ПСЕЎДА... (ад грэч. pseudos няпраўда, мана, хлусня), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: хлуслівы, несапраўдны (напр., псеўданім, псеўдаподыі).

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каламбу́р

(фр. calembour)

гульня слоў, жарт, заснаваны на камічным абыгрыванні блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ванітава́ць, -ту́е; безас., незак. (разм.).

Пра стан моташнасці, рвоты.

Мяне ванітавала.

Ванітуе ад яго слоў (перан.).

|| наз. ванітава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васьмі...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які складаецца з васьмі якіх-н. адзінак, напр.: васьмікласны, васьмівугольны, васьмігадзінны, васьміграннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лейб-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: які знаходзіцца пры манарху, служыць пры двары, напр.: лейб-медык, лейб-гвардыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медыка-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. медыцынскі, напр.: медыка-інструментальны, медыка-прафілактычны, медыка-санітарны, медыка-фармацэўтычны, медыка-хірургічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да метрапалітэна, напр.: метрабуд, метрабудаўнік, метравакзал, метратраса, метралінія, метрастанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўта...¹ Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач.:

1) аўтаматычны, напр.: аўтазборка, аўтарэзка;

2) самаходны, напр.: аўтаплуг, аўтадрызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геліё... (а таксама гелія...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення, напр.: геліёграф, геліёметр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

колера...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да колеру, напр.: колераадчуванне, колеракарэктар, колерамузыка, колераспалучэнне, колераўзнаўленне, колерафатаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)