парушэнне прывычнага спосабу жыцця, раўнамернасці і пастаянства якіх-н.працэсаў, велічынь, уласцівасцей і г. д.; дзеянне, накіраванае супраць парадку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аксіге́н, аксіге́ніум
(лац. oxygenium, ад гр. oksys = кіслы + genos = нараджэнне)
лацінская назва кіслароду, якая ўжываецца ў назвах яго злучэнняў, працэсаў з яго ўдзелам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрмакарата́ж
(ад тэрма- + каратаж)
каратаж, які прымяняецца для вывучэння цеплавых з’яў і працэсаў у зямной кары пры дапамозе апушчанага ў свідравіну тэрмометра супраціўлення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КІНЕ́ТЫКА ХІМІ́ЧНАЯ,
вучэнне аб скарасцях і механізмах хім. рэакцый; раздзел фізічнай хіміі.
К.х. вызначае часавыя заканамернасці працякання рэакцый хімічных, эмпірычную сувязь паміж скорасцю рэакцый і ўмовамі іх правядзення (канцэнтрацыяй рэагентаў, т-рай, ціскам, фазавым станам і інш.), выяўляе фактары, што ўплываюць на скорасць і напрамак рэакцыі (каталізатары, ініцыятары, інгібітары і інш.). К.х. вывучае таксама механізмы складаных хім.працэсаў: высвятляе, з якіх простых хім. рэакцый (элементарных стадый) складаецца хім. працэс, як гэтыя рэакцыі звязаны адна з адной, якія прамежкавыя прадукты ўтвараюцца і ўдзельнічаюць у хім. працэсе, устанаўлівае ролю лабільных прамежкавых часціц (атамаў, свабодных радыкалаў, іонаў, актыўных комплексаў і інш.) у элементарных рэакцыях. Для рашэння гэтых задач у К.х. выкарыстоўваюць хім. і фіз.-хім. метады аналізу зыходных рэчываў і прадуктаў пераўтварэнняў, матэм. метады для тэарэт. абагульненняў, а таксама дасягненні хім. тэрмадынамікі, атамнай і малекулярнай фізікі, аналіт. хіміі, квантавай механікі.
Першыя даследаванні скорасці хім. рэакцый у 1870-я г. праведзены М.А.Мяншуткіным. У 1930-я г. фізікахімікі амер. Г.Эйрынг і англ. М.Паляні на базе квантавай механікі і статыст. фізікі стварылі тэорыю абс. скарасцей рэакцый, М.М.Сямёнаў і С.Н.Хіншэлвуд — тэорыю ланцуговых працэсаў. Значны ўклад у развіццё кінетыкі ланцуговых рэакцый зрабілі сав. фізікахімікі В.М.Кандрацьеў, М.М.Эмануэль. Тэарэт. канцэпцыі і кінетычныя даныя К.х. выкарыстоўваюць пры стварэнні схем складаных хім.працэсаў, аналізе пытанняў будовы хім. злучэнняў і іх рэакцыйнай здольнасці, для вырашэння тэхнал. і тэхн. задач.
