КРУК (Іван Фёдаравіч) (24.3.1909, в. Забалацце Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.12.1992),
бел. вучоны ў галіне таваразнаўства. Д-ртэхн.н., праф. (1971). Скончыў Бел. таваразнаўчы ін-т (1932). У 1944—67 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (з 1962 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні таваразнаўчых, біяхім. і тэхнал. уласцівасцей збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі.
Тв.:
Товароведение пищевых продуктов. Мн., 1939;
Биохимия и товароведение семян зернобобовых культур и продуктов их переработки. Мн., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКО́ЛЬ (Agrostemma),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі — К. звычайны (A. githago), нар. назвы зязюльчын лён, тугаль. Трапляецца рэдка. Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых культур, на папарах і чыг. насыпах.
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. 40—70 см. Сцябло апушанае, прамастойнае ці слабагалінастае. Лісце лінейнае, супраціўнае. Кветкі буйныя, цёмна-ружовыя, часам белыя. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне ядавітае, дамешак яго ў муцэ і кармах небяспечны для чалавека і жывёлы. Лек расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КІ ((Leakey) Луіс Сеймур Базет) (7.8.1908, Кебетэ, каля г. Найробі, Кенія — 1.10.1972),
англійскі археолаг і антраполаг. Працаваў дырэктарам Ін-та антрапалогіі, гісторыі і стараж. культуры ў Найробі (Кенія). У 1927—29 вёў раскопкі ў шматслойнай пячоры Гэмбл-2 і вызначыў адносную храналогію шэрагу ўсх.-афр.археал.культур; у 1930 вывучаў неалітычную пячору Ньёра, з 1951 даследаваў наскальныя малюнкі ў Танзаніі. У 1959—60 знайшоў у цясніне Олдувай рэшткі выкапнёвых прыматаў — зінджантрапа і прэзінджантрапа, а таксама чэрапа чалавека, падобнага да яванскага пітэкантрапа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧЭ́НКА (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 25.9.1935, г. Есентукі, Расія),
малдаўскі генетык. Акад.АН Малдовы (1976). Чл.-кар. Расійскай АН (1973). Скончыў Вышэйшы с.-г.ін-т імя В.Каларава (1960; Балгарыя). З 1960 у Малдаўскім НДІ арашальнага земляробства і агародніцтва (у 1967—76 дырэктар). У 1977—89 прэзідэнт АН Малдовы. Навук. працы па прыкладной генетыцы і тэарэт. асновах селекцыі с.-г. раслін (пытанні генетыкі памідораў, генетыка-біяхім. прыроды ўстойлівасці агароднінных культур да захворванняў, выкарыстання матэм. метадаў для прагназавання гетэрозісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Сяргей Сцяпанавіч) (18.9.1901, в. Старое Сямёнкава Уладзімірскай вобл., Расія — 19.11.1990),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-рс.-г.н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1931). У 1938—74 заг. кафедры земляробства БСГА. Навук. працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў.
Тв.:
Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. Мн., 1960;
Основы земледелия. Мн., 1963;
Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАВЕ́РШАНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
часткова гатовая прадукцыя, якая не прайшла поўны тэхнал. цыкл вытв-сці, неабходны, каб прадукцыю можна было накіраваць на склад гатовай прадукцыі, заказчыку, на рынак для продажу. Н.в. у буд-ве — буд. аб’ект, не ўведзены ў эксплуатацыю, не здадзены заказчыку. Н.в. у сельскай гаспадарцы — частка абаротных фондаў с.-г. прадпрыемства, якая забяспечвае бесперапыннасць вытв. працэсаў. У яе ўключаюць аб’ёмы працы і прадукцыю, якая знаходзіцца на прамежкавых стадыях вытв. працэсу: зяблівае ворыва, сяўбу азімых культур і шматгадовых траў, маладняк жывёлагадоўлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАНО́ЖКІ (Myriapoda),
падклас наземных членістаногіх. 4 кл. (губаногія, двухпарнаногія, паўраподы—Pauropoda і сімфілы—Symphyla), больш за 53 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Актыўныя ўначы, жывуць пад карой, камянямі, у лясным подсціле. Удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння. Некат. віды — прамежкавыя гаспадары гельмінтаў, шкоднікі грыбоў, агароднінных культур.
Даўж. да 27 см. Цела цыліндрычнае або пляскатае, сегментаванае (да 177 членікаў). На кожным сегменце 1—2 пары ног (адсюль назва). Кормяцца расліннымі рэшткамі, міцэліем грыбоў, дробнымі беспазваночнымі. Раздзельнаполыя, адкладваюць яйцы. Многія маюць ядавітыя залозы (па баках тулава, на нагасківіцах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСНАЕ СТРАХАВА́ННЕ,
страхаванне, аб’ектам якога з’яўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці: будынкі, збудаванні, абсталяванне, жылыя памяшканні, хатняя маёмасць, ураджай с.-г.культур, жывёла і г.д. Адзін з відаў М.с. — трансп. страхаванне, аб’ектамі якога з’яўляюцца трансп. сродкі і грузы, што імі перавозяцца. Гэта можа быць маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці або ў валоданні ці распараджэнні страхавальніка. Таму страхавальнікамі могуць быць не толькі ўласнікі, але і інш.юрыд. або фіз. асобы. У выпадку ўзнікнення шкоды пры М.с. выплачваецца не страхавая сума (як пры асабістым страхаванні), а страхавое пакрыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРШ (Marche),
гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Кроз і Верхняя В’ена (часткова). Пл. каля 8,1 тыс.км². Нас. каля 300 тыс.чал. (1997). Адм. ц. — г. Герэ. Паверхня ўзвышаная (плато Марш выш. да 697 м; плато Мільваш выш. да 984 м). Рэкі бас. Луары цякуць у глыбокіх далінах. Пераважна аграрны раён. Гадоўля мясной буйн. раг. жывёлы (у т. л. племянной), свіней, авечак. Пасевы пшаніцы, ячменю, бульбы, фуражных культур. Прам-сць: тэкст. (Абюсон), харч., гарбарна-абутковая, маш.-буд., фарфора-фаянсавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧУ́К (Дзмітрый Іванавіч) (н. 6.11.1933, с. Гарадзішча Бахмацкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Канд.с.-г.н. (1966), праф. (1998). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1957). З 1965 у БСГА (у 1975—86 заг. кафедры). Навук. працы па біялогіі росту і развіцця бульбы, біял. асновах і прыёмах павышэння яе прадукцыйнасці, методыцы выкладання раслінаводства.
Тв.:
Развитие столонов и клубней картофеля // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1966 № 3. Интенсивные технологии возделывания сельскохозяйственных культур. М., 1988 (у сааўт.).