Ю́БКІН Васіль Паўлавіч (1.1.1920, с. Апалонаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.2.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Канд.гіст.н. (1962), дацэнт (1965). Скончыў Чырчыкскае танк. вучылішча (1944), Днепрапятроўскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір танка мал. лейтэнант Ю. вызначыўся ў вер. 1944 у баях на подступах да Варшавы, дзе экіпаж яго танка неаднаразова адбіваў контратакі праціўніка, знішчыў 7 яго гармат і некалькі дзотаў, што заміналі наступленню батальёна. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лейтматы́ў, ‑тыву, м.
1. Асноўны матыў (тэма), які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага твора.
2.перан. Асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца. Лейтматывам у паэзіі 20‑х гадоў была тэма Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.Гіст. бел. сав. літ.
[Ням. Leitmotiv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Качаць доўга, неаднаразова. — На паўтара рубля за дзень я з канём зарабіў... Вось, таварыш Папас, як мы жывём. А колькі я іх папаварочаў, папакачаў колькі, збіраючы ў кучу.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Ганяць доўга, неаднаразова. [Старшыня:] — Ну і папаганяў я самагоншчыкаў — ног пад сабою не чую.«Вожык».[Кастусь] рэчку ведае на сто вёрст у адзін і ў другі бок. Ды і плытоў папаганяў — дай божа.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што і без дап.
Разм. Грэць доўга, неаднаразова; грэць многа каго‑, чаго‑н. — Не трэба зваць .. [фельчара], казаў, бывала, .. дзед. — Палажыце лепш цёплую цагліну, каб папагрэла ў бок, тады ўсё пройдзе, як рукой здыме.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. папакраў, ‑крала; зак., каго-што і чаго.
Разм. Красці доўга, неаднаразова; пакрасці многа каго‑, чаго‑н. — А ты не прывучай свайго хлопца да зладзейства. — Што ён у цябе ўкраў? — Мала ён у мяне яблыкаў папакраў?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
víelfach
1.a шматразо́вы
2.advнеаднаразо́ва, ча́ста; у мно́га разо́ў больш;
den Scháden ~ ersétzen пакрыва́ць стра́ту [шко́ду] у мно́га [шмат] разо́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дацкі мастак-карыкатурыст. Ганаровы чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1931—35). Аўтар серый гумарыстычных і сатыр. рысункаў на быт. тэмы і паліт. карыкатур. Вострыя, выразныя рысункі часта складаюць цэласнае выяўленчае апавяданне. Серыйныя рысункі мастака неаднаразова выдаваліся асобнымі альбомамі ў Даніі і інш. краінах. Стварыў таксама серыі замалёвак з паездак па Чэхаславакіі (1948, 1952), СССР (1952) і інш. краінах.
Тв.:
Рус.пер. — Рисунки. Т. 1—4. 2 изд. М., 1969—70.
Літ.:
Херлуф Бидструп: Избранное: Полит. карикатуры...: [Пер. с дат.]. 2 изд. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТФА́ЛІЯ (Westfalen),
гістарычная вобласць у паўн.-зах. Германіі, паміж рэкамі Рэйн і Везер. Упершыню згадваецца ў 775. Была тэрыторыяй рассялення вестфалаў (зах. адгалінавання герм. племені саксаў), часткай герцагства Саксонія (створана ў 9 ст.). З 1180 самаст. герцагства (створана імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам пры падзеле саксонскага герцагства Генрыха Льва; тытул вестфальскіх герцагаў насілі кёльнскія біскупы), неаднаразова раздраблялася. У 1807—13 частка напалеонаўскага Вестфальскага каралеўства (сталіца — г. Касель). У 1815—1945 пруская правінцыя (цэнтр — г. Мюнстэр). Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе створанай у брыт.акупац. зоне зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, якая ў 1949 стала зямлёй ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНСА́ЛЕС МА́РКЕС (Gonźalez Marquez) Феліпе (н. 5.3.1942, г. Севілья, Іспанія),
палітычны і дзярж. дзеяч Іспаніі. Скончыў Севільскі ун-т (1966). Чл.Ісп.сацыяліст. рабочай партыі з 1964, з 1974 яе ген. сакратар. За ўдзел у студэнцкім і рабочым руху супраць дыктатуры Ф.Франка неаднаразова быў арыштаваны ўладамі. У 1982—96 прэм’ер-міністр Іспаніі. Праводзіў курс на ўмацаванне сістэмы парламенцкай дэмакратыі і інтэграцыю краіны ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць, ініцыіраваў рэферэндум 1986, на якім большасць выбаршчыкаў ухвалілі членства Іспаніі толькі ў паліт. структурах НАТО. Аўтар працы «Што такое сацыялізм?» (1976).
Літ.:
Кулешова В.В. Фелипе Гонсалес // Вопр. истории. 1991. № 6.