Умацаваць што‑н. цаглянай кладкай і растворам цэменту, гліны і пад. Душу ўкладваў.. [Апанас] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю, як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну.Васілевіч./уперан.ужыв.Яктолькі .. [мароз] надзейна ўмуруе пруток, да яго прывязваецца свабодны канец лескі.Матрунёнак./убезас.ужыв.За ноч рэчку ўмуравала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэактало́гія
(ад рэ- + лац. actus = дзеянне + -логія)
механістычная канцэпцыя ў псіхалогіі 20—30-х гг. 20 ст., якая разглядала псіхічную дзейнасць жывёлы і чалавека толькіяк суму рэакцый у адказ на знешнія раздражненні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
1. Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.
Машынная і.
Уцягнуць нітку ў іголку.
2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.
Патэфонная і.
3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.
Ядлоўцавая і.
4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.
Іголкі вожыка.
◊
Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.
|| памянш.іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
◊
З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.
|| прым.іго́лачны, -ая, -ае ііго́лкавы, -ая, -ае.
Іголачны ўкол.
Іголачнае вушка.
Іголкавая вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усё¹, прысл.
1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.
Ён усё заняты.
2. Да гэтага часу.
Ён усё яшчэ вучыцца.
3.Толькі, выключна.
Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.
4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.
Вецер усё мацнее.
Усё больш і больш змяркалася.
5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.
Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
6. Аднак, тым не менш.
Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.
◊
Усё ж, усё ж такі — тым не менш.
Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Тое, што і бурчаць (у 1 знач.). Праз момант чутно, як.. [сабакі] злосна і нездаволена вурчаць.Лупсякоў.Навокал стаяла цішыня, толькі над галавой вурчаў, аддаляючыся, самалёт.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выдры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.іран. Танцаваць. — Віктар Трафімавіч! Тодар Макаравіч! — чуліся вясёлыя галасы моладзі. — Хадзіце да нас, патанцуеце! — А як жа, толькі мне з вамі выдрыгваць, — усміхнуўся Радкевіч.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніво́дны, ніводнага, займ.адмоўны.
Ні адзін. Яктолькі пачалася вясна, ніводнага не было дожджыку.Колас.Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам.Лынькоў.Усё неба зацягнула хмарамі, не відаць ніводнай зоркