лёда... (а таксама леда...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад і ўжыв. са знач.:

1) які мае адносіны да лёду, напр.: лёдагенератар, лёдазасцярога, лёдазабеспячэнне, лёдаўтварэнне;

2) які ўтрымлівае лёд, напр., лёдагрунтавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stress mark [ˈstresmɑ:k] n. значо́к на́ціску;

The primary stress mark is on the first syllable. Галоўны націск прыпадае на першы склад.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

до

(лац. do)

першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прато́граф

(ад прата- + -граф)

першы рукапіс, які лёг у аснову пазнейшых спісаў, копій, рэдакцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пры́нцэпс

(лац. princeps = першы)

асоба, у руках якой засяроджвалася ўлада ў перыяд старажытнарымскага прынцыпату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прадве́снік, ‑а, м.

Чалавек, прадмет або з’ява, якія з’яўляюцца першым вестуном, першай прыкметай чаго‑н. Недзе з лесу прыплыў першы подых свежасці, прадвесніка світання. Пестрак. Па дварэ.. дыхнуў у твар і апёк шчокі вострым марозікам сіберны вецярок, першы прадвеснік блізкай зімы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастухо́ўства, ‑а, н.

Занятак пастуха. Той першы год пастухоўства пакінуў аб сабе толькі два ўспаміны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перша...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «першы», «першасны», напрыклад: першакурснік, першааснова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмана́ўт, ‑а, М ‑наўце, м.

Удзельнік палёту ў космас. Лётчык Ю.А. Гагарын — першы касманаўт. Будучыя касманаўты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгаве́нне, ‑я, н.

Уст.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгавецца.

2. Першы скаромны дзень пасля посту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)