Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
імунізава́цьмед. immunisíeren vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БУ́ШМА Міхаіл Іванавіч
(н. 19.7.1951, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фармаколаг. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1977 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ролі эндагенных рэчываў (некаторых вітамінаў, амінакіслот і фосфаліпідаў) у рэгуляцыі актыўнасці ферментных сістэм мікрасамальнага акіслення і працэсаў перакіснага акіслення ліпідаў у жывёл і чалавека ў норме і пры інтаксікацыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЕ́НКА Яўген Дзмітрыевіч
(н. 9.11.1947, г. Мурманск),
бел.хірург.Д-рмед. н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМАНТ Францішак Іванавіч
(н. 12.6.1950, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-фізіёлаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1996). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1973). З 1976 працуе ў ім. Навук. працы па фізіялогіі і патафізіялогіі тэрмарэгуляцыі; пра ролю ферментаў і фармакалагічных рэчываў у цэнтр. механізмах гіпертэрмічных эфектаў.
Тв.:
Об участии пептигидролаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейропептиды и терморегуляция. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК Пётр Васілевіч
(н. 15.2.1949, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1978 у гэтым ін-це. Навук. працы па хірург. гепаталогіі, абдамінальнай (хваробы і траўмы брушной поласці) хірургіі.
Тв: Симультантные операции при язвенной болезни желудка и двенадцатиперстной кишки // Материалы XI съезда бел. хирургов. Гродно, 1995. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙМАН Аляксандр Абрамавіч
(7.7.1899, г. Казань, Расія — 1.6.1970),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1961), праф. (1963). Скончыў БДУ (1926). З 1926 працаваў урачом у Мінскай вобл. У 1931—38 і з 1946 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па хірургіі валляка, эндакрыннай сістэмы і органаў брушной поласці. Сааўтар кнігі «Актуальныя пытанні вострага апендыцыту» (1969).
Тв.:
Хирургическое лечение и патоморфология зоба. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭСЬ Аркадзь Аляксандравіч
(н. 20.11.1941, в. Жабінцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні неўрагенных расстройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты.
Тв.:
Неврогенный мочевой пузырь (разам з М.Я.Саўчанкам, В.А.Мохартам) // Уродинамика. София, 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХІМО́ВІЧ Віктар Міхайлавіч
(н. 28.8.1941, г. Заслаўе Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1970). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па тэсціраванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і спосабах аднаўленчага лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Тв.:
Реография: Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.);
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт.).