1. Грукат і трэск, якія суправаджаюць маланку ў час навальніцы. Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.Колас.Гром грыміць і грыміць... Б’е пярун агнявы.Чарот.З вялікага грому дажджу не бывае.Прыказка.
2.чаго або які. Моцны гул, грукат. Гром кананады. Гарматы гром. □ Узнялася магутная людская хваля, ударыла громам воплескаў.Шамякін.
•••
Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана (здарылася што‑н., з’явіўся хто‑н. і пад.). Як гром з яснага неба было для Малышава з’яўленне упаўнаважаных ад сельскага савета.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́бухнуць1, ‑не; зак.
1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка.Васілёнак.
2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго.Чорны.
3.перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны.Колас.Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут.Грачанікаў.
вы́бухнуць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр.да выбухаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Хіснуўшы, нахіліць. Вецярок, нахлынуўшы раптоўна, І кусты, і травы пахісне.Прануза./убезас.ужыв.Пахіснула, З ног яго [Данілку] зваліла, А ў вачах — зялёныя кругі.Бялевіч.
2.перан. Зрабіць менш устойлівым, трывалым. [Лясніцкі:] — [Немцы] хочуць пахіснуць наш аўтарытэт сярод насельніцтва і робяць бандыцкія налёты пад выглядам партызан.Шамякін.Падзеі апошніх часоў пахіснулі .. [Аўгінін] погляд на трываласць пэўнага ладу жыцця.Колас.// Прымусіць усумніцца ў чым‑н., выклікаць няўпэўненасць. Суровыя, напружаныя, часта нават небяспечныя для жыцця дні не пахіснулі нікога ні ў абкоме, ні ў райкомах.Казлоў.// Разладзіць, пагоршыць. Пахіснуць здароўе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясне́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць ясным, выразна бачным. Стары працёр хустачкай вочы, абгладзіў вусы, вочы праяснелі.Шынклер.
2. Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Твары суседніх жанчын неяк раптоўна, на адно імгненне, праяснелі ўсмешкай.Пестрак.
3. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Думкі праяснелі./убезас.ужыв.Сухі, гарачы махорачны дым востра заказытаў у носе, і неяк адразу праяснела ў галаве.М. Стральцоў.
4. Вызваліцца ад хмар, прасвятлець. Упершыню пасля некалькіх дажджлівых дзён неба праяснела.Жычка.//безас. Распагодзіцца. Прыпарыла, на яснае неба пасунулася хмара, прайшоў дожджык. Зноў праяснела.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Прыняць які‑н. выгляд з мэтай падману; прытварыцца. Прыкінуцца хворым. □ [Андрэй] узяў сябе ў рукі, хоць і адчуваў, што прыкінуцца раўнадушным яму вельмі цяжка.Чарнышэвіч.Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, і яна прыкінулася, што спіць.Шамякін.
2.Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу). Болька прыкінулася. □ Праз невялікі час рана адкрылася і хвароба прыкінулася.Чорны.Калі захварэў Сярожа на двухбаковае запаленне лёгкіх, а пасля хваробы да кволага хлапчука прыкінулася і яшчэ адна немач, малакроўе, Раіса вымушана была знайсці Дзяніса, прызнацца, што сына трэба ратаваць.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страпяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1.чым. Парывісты рухам страсянуць, кіўнуць (галавою, валасамі і пад.). [Мукашык] страпянуў галавою, жадаючы развеяць страшны малюнак.Дамашэвіч.//што. Страсянуць, ачышчаючы ад пылу і пад., разраўнаваць. І, ужо бегучы, дзяўчына зняла з галавы .. стракатую касынку, страпянула яе і трошкі занепакоілася.Кулакоўскі.//без дап.Раптоўна ўздрыгнуць. [Алесь] страпянуў і, увесь перапалоханы і збянтэжаны, адскочыў ад пана Ліцвінскага.Адамчык.
2.чым. Расправіць (пра крылы). Сарока памылася, страпянула крыламі, паправіла дзюбкай пёркі і дзеўбанула хлеб.Пальчэўскі.Дзяцел зірнуў уніз, страпянуў крыламі і неўзабаве знік у гушчары.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нахра́пам ’раптоўна, гвалтоўна, супраць жадання’ (Нік., Оч.; Мядзв.), ’нахабна’ (Ян., Растарг.), на́хрыпым ’дзёрзка, нахабна’ (Бяльк.), нахрапкі ’тс’ (Ласт.), рус.нахра́пом ’тс’, укр.нахрапом ’тс’. Ад хра́паць, хропаць ’ламаць з трэскам, біць з шумам’, параўн. рус.нахра́п ’напралом; моцна, вельмі’, нахрапки́ ’напралом (задзірацца, лезці)’ (СРНГ); менш верагодна ад храпе́ць ’хрыпець’, укр.храп, польск.chrap ’злосць’ (параўн. Бернекер, 1, 401; Праабражэнскі, 1, 595; Фасмер, 3, 50). Варбат (Слав. языкозн., 1988, 74) прапануе рус.нахра́п ’дзёрзкасць, нахабства’, польск.chrapka ’жаданне’, славац.sxrapiť ’схапіць’, каш.-славін.sxrapnǫc ’украсці’ аддзяліць ад гукапераймальнага *xrap‑ і ўвесці ў гняздо прасл.*rap‑ з семантыкай ’хапаць, рваць’ з магчымым пачатковым x‑ экспрэсіўнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапт ’парыванне, імпэт’ (Нас., Байк. і Некр.), ра́птам ’знянацку, нечакана, імкліва’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Варл., Растарг., Сл. ПЗБ), ра́птом ’нечакана, адразу; усяго толькі’ (ТС), параўн. укр.ра́птом ’ураз, неспадзеўна’, рус.смал.рапт ’парыў, імгненне’, раптом ’нечакана, адразу’. Запазычана з польск.rapt ’крадзеж, захоп’ з лац.raptus ’рабунак’ шляхам адсячэння назоўнікавага канчатка ‑us, raptem ’знянацку’ з лац.raptim ’спешна’, што выводзяцца з лац.raptō ’хапаць, красці’, гл. Брукнер, 454; Фасмер, 3, 443. Сюды ж рапто́ўна, рапто́ва ’знянацку, нечакана, неспадзявана’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), рапто́ўно, рапто́во ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), раптэ́я ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ранта́мі ’тс’ (ТС), раптаві́цай ’знянацку’, раптэ́чня ’нечакана’, рапто́ўе ’нечаканасць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
drop2[drɒp]v.
1. ка́паць
2. па́даць
3. кі́даць; выпуска́ць (з рук); кіда́ць (пісьмо ў скрынку);
drop anchor кі́нуць я́кар
4. зніжа́цца, спада́ць (пра цэны, тэмпературу, вецер і г.д.);
drop one’s voice паніжа́ць го́лас
5. : drop one’s eyesfml апуска́ць во́чы;
drop a stitch спуска́ць во́чка (у вязанні)
♦
drop deadрапто́ўна паме́рці
drop in[ˌdrɒpˈɪn]phr. v. захо́дзіць, наве́двацца
drop off[ˌdrɒpˈɒf]phr. v.
1. змянша́цца
2.BrE, infml задрама́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
boom
[bu:m]1.
n.
1) гул -у m. (стрэ́лу, звано́ў)
2) эканамі́чны ўзды́м, бум -у m.; рапто́ўны рост, разьвіцьцё