КАЛАЎРО́Т,

1) самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну, пянькі і воўны ў хатніх умовах. Прыйшоў на змену верацяну. Вынайдзены каля 1530 Юргенсам у Германіі. На Беларусі К. з’явіліся ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сял. побыце выкарыстоўваецца з сярэдзіны 19 ст. Вядомы 2 тыпы К. — стаяк (больш характэрны для зах. раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсх. і паўн.-ўсх. раёнах).

2) Найпрасцейшае грузападымальнае прыстасаванне — вярчальны барабан (вал) з ручкай, на які намотваецца канат (ланцуг, вяроўка) з грузам на свабодным канцы. Бываюць дыферэнцыяльныя К. са ступеньчатым барабанам. Намаганне, якое прыкладаецца да ручкі пры вярчэнні К., у столькі разоў меншае за сілу цяжару грузу, у колькі разоў плячо ручкі большае за радыус барабана.

3) Прыстасаванне для вярчэння ўручную свердлаў, адвёртак і інш. інструментаў пры свідраванні адтулін, закручванні шруб, гаек і інш. Бывае К. з трашчоткай, якая можа ўключацца на правае і левае вярчэнне; выкарыстоўваецца ў выпадках, калі поўны абарот ручкі немагчымы.

Калаўрот: а — грузападымальнае прыстасаванне (1 — барабан радыусам г, 2 — рукаятка з плячом R, Q — сіла цяжару грузу, P — намаганне); бпрыстасаванне для вярчэння (1 — націскная галоўка, 2 — каленчаты стрыжань, 3 — ручка, 4 — кольца-пераключальнік, 5 — храпавы механізм, 6 — патрон).

т. 7, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катапу́льта, -ы, ДМ -льце, мн. -ы, -льт і -льтаў, ж.

1. У старажытнасці: прыстасаванне для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з запаленай смалой і пад., якое прымянялася пры асадзе крэпасцей.

2. Механізм для паскарэння старту самалёта з палубы карабля (спец.).

3. Аўтаматычнае прыстасаванне для выкідвання з самалёта лётчыкаў, касманаўтаў з далейшым спускам на парашуце (спец.).

|| прым. катапу́льтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мары́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Вадкасць, якой насычаюць драўляную паверхню з мэтай афарбоўкі (спец.).

2. Прыстасаванне, у якім мораць насякомых (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэкціро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто ажыццяўляе карэкціроўку.

Лётчык-к.

2. Лятальны апарат або іншае спецыяльнае прыстасаванне, з якіх вядзецца карэкціроўка артылерыйскага агню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне, якое прымае інфармацыю, пераўтварае яе ў зручны для выкарыстання сігнал і перадае кантрольна-вымяральнаму ці каманднаму прыбору.

Цеплавыя датчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталю́га, -і, ДМю́зе, мн. -і, -лю́г, ж.

1. Прыстасаванне для распілоўкі бярвён на дошкі.

2. Сталярны варштат.

Зрабіць новую сталюгу.

|| прым. сталю́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцёк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. сцячы.

2. Месца, прыстасаванне, па якім сцякае вада.

Памыйны с.

Прамысловыя сцёкі.

|| прым. сцёкавы, -ая, -ае.

Сцёкавая труба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саба́чка², -і, мн. -і, -чак, м.

1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі.

Націснуць на сабачку.

2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БО́ДНЯ ў горнай справе,

прыстасаванне для спуску (падняцця) грузаў пры праходцы шахтавых ствалоў і шурфаў, а таксама для аварыйных работ.

т. 3, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)