Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
spowodować
зак. стаць прычынаю чаго, выклікацьшто;
spowodować katastrofę — выклікаць катастрофу; прывесці да катастрофы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сла́біць, ‑біць; незак.
1.безас.каго. Пра частае апаражненне кішэчніка. Яго ўвесь дзень слабіць.
2.Выклікаць паскоранае дзеянне кішэчніка; паслабляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Спец.
1.Выклікаць спяканне (у 1 знач.).
2. Рабіць спяканне (у 2 знач.), агламерацыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Дзейнічаць на псіхіку чалавека ці жывёлы з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю; прыводзіць у стан гіпнозу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ ЎДАР,
хуткая змена ціску вадкасці ў трубаправодзе пры раптоўнай змене скорасці яе руху. У трубаправодах распаўсюджваецца ў выглядзе пругкай хвалі; можа выклікаць аварыі трубаправода. Для іх прадухілення ўстанаўліваюць ахоўныя прыстасаванні (засцерагальныя клапаны, ураўняльныя рэзервуары, паветраныя каўпакі і інш.). Гідраўлічны ўдар выкарыстоўваюць і для карысных работ, напр. у гідраўл. таранах для пад’ёму вады на выш. да 50 м. Тэорыя гідраўлічнага ўдару распрацавана М.Я.Жукоўскім.
Да арт.Гідраўлічны ўдар: схема гідраўлічнага тарана (1 — верхні бак; 2, 6 — трубаправоды; 3 — напорны каўпак; 4, 5 — клапаны; 7 — крыніца; h — вышыня падзення вады; H — вышыня пад’ёму вады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́НІІ, марскія анемоны (Actiniaria),
атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл. Існуюць як адзіночныя, радзей каланіяльныя бесшкілетныя паліпы. Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах. Трапляюцца ў Чорным, Баранцавым і далёкаўсходніх морах.
Цыліндрычнай формы, у папярочніку ад некалькіх міліметраў да 1,5 м, з венчыкам шчупальцаў вакол рота, звычайна ярка афарбаваныя. Сядзячыя або павольна перамяшчаюцца, закопваюцца ў грунт, зрэдку плаваюць. Кормяцца дробнымі воднымі жывёламі, у т. л. рыбамі. Размнажэнне палавое і вегетац. дзяленнем. Для многіх характэрны сімбіёз з ракамі-пустэльнікамі і інш. беспазваночнымі. Дотык шчупальцаў да чалавека можа выклікаць апёк скуры.