Літ.:
Эйринг Г., Лин С.Г., Лин С.М. Основы химической кинетики.: Пер. с англ.М., 1983;
Денисов Е.Т. Кинетика гомогенных химических реакций. 2 изд. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ЦЕ́ПЛА- І МАСААБМЕ́НУ ІМЯ́ А.В.ЛЫ́КАВА,
Акадэмічны навуковы комплекс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Засн. ў 1952 у Мінску на базе энергет. сектара (існаваў з 1946) Ін-та торфу АН Беларусі. У 1952—63 Ін-т энергетыкі, з 1963 Ін-т цепла- і масаабмену, з 1990 — Акадэмічны навук. комплекс «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (АНК ІЦМА). З ін-та вылучыліся: Ін-тядз. энергетыкі (цяпер АНК «Сосны»), Ін-т водных праблем (цяпер Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў), Бел. філіял Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага (з 1986 Бел.н.-д. цеплаэнергет. ін-т). У складзе АНК ІЦМА (1998): 22 лабараторыі, канструктарска-тэхнал. падраздзяленні, доследная вытв-сць. Ін-т выдае «Инженерно-физический журнал», пры ім рэдакцыі ад СНД міжнар.час. «Heat and Mass Fransfer» і амер.час. «Цеплаперанос». Аспірантура з 1952, дактарантура з 1991.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: цепла- і масаперанос у капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагічных асяроддзях, турбулентных неаднародных патоках, нізкатэмпературнай плазме і пры ўзаемадзеянні выпрамянення з рэчывам; тэхналогія і тэхніка сушкі; плазменныя тэхналогіі; энергазберагальныя цепламасаабменныя тэхналогіі, прылады і сістэмы дыягностыкі цеплавых і гідрагазадынамічных працэсаў; навук. асновы энергазберажэння і энергетыкі; спальванне цвёрдых паліваў і адходаў; высокадакладнае паліраванне оптыкі і керамікі; цеплавыя працэсы ў біял. аб’ектах і ў дачыненні да задач навук. і практычнай медыцыны; мембранны масаперанос; цеплаабменнікі на цеплавых трубах, цеплавыя помпы, халадзільнае абсталяванне; цеплафіз. ўласцівасці рэчываў; працэсы ў нераўнаважных сістэмах; ачыстка газавых выкідаў і вадкіх асяроддзяў; прамочванне шпал і драўніны; распрацоўка навук. асноў цепламасаабменных тэхнал.працэсаў і апаратаў, геліятэхнікі і геліяэнергетыкі. У канцы 1950 — пач. 1960-х г. даследаванні ін-та былі зарыентаваны на патрэбы касм. і авіяц. тэхнікі, энергетыкі, у т. л. атамнай, на стварэнне цепламасаабменных тэхнал.працэсаў і апаратаў шырокага прызначэння для нар. гаспадаркі. Праведзены тэарэтыка-эксперым. даследаванні ўзаемазвязанага цепла- і масаабмену ў капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагічных асяроддзях, аэратэрмааптычных прыстасаваннях і генератарах нізкатэмпературнай плазмы. Сфармулявана сістэма ўраўненняў, якая апісвае працэсы пераносу энергіі і рэчыва ў асяроддзі пры фазавых і хім. пераўтварэннях, разнастайных знешніх уздзеяннях і ва ўмовах плыні. Пастаўлены і разгледжаны спалучаныя задачы цеплаабмену; прапанавана сістэма дыферэнцыяльных ураўненняў узаемазвязанага цепламасапераносу, якая выкарыстоўваецца для аналізу і апісання кінетыкі хіміка-тэхнал.працэсаў, праектавання новых высокаінтэнсіўных тэхналогій. Атрыманы вынікі ў вывучэнні і апісанні заканамернасцей з’яў і працэсаў пераносу энергіі і рэчыва. Дасягненні супрацоўнікаў ін-та адзначаны Дзярж. прэміямі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1980) і ў галіне навукі (1992), прэміямі СМСССР (1982, 1983). У Ін-це працавалі праф. І.П.Валошын (дырэктар у 1952—56), акад.АН Беларусі А.В.Лыкаў, М.А.Ельяшэвіч, А.К.Красін, Р.І.Салаухін, чл.-кар. С.С.Забродскі, Б.М.Смольскі; працуюць акад.Нац.АН Беларусі А.Р.Мартыненка (дырэктар з 1987), Б.А.Калавандзін, А.Г.Шашкоў, чл.-кар. Н.М.Дарожкін, М.У.Паўлюкевіч. Ін-т узнагароджаны ордэнам Прац.Чырв. Сцяга (1969), Ганаровай Граматай Вярх. Савета БССР (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
актывіза́цыя
(польск. aktywizacja, ад лац. activus = дзейны)
1) ажыўленне, узмацненне чыёй-н. дзейнасці, актыўнасці;
2) развіццё інтэнсіўных тэктанічных і магматычных працэсаў у стабілізаваных раёнах зямной кары.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дысацыя́цыя
(лац. dissociatio = раз’яднанне, раздзяленне)
1) хім. распад малекул на некалькі больш простых элементаў (атамы, радыкалы, іоны);
2) псіх. парушэнне звязнасці псіхічных працэсаў (проціл.асацыяцыя 3).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фізіяло́гія, ‑і, ж.
1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія.// Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.
2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы.// Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту.//перан. Грубая пачуццёвасць.
•••
Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.
[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкл, ‑а, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый.«ЛіМ».
2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы.«Полымя».
3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла.«Звязда».
[Ад грэч. kýklos — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬСКІ (Антон Мікалаевіч) (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.