адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі. Брыль.
2. Ачысціць, адмыць, агледзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і асядлаць (у 1, 2 знач.). [Пан:] — Ты там скажы, няхай кабыліц абсядлаюць, ды так, неўзабаве, мы і скокнем туды. Скрыган. Хурс рвануўся бегчы, сабака адарваўся... і абсядлаў яго ззаду. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ава́нс, ‑у, м.
Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу, Яша зноў сабраў свае, цяпер ужо наскрозь прапахлыя бензінам, манаткі і зноў выйшаў на дарогу. Кулакоўскі.
[Фр. avance.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Быць казаком, весці вольнае жыццё казака. // Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. — А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты пар[ты]йны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу. Дачка пані Міхаліны, какетка Яня, прымусіла каля сябе бегаць, можа, з пяць афіцэраў. Карпюк.
2. Тое, што і гестка.
[Фр. coquette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камо́рнік, ‑а, м.
Спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазі́мак, ‑мку, м.
Першы мароз, першы снег; пачатак зімы. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. Усё было так, як і бывае заўсёды ў добры зазімак, са снегам, з марозікам, з ядраным сонцам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заінтрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак, каго-што.
Выклікаць вялікую зацікаўленасць; захапіць, зацікавіць. Відаць было, што .. [Янка] хацеў заінтрыгаваць прыяцеля і не адказваў проста на яго пытанне. Колас. Заінтрыгавала Андрэя тое, што яго так хутка выклікае Паддубны — нядаўна ж былі ў яго. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідыяты́зм, ‑у, м.
1. Псіхічная хвароба, якая праяўляецца ў парушэнні разумовай дзейнасці; ідыятыя.
2. Разм. Неразумнасць, бязглуздасць. Галоўным героем коласаўскіх апавяданняў, у якіх так ці інакш гаворыцца аб заганах сялянскага быту, аб ідыятызме вясковага жыцця, у большасці выпадкаў выступае селянін. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ідэалізаваць.
2. у знач. прым. Прыхарошаны, лепшы, чым у сапраўднасці. Людзі гэтыя — не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)