ве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа). Ветрыць жыта, насенне.

•••

Ветрыць носам — пазнаваць, вызначаць што‑н., прынюхваючыся да ветру; чуць нюхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пацямнець, стаць смуглым пад уздзеяннем сонечнага прамення. [Валодзя] загарэў, як асмалак. Якшовіч. Загарэў старшыня, яшчэ больш вылінялі ад спёкі рыжыя бровы. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Размякчыўшы парай, гарачай вадой, аддзяліць. Твае ж рукі прапахлі смалой, Мазалёў ты з далоні сухой Не адпарыш гарачай вадой. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размажджэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Моцна ўдарыўшы, раздрабіць. [Міхаліна:] — Ідзі, ідзі ад мяне. Ты п’яны... Ледзь на нагах стаіш... Не падыходзь! Галаву траплом размажджэру... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай. Пыжык безупынку тараторыў. Курто. [Люба] тараторыла без канца, расказвала аб дзяўчатах .. і малола, малола ўсякае глупства. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмперату́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Мець павышаную, высокую тэмпературу цела. Нейкая недабрата пачулася яшчэ з вясны: Марына часам злёгку тэмпературыла, слабела, яе адольвала стома. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уну́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. у што. Увабраць у што-н. (галаву).

У. галаву ў каўнер.

2. Панура схіліць (галаву).

Унурыў галаву і маўчаў.

3. у што. Утаропіць у што-н. (вочы, погляд).

У. вочы ў стол.

|| незак. уну́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́курыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Дакурыць да канца, зрасходаваць курэннем.

В. папяросу.

В. усе цыгарэты.

2. каго (што). Абкурваючы, выгнаць.

В. лісу з нары.

3. перан., каго (што). Выгнаць, прымусіць пайсці, выйсці (разм.).

В. няпрошаных гасцей.

|| незак. выку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -жа́р; -раны; зак., каго-што.

1. Зрабіць цяжкім.

Плады абцяжарылі дрэўцы.

2. Выклікаць адчуванне стомленасці.

Зморанасць абцяжарыла рукі і ногі.

3. перан. Нарабіць цяжкасцей, клопату.

А. даручэннямі, просьбамі.

|| незак. абцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абцяжа́ранне, -я, н. і абцяжа́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Ператварыць у пару. Выпарыць ваду.

2. Абдаць кіпнем, прапарыць. Выпарыць дзежку.

3. каго. Разм. Знішчыць, абдаючы кіпнем, парай. Выпарыць прусакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)