бо́гхед

(англ. boghead, ад Boghead = назва мястэчка ў Шатландыі)

разнавіднасць выкапнёвага вугалю, што ўтварыўся з водарасцяў; выкарыстоўваецца для атрымання вадкага паліва і змазачных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

странцыяні́т

(ад шв. Strontian = назва мястэчка ў Швецыі)

мінерал класа карбанатаў, бясколерны ці з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці і піратэхніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тана́гра​2

(гр. Tanagra = назва горада ў Стараж. Грэцыі)

адна са старажытнагрэчаскіх тэракотавых статуэтак, знойдзеных пры раскопках некропаля горада Танагры і іншых антычных гарадоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фільц

(ням. Filz = поўсць)

1) поўсцепадобная засцілка, утвораная на паверхні суконных тканін пры валянні;

2) устарэлая назва тэхнічных сартоў поўсці для пракладак у машынабудаванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыстэрцыя́нцы

(ад лац. Cistercium = назва мясцовасці ў Францыі, зараз Citeaux)

члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў канцы 11 ст. каля г. Дыжона ў францыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Наса́р 1 (носа́р) ’насаты чалавек’ (ТС). Да нос (гл.).

Наса́р 2 (носа́рь) ’ёрш-насар, Acerina acerina’ (Жук.), носу́ра ’тс’ (Дэмб.), укр. носар, носарик, носурик, рус. носа́рь ’данскі ёрш’, польск. дыял. nosacz. Ад нос; паводле Каламіец, назва ўзнікла ў паўднёварускіх гаворках (Каламіец, Происх., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́чка ’назва птушкі’: Чо́рная птушка, лета́е вечером, розбура́е гнёзда (Куч.), ну́чка ’кажан’ (Сіг.), ню́чка ’тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сюды ж ну͡очка ’начны матыль’ (Ніва, 1979, 4 лістап.). Да ноч, параўн. славац. nocka ’начны матыль’, балг. нощно пиле ’кажан’ і пад. Параўн. начні́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдахі́н. Рус. балдахи́н, укр. балдахі́н. Запазычанне з польск. bałdachin, bałdachim (супраць Шанскі, 1, Б, 23, але без аргументацыі) або ням. Baldachin < франц. baldaquin < с.-лац. baldacinus, італ. baldacchino (першапачаткова ’дарагая тканіна з Багдада’: сярэдневяковая назва Багдада — Baldac). Локач, 15; Фасмер, 1, 114–115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандары́н ’вечназялёнае дрэва Citrus unshiu і плады з яго’ (ТСБМ). З рус. мандари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73), якое з франц. mandarine, англ. mandarin orange, ісп. mandarina. Апошнія ад Mandaro — мясцовая назва вострава Маўрыкій (Махэк₂, 350; Голуб-Ліер, 301; Фасмер, 2, 567–568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)