярчэння зямлі), папярочныя (вось каардынат ляжыць у плоскасці экватара), косыя (вось каардынат размяшчаецца пад вуглом да зямной восі).
Паводле віду дапаможнай паверхні для праектавання вылучаюць некалькі тыпаў праекцый. У азімутальных К.п. паверхня зямнога эліпсоіда праектуецца на датычную або сякучую плоскасць. У нармальных азімутальных праекцыях мерыдыяны паказваюцца прамымі, якія сыходзяцца ў адзін пункт (полюс), а паралелі — канцэнтрычнымі акружнасцямі, якія праводзяцца з агульнага цэнтра (полюса). У косых і большасці папярочных азімутальных праекцыях мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) і паралелі — крывыя лініі; экватар у папярочных праекцыях — прамая лінія. У цыліндрычных К.п. дапаможнай паверхняй служыць бакавая паверхня цыліндра, што датыкаецца да эліпсоіда або перасякае яго. У нармальных цыліндрычных праекцыях мерыдыяны і паралелі — прамыя лініі, у папярочных і косых праекцыях паралелі і мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) — крывыя лініі. У канічных К.п. паверхня эліпсоіда праектуецца на бакавую паверхню конуса, што датыкаецца да эліпсоіда ці перасякае яго. У нармальных канічных праекцыях мерыдыяны — прамыя лініі, якія сыходзяцца ў полюсе, а паралелі — дугі канцэнтрычных акружнасцей з цэнтрам у полюсе. У косых і папярочных канічных праекцыях паралелі і мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) — крывыя лініі. У поліканічных К.п. сетка мерыдыянаў і паралелей праектуецца на некалькі конусаў, кожны з якіх разгортваецца ў плоскасць. Паралелі (за выключэннем прамалінейнага экватара) — дугі эксцэнтрычных акружнасцей, цэнтры якіх ляжаць на прадаўжэнні сярэдняга мерыдыяна, што мае выгляд прамой лініі. Астатнія мерыдыяны — крывыя, сіметрычныя да сярэдняга. Псеўдаазімутальныя К.п. маюць паралелі нармальнай сеткі ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, мерыдыяны — крывыя, якія сыходзяцца ў полюсе і сіметрычныя адносна сярэдняга прамалінейнага мерыдыяна. Трапляюцца сеткі, пабудаваныя ў косым і папярочным варыянтах, дзе паралелі і мерыдыяны — крывыя лініі. Псеўдаканічныя К.п. маюць паралелі ў выглядзе дуг канцэнтрычных акружнасцей, мерыдыяны — крывыя лініі, сіметрычныя адносна сярэдняга прамалінейнага мерыдыяна. Псеўдацыліндрычныя К.п. маюць прамыя паралелі, мерыдыяны — крывыя лініі, сіметрычныя адносна сярэдняга прамалінейнага мерыдыяна. Кругавыя К.п. маюць мерыдыяны (за выключэннем сярэдняга) і паралелі (за выключэннем экватара) у выглядзе эксцэнтрычных акружнасцей; сярэдні мерыдыян і экватар — прамыя. Пры пабудове ўмоўных К.п. не карыстаюцца дапаможнай геам. паверхняй.
Выбар К.п. залежыць ад прызначэння і тэматыкі карты, маштабу ігеагр. становішча тэрыторыі, яе канфігурацыі і памераў, спецыфічных патрабаванняў да карты іінш. Прызначэнне карты вызначае характар скажэнняў (даўжынь, плошчаў, вуглоў). Напр., для карт, прызначаных для вымярэння плошчаў, выбіраюць роўнавялікія праекцыі, для вымярэння вуглоў і азімутаў — роўнавугольныя, для сусв. карт — поліканічныя, нармальныя цыліндрычныя, псеўдацыліндрычныя іінш., для карт паўшар’яў, мацерыкоў і частак свету — папярочныя і косыя азімутальныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы.Сабаленка.Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе.Пестрак.Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўва́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і няўважлівы. За няўважныя адносіны да спраў Начальнік агранома школіў.Корбан.[Антон Паўлавіч:] Вось вырасце.. [хлопчык] і не будзе такі няўважны і жорсткі, як бацька...Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анпрост.
1.союз аж, але́ ж;
ан вдруг аж ра́птам;
ан глядь аж гляджу́;
ан нет але́ ж не;
я ду́мал, она́ его́ забы́ла, ан, ви́дно, нет я ду́маў, яна́ пра яго́ забы́лася, але́ ж не;
2.усилительная част. а восьі, а ўсё-такі, а ўсё ж такі, не;
— Ну что, проигра́лся? — Ан нет. Ну што, прайгра́ўся? — А восьі не (не);
— Съе́зжу-ка я в го́род. — Не́зачем! — Ан съе́зжу. З’е́зджу я ў го́рад. — Няма́ чаго́! — А ўсё-такі (а ўсё ж такі) з’е́зджу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тое, што і разадраць. [Зоська:] Птушкі нейкія чорныя, такія страшныя, — жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, разяўляюць глюгі, — здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць.Купала.Сухі пакутлівы кашаль раздзёр ягоныя грудзі. Ён кашляў у хустку так, што Алесь з жахам чакаў: вось-вось з’явяцца чырвоныя плямы.Караткевіч.Суха і гучна раздзёр цішыню званок тэлефона.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)