горад на З Нарвегіі, на ўзбярэжжы Паўн. мора. Адм. ц. фюльке Хордалан. Засн. ў 11 ст. 218 тыс.ж. (1993). Важны трансп. вузел. Гандл. і рыбацкі порт. Аэрапорт. Машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне), рыбалоўства, харч. (пераважна рыбаапрацоўчая), тэкст. (вытв-сць рыбалоўных снасцяў), швейная, папяровая прам-сць. Нафтаперапр. і хім.прам-сць (буйны нафтахім. комплекс у Монгстадзе — паўн. прыгарадзе Бергена). Ун-т. Турыстычны і культ.цэнтр.Арх. помнікі 13—17 ст. Дом-музей кампазітара Э.Грыга. З 1898 штогадовыя муз. фестывалі, засн. Грыгам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЭ́Р-ШЭ́ВА, Беэршэба (араб.Бір-эс-Саба,
грэч.Вірсавія),
горад на Пд Ізраіля. Адм. ц. акругі Беэр-Шэва. 114 тыс.ж. (1990). Гандл.-трансп. ц. паўд.ч. краіны — пустыні Негеў. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Дрэваапрацоўка, машынабудаванне, эл.-тэхн., швейная прам-сць, вытв-сць зборных дамоў, керамікі, шкляных вырабаў; хім.з-д. Ун-т.
Горад на месцы сучаснага вядомы з 4-га тыс. да н.э. У Беэр-Шэве знаходзілася свяцілішча бога Яхве, збудаванае, паводле Бібліі, Ісаакам. Захаваліся рэшткі рым. крэпасці 3—4 ст.н.э., стараж. студні і падземныя цыстэрны для вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara),
горад у Мексіцы, на ПдЗ Мексіканскага нагор’я. Адм. ц. штата Халіска. Засн. ў 1531. 1628,6 тыс.ж., з прыгарадамі 3,43 млн.ж. (1993). Другі пасля Мехіка па колькасці насельніцтва і эканам. значэнні горад краіны. Вузел чыгунак, аўтадарог, газа- і нафтаправодаў. Міжнар. аэрапорт. Прамысловасць: машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн.), металаапрацоўка, харчасмакавая (асабліва мукамольная і алейна-тлушчавая), гарбарна-абутковая, баваўняная, хім., цэм., шкляная. Традыцыйная вытв-сць керамічных вырабаў. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 16—18 ст., у т. л. Палац урада (1643; фрэскі Х.К.Ароска), сабор (1571—1618).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЦ (Graz),
горад на ПдУ Аўстрыі, у перадгор’ях Штырыйскіх Альпаў, на р. Мур. Адм. ц. зямлі Штырыя. Гар. правы з 1281. 237,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Вены) па велічыні і эканам. значэнні горад краіны. Трансп. (аўта- і вагонабудаванне), с.-г.машынабудаванне; вытв-сць вырабаў дакладнай механікі і оптыкі; эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, папяровая, гарбарная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1586). Музей Штырыі, першы ў свеце музей крыміналістыкі. Арх. помнікі 13—18 ст., епіскапскі палац (13 ст.), Ландгаўз (16 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЧЭ́НЦА (Vicenza),
горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 107,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г.машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18 ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т. л. палац К’ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЕ,
горад у Японіі, на З в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Хіёга. 1,5 млн.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у заліве Осака Унутранага Японскага мора (гадавы грузаабарот больш за 150 млн.т, каля 30% знешнегандл. абароту краіны). Буйны прамысл.цэнтр. Развіты металургія, трансп.машынабудаванне, у т. л. суднаверфі (каля 30% танажу будуемых у краіне суднаў), чорная металургія, маш.-буд., у т. л. самалётабудаванне, эл.-тэхн., гумавая, харч., хім., ваенная, тэкст.прам-сць. Метрапалітэн. Ун-ты. Мастацкі музей. Турызм. У 1995 пацярпеў ад землетрасення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРК (англ. Cork; ірл.Kopker),
горад на Пд Ірландыі. Горад з 1172. 127,3 тыс.ж. (1997). Марскі порт на р. Лі, каля яе ўпадзення ў зал. Корк Атлантычнага ак. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць; машынабудаванне (у т. л. радыёэлектроннае, с.-г., суднабудаванне і суднарамонт; аўтазборачны з-д), харч., гумавая. тэкст., швейная, абутковая. Універсітэцкі каледж. Музеі; жывапісу і скульптуры, гар. гістарычны. Адзін са старэйшых у свеце яхт-клубаў (з 1720). Арх. помнікі 18—19 ст. Паблізу — металургічны з-д, здабыча прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙМС (Reims),
горад на ПнУ Францыі, у гіст. вобласці Шампань. Засн. да н.э., быў паселішчам кельцкага племя рэмаў, потым цэнтрам рым. правінцыі Белгіка. З канца 5 ст. да 1825 — месца каранацыі франц. каралёў. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Каналам злучаны з рэкамі Марна і Эна. Цэнтр шарсцяной прам-сці і вытв-сці шампанскіх він. Развіта разнастайнае машынабудаванне. Ун-т (з 1548). Шматлікія арх. помнікі 2—4 ст., у т. л.стараж.-рым. арка Марса, і 11—18 ст., у т. л.Рэймскі сабор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРО́Ў,
да 1939 Надзеждзінск, горад у Свярдлоўскай вобл. Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Паўн. Урала, на р. Каква, за 9 км ад яе ўпадзення ў р. Сосьва (бас.р. Об). Засн. ў 1894. 100,4 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак. Прам-сць: чорная металургія (металургічны камбінат, з-д ферасплаваў), машынабудаванне (з-ды: мех., рамонтна-мех.), буд. матэрыялаў (з-д жалезабетонных вырабаў), дрэваапр., лясная, харчовая. Птушкафабрыка. ГРЭС. Ф-т Уральскага дзярж. ун-та. Драм.тэатр.Гіст. музей. Названы ў гонар Героя Сав. Саюза А.К.Сярова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЮА́НЬ,
горад на Пн Кітая, на р. Фыньхэ (бас. Хуанхэ). Адзін з найстараж. гарадоў Кітая. Адм. ц.прав. Шаньсі. Больш за 2 млн. ж; (2001). Трансп. вузел і буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім., ваен., лёгкая. Арх. помнікі: храмавы комплекс Цзіньцы (першыя будынкі — 6 ст., да 17 ст. пабудавана больш за 300 храмаў, павільёнаў, залаў, альтанак, мастоў); у цэнтры — драўляны храм Шэнмудзянь (1023—31). Паблізу Т. — пячорны храм на гары Цяньлуншань (засн. ў 6 ст.). У наваколлі Т. здабыча кам. вугалю, жал. руды, вапнякоў.