Матэма́тыка ’навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету’ (ТСБМ), ст.-бел. математикъ, математыкъ (XVI ст.). Са ст.-польск. matematyka (matematyk), якое з с.-лац. matematika (ars) < ст.-грэч. μαθηματική (τέχνη) ’мастацтва пазнання навукі’ < μάθημα ’веды, навука, пазнанне’ < μανθάνω ’вучу, вывучаю’ (Голуб-Ліер, 305). Крукоўскі (Уплыў, 89) памылкова выводзіць бел. лексему з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тага- (таго‑) — ненаціскны элемент складаных слоў тагабо́чны ’які жыве на тым баку’, тагаго́дні ’мінулагодні’, тагаро́чны ’тс’ (Нас.), тагасве́тны ’незямны, пасмяротны’, тагача́сны ’які існаваў у мінулым’ (ТСБМ), тагоча́сны ’тадышні’ (Ласт., Бяльк.). Да той (гл.), на базе спалучэнняў з таго боку, з таго свету, з таго року і пад., параўн. таго‑часу ’зараз жа’ (Нас.). Гл. таго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАІ́ТАВА (Святлана Мікалаеўна) (н. 3.9.1972, Магілёў),

бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1992). Алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, камандны залік), чэмпіёнка свету (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1987), неаднаразовы ўладальнік Кубка кубкаў, чэмпіёнка СССР. З 1991 на трэнерскай рабоце.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЛЬЦА ((Balczó) Андраш) (н. 16.8.1939, с. Кандараш, Венгрыя),

венгерскі спартсмен (сучаснае пяцібор’е). Алімпійскі чэмпіён у асабістым (1972) і камандных (1960, 1968) спаборніцтвах, чэмпіён свету ў асабістым першынстве (1963, 1965, 1966—67, 1969) і ў складзе каманды (1963, 1965—67, 1970). Неаднаразовы прызёр Алімп. гульняў і чэмпіянатаў свету.

т. 2, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анімалісты́чны

(ад анімаліст)

звязаны з адлюстраваннем жывёльнага свету ў выяўленчым мастацтве і літаратуры (напр. а. жанр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адаптацыягене́з

(ад адаптацыя1 + -генез)

узнікненне, развіццё і пераўтварэнне прыстасавальнасці арганізмаў у працэсе эвалюцыі арганічнага свету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плуто́н

(гр. Pluton = імя бога падземнага свету ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

агульная назва розных глыбінных вывергнутых парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адсвянца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Адсцябаць, адлупцаваць. [Вадзік:] — Калі ты зараз жа не сціхнеш, дык я цябе так адсвянцаю, што свету не ўбачыш. Асіпенка. [Міхал:] — Як адсвянцаю разоў сто, Як адлуплю — тры дні не сядзе! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’екты́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць эфектыўнага; рэальнае, незалежнае ад свядомасці існаванне чаго‑н. як самастойнага аб’екта. Аб’ектыўнасць навакольнага свету і яго заканамернасцей.

2. Адпаведнасць аб’ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб’ектывізму ў разважанні аб чым‑н., бесстароннасць. Аб’ектыўнасць адзнакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мпас, ‑а, м.

Прыбор для вызначэння старон свету, у якім намагнічаная стрэлка паказвае на поўнач. Ісці па компасу. □ У яго [Білі] застаўся адзін толькі компас, і ён зрэдку пазіраў на яго, стараючыся ісці проста на захад. Лынькоў.

[Іт. compasso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)