Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ЗАКАБЛУ́КА»,
бел.нар. парны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.В.Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЛЫНО́К»,
«Мельнік», бел.нар.танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Адлюстроўвае ва ўмоўнай харэаграфічнай форме работу ветрака, працу млынара, вярчэнне млынавых жорнаў. Вылучаецца кампазіцыйнай разнастайнасцю, хуткімі перастраеннямі, мудрагелістымі фігурамі. Мае некалькі варыянтаў музыкі, харэаграфіі і прыпевак. На пач. 20 ст. сольны варыянт «М.» выконваў І.Буйніцкі ў канцэртах сваёй трупы. Падобны танец вядомы таксама ў Літве і Латвіі.