рускі жывапісец. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярб.АМ (1782—97), выкладаў у ёй (з 1803 акадэмік, з 1812 праф.). Сярод вучняў яго сын А.А.Іванаў і К.П.Брулоў. У карцінах на гіст. тэмы падкрэсліваў ідэі патрыятызму і грамадз. подзвігу з уласцівымі акадэмізму тэатр. трактоўкай і антычнымі матывамі: «Смерць Пелапіда» (1800-я г.), «Подзвіг маладога кіяўляніна» (каля 1810), «Адзінаборства Мсціслава Удалога з Радзедзею» (каля 1812). Майстар акад. малюнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́АНЕН (Аліса Георгіеўна) (17.10.1889, Масква — 20.8.1974),
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1935). Жонка А.Я.Таірава. Скончыла школу Маскоўскага Маст.т-ра (вучаніца К.Станіслаўскага). З 1905 у трупе Таірава, з 1913 у маскоўскіх Свабодным, у 1914—49 Камерным т-рах. Атрымала вядомасць як трагедыйная актрыса. Сцэн. майстэрству ўласцівы інтэлектуальнасць, меладычная распрацоўка сцэн. мовы, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Саламея («Саламея» О.Уайльда), Федра («Федра» Ж.Расіна), Адрыена Лекуўрор («Адрыена Лекуўрор» Э.Скрыба), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Эма Бавары («Мадам Бавары» паводле Г.Флабера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАЎ (Аляксандр Васілевіч) (14.11. 1903, Масква — 23.2.1939),
дзеяч камуніст. маладзёжнага руху ў СССР. Ва Усесаюзным Ленінскім Камуністычным Саюзе Моладзі (ВЛКСМ) з 1918, адначасова чл.ВКЛ(б) з 1919 і яе ЦК з 1934. Удзельнік грамадз. вайны 1918—22, пазней на кіруючых пасадах у апараце камсамола ў Маскве і інш. гарадах. З 1927 сакратар, з сак. 1929 да ліст. 1938 ген. сакратар ЦКВЛКСМ. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Літ.:
Грехов В.Н. Расправа с руководством комсомола в 1937—1938 гг. // Вопр. истории. 1990. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙНЕЎ (Уладзімір Усеваладавіч) (н. 1.4.1944, г. Краснаярск, Расія),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, класы Г. і С.Нейгаўзаў), з 1987 выкладае ў ёй. З 1966 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары значнае месца належыць творам сучасных рас. кампазітараў, фп. музыцы Ф.Шапэна, С.Пракоф’ева. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах піяністаў імя Віяны да Моты (Лісабон, 1964) і імя П.Чайкоўскага (Масква, 1970), 2-я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў (г. Лідс, Вялікабрытанія, 1963). Дзярж. прэмія СССР 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАШАНІ́ННІКАЎ (Сцяпан Пятровіч) (11.11.1711, Масква — 8.3.1755),
рускі вучоны, даследчык Камчаткі. Акад. Пецярбургскай АН (1750). З 1724 вучыўся ў маск. Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, з 1732 ва ун-це ў Пецярбургу. Удзельнік 2-й Камчацкай экспедыцыі (1733—43). У 1733—36 падарожнічаў па Сібіры. У 1737—41 даследаваў п-аў Камчатка. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навук. працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»). Яго імем названы востраў каля Камчаткі, мыс (на в-ве Карагінскім) і гара на Камчатцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Віктар Іванавіч) (27.4.1913, Масква — 1991),
расійскі вучоны ў галіне прыкладной механікі і аўтам. кіравання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1958). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1961). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1938). З 1940 у НДІМін-ва станкабуд. прам-сці, з 1956 у НДІ прыкладной механікі. Навук. працы па сістэмах інерцыяльнай навігацыі і аўтаномнага кіравання. Распрацаваў тэорыю і стварыў шэраг унікальных сістэм гіраскапічных прылад кіравання і стабілізацыі. Ленінская прэмія 1957, Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1967, 1977.
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1972). Сын М.Е.Макушка. Скончыў БПІ (1950). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1992 у БПА. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі металаў ціскам, механіцы дэфармаванага цвёрдага цела. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Механика трения. Мн., 1974;
Массоперенос в процессах трения. Мн., 1978 (разам з Т.В.Каліноўскай, А.У.Белым);
Инженерная теория пластичности. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПА АЎТАМАТЫ́ЧНЫМ КІРАВА́ННІ (International Federation of Automatic Control ІФАК),
навуковая арганізацыя, якая садзейнічае развіццю тэорыі аўтам. кіравання і яе дастасаванняў. Засн. ў 1957. Асн. мэты: абмен навук.-тэхн. інфармацыяй паміж вучонымі і спецыялістамі розных краін, каардынацыя навук. даследаванняў, правядзенне міжнар. кангрэсаў і сімпозіумаў. На 1-м кангрэсе ІФАК (Масква, 1960) удзельнічала 29 краін, на 14-м кангрэсе (Пекін, 1999) — 68 краін. Сакратарыят — у г. Лаксенбург (Аўстрыя). Беларусь супрацоўнічае з ІФАК праз Нац. асацыяцыю па аўтам. кіраванні (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (па мужу Гайдукова) Надзея Міхайлаўна
(18.10.1832, Масква — 6.10.1899),
руская актрыса. Скончыла Маскоўскае тэатр. вучылішча (1849). Выступала ў трупе Малога т-ра. Вучаніца М.Шчэпкіна, садзейнічала сцвярджэнню яго традыцый у мастацтве Малога т-ра. Найб. поўна талент М. выявіўся ў ролях пажылых свецкіх жанчын. Яе творчасць вызначалася яскравасцю тыпізацыі, дакладнасцю распрацоўкі характараў, прастатой і праўдзівасцю. Сярод роляў: Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Турусіна, Гурмыжская, Агудалава («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Лес», «Беспасажніца» А.Астроўскага) і інш. Мастацтва М. высока цаніў К.Станіслаўскі.