Вараку́ша, варакушка ’птушка атрада вераб’іных, Luscinia svecica, кралька’ (КТС, Інстр. II). У аснове назвы ляжыць гукаперайманне. На здольнасць птушкі пераймаць і падрабляць чужыя галасы ўказваюць Даль, 1, 164; СРНГ, 4, 43. Гл. Праабражэнскі, 1, 65; Фасмер, 1, 274.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎТАТРАПІ́ЗМ [ад аўта... + трапізмы(ы)],
здольнасць раслін самаадвольна выраўноўваць восевыя органы ад залішняга выгіну, выкліканага якім-н. вонкавым уздзеяннем. Напрыклад, выраўноўванне сцяблоў злакаў, якія палеглі ад дажджу, ветру, або галін раслін ад снегу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́ТНА ЧО́РНАЕ ЦЕ́ЛА,
ідэалізаваны аб’ект, які поўнасцю паглынае эл.-магн. выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль абсалютна чорнага цела (гл.рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адтулінай. Пры звычайных т-рах выпрамяненне A, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці C і практычна назад не выходзіць. Выпрамяненне абсалютна чорнага цела вызначаецца толькі яго абс. т-рай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.-магн. выпрамянення.
Мадэль абсалютна чорнага цела. A — выпрамяненне; C — поласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ САМААЧЫШЧЭ́ННЕ,
здольнасцьбіяцэнозаў нейтралізаваць шкоднае ўздзеянне тэхнагенных, быт. і інш. антрапагенных рэчываў, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Адбываецца бесперапынна з удзелам жывых арганізмаў у цеснай сувязі з кругаваротам рэчываў у прыродзе. Засн. пераважна на паглынанні і раскладанні забруджвальнікаў мікраарганізмамі-рэдуцэнтамі і залежыць ад іх колькасці і фізіял. актыўнасці. Поўнае ачышчэнне навакольнага прыроднага асяроддзя ад арган. забруджвальнікаў настае пасля іх мінералізацыі, ад шэрагу неарган. рэчываў — у выніку хім. рэакцый. Здольнасць асяроддзя да біялагічнага самаачышчэння залежыць ад колькасці ультрафіялетавай радыяцыі, сумы актыўных т-р паветра і глебы, наяўнасці ў асяроддзі акісляльнікаў. У адносінах да стойкіх забруджвальнікаў біялагічнае самаачышчэнне блізкае да нуля. З’ява біялагічнага самаачышчэння шырока выкарыстоўваецца пры ачыстцы сцёкавых і пітных водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дарава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. дараваць (у 1, 2 і 3 знач.).
2.Здольнасць, талент, дар. Паэтычнае дараванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вакаме́р, ‑у, м.
Вызначэнне памераў, адлегласці або тых ці іншых ліній на вока. //Здольнасць да такога вызначэння. Мець добры вакамер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць зборнага (у 2, 5 знач.).
2.Здольнасць абазначаць сукупнасць прадметаў або асоб як адзінае цэлае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непатапля́льнасць, ‑і, ж.
Спец.Здольнасць судна заставацца на вадзе і захоўваць мараходныя якасці пасля затаплення аднаго або некалькіх яго адсекаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пло́днасць, ‑і, ж.
Здольнасць даваць плады; урадлівасць. Уся гэтая незвычайная [к]вецень і багатая плоднасць зямлі не цешылі вока чалавека.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самагартава́нне, ‑я, н.
Здольнасць некаторых металічных сплаваў адвольна загартоўвацца на халодным паветры пасля награвання да гартавальнай тэмпературы. Самагартаванне магніевых сплаваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)