пас, доўгая вузкая стужка (са скуры або плеценая, тканая, вітая з нітак) для падпяразвання. Вядомы з сярэдзіны 1-га тыс.н.э. ў многіх народаў свету. Неад’емная частка нац. адзення беларусаў. Бытавалі пераважна П. тканыя, плеценыя, вітыя, а таксама вязаныя пруткамі і кручком. Яны мелі даўж. 150—300 см, шыр. 1,5—30 см. Арнаментыка нар. П. вызначаецца разнастайнасцю геам. узораў: падоўжаныя, папярочныя і касыя палоскі, крыжыкі, ромбы і інш. Іх аздаблялі кутасамі, махрамі, бісерам, уплеценым паміж тканымі палоскамі, саламянымі ўстаўкамі, нашытымі кавалачкамі тканіны. Пераважала спалучэнне чырвонага колеру з белым фонам (у невял. колькасці ўводзіўся зялёны, сіні, жоўты і інш.). Паліхромнасць уласціва для П. Зах. Палесся. Сусветную вядомасць набылі шаўковыя слуцкія паясы. П. падпяразвалі кашулі і верхняе адзенне (мужчынскія П. былі звычайна шырэйшыя за жаночыя і дзіцячыя). Завязвалі іх вузлом спераду або збоку; у залежнасці ад памераў абкручвалі вакол стану 1—3 разы, падтыкалі па баках так, каб канцы звісалі на 20—40 см. На П. ці за П. насілі сякеру, нож, шабету, капшук, грабеньчык, ключы. У лес або ў поле на П. неслі збан з вадой, каробку, палатняную торбу, спарыш з абедам. Спец. П. — спавівачом — спавівалі немаўлят, вузкія ўзорыстыя П.-подвязкі служылі і аборамі. П.-крайкі прышывалі да спадніц і фартухоў, а вузкімі плеценымі або вітымі П. абшывалі каўняры, барты і рукавы світ, падолы спадніц. П. паўсюдна выраблялі да 1940-х г. У наш час вырабляюцца асобнымі майстрамі і некат. фабрыкамі маст. вырабаў.
В.І.Селівончык.
Беларускі народны жаночы касцюм з поясам. Вёска Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобл. 1900—20.Паясы. Заходняе Палессе. Канец 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Spíeßm -es, -e
1) пі́ка, дзі́да, кап’ё;
er brüllt wie am ~ ён крычы́ць так, як бы́ццам яго́ рэ́жуць
2) ражо́н, по́жаг
3) вайск.разм. фельдфе́бель;
◊
den ~ úmdrehen змяні́ць та́ктыку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
таму́I
1.нареч. потому́; (вот почему — ещё) поэ́тому; (по этой причине — ещё) оттого́;
мне няма́ калі́, т. я і не магу́ прыйсці́ — мне не́когда, потому́ (поэ́тому, оттого́) я и не могу́ прийти́;
2.нареч. (для того, с этой целью) зате́м;
по́йдзем у кіно́? — Я т. і зайшо́ў да цябе́ — пойдём в кино́? — Я зате́м и зашёл к тебе́;
3.союзв сочетании со словомшто потому́ что, оттого́ что, и́бо, та́к как;
не ем, т. што няда́ўна абе́даў — не ем, потому́ что (оттого́ что, и́бо, та́к как) неда́вно обе́дал;
не прыйшо́ў т., што не меў ча́су — не пришёл потому́, что (оттого́, что; и́бо; та́к как) не име́л вре́мени;
◊ а т. — а поэ́тому, а посему́
таму́IIмест., в дат. п. тому́; см. той
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дакрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., каго.
Разм.
1. Голасна завучы каго‑н., прымусіць адклікнуцца, прыйсці; дазвацца. — А я да вас сюды яшчэ ўчора вечарам прыйшоў. Крычаў, крычаў. Так і не дакрычаўся вас.Няхай.
2. Крыкам давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакрычацца да хрыпаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барахо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжывання, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — «барахолка».Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы.Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
габлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.
Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. □ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі.Шамякін.Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарлавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да горла (у 1 знач.). Гарлавы храсток.
2. Нізкі, здаўлены (пра голас). І раптам стук кулака па стале разлёгся, як рэха, у бязлюднай карчме, а за ім гарлавы крык: — Так, Шчыгельчык, ці не? Кажы!..Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаю́чы, ‑ая, ‑ае.
Карысны для здароўя; здольны вылечваць хваробу, садзейнічаць аздараўленню. Гаючае паветра. Гаючая трава. □ Ад гутаркі з Якавам у Андрэя быў такі душэўны стан, што як быццам яго напаіў хто гаючай вадой, якая так і разыходзілася цеплынёй па ўсім целе.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Частка стрававальнага апарату — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.
2.Разм. Горла. Крычаць на ўсю глотку.
•••
Браць за глоткугл. браць.
Драць (ірваць) глоткугл. драць.
Заткнуць глоткугл. заткнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)