недагаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Няпоўнае выказванне, у якім замоўчваецца што‑н. або маецца намёк на што‑н. — Можаце гаварыць усё, што думаеце, капітан, — прамовіў [Глівіц] як мага мякчэй. — Недагаворкі толькі шкодзяць. Навуменка. У кожным лісце былі намёкі, недагаворкі і шматкроп’і. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадрываць дошкі ад сцяны. Паадрываць людзей ад работы. □ Вельмі ж яблыкі ўрадзілі, гатовы былі паадрываць галіны. Чарнышэвіч. Павезлі ў шпіталь [салдата]. Ён астаўся і без рукі, і без нагі... Асколкамі паадрывала. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадчыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Адчыніць усё, многае; адчыніць што‑н. у многіх месцах. Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі. Мяжэвіч. Я сеў за свой стол, паадчыняў шуфляды паглядзець, што там ёсць. Сабаленка. Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выліць усё, многае, выліць што‑н. з многіх пасудзін. [Мішэль] і сіласу каровам за мяне наносіць і свінням вёдры з ядою пацягае, у кармушкі павылівае, і вады напампуе, і нават, убачыўшы, што я бялізну развешваю сушыць, прыйдзе паможа мне. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Націснуўшы, выламаць усё, многае. [Бабка:] — Ну, марш ад акна! Шыбы яшчэ павыціскаеце. Каліна. Акуляры свае [Завішнюк] здымае і ўсё трэ і трэ, аж, здаецца, шкло павыціскае. Пташнікаў.
2. Сціснуўшы, прымусіць выступіць на паверхню ўсё, многае. Павыціскаць сок з лімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе. Колас. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Пераплятаючы, сплесці, заплесці ўсё, многае. Пазаплятаць косы. Пазаплятаць дзіркі ў плоце.
2. Аплятаючы, пакрыць чым‑н. усё, многае. Не верылася, што ў доме пуста, і што вецер там дзьме праз выбітыя вокны, і павукі пазапляталі павуціннем куткі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазатыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Заткнуць усе, многія адтуліны. Выбітыя выбухам бомбы шыбы маці яшчэ з восені пазатыкала анучамі. Навуменка.
2. Засунуць за што‑н., уткнуць куды‑н. усё, многае. Пазатыкаць сякеры за пояс. □ Хлопцы раздзялілі кветкі, пазатыкалі іх у пятліцы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Прыставіць, прысланіць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. На вільчак паклалі грубейшы прут, астатнія папрыстаўлялі да яго нахільна з абодвух бакоў. Місько.
2. Прызначыць быць дзе‑н., каля каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыстаўляць вартавых да палонных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмя́гнуць і пасма́гнуць, ‑не; зак.
Перасохнуць (пра губы, рот). На шчоках з’явіліся чырвоныя плямы, зрэнкі расшыраны, губы пасмяглі. Лужанін. У .. [Хамовіча] пасмаглі вусны, перасохла ў горле. Мурашка. // Пасохнуць ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца (пра траву і пад.). Усё на полі, на агародах пасмягла. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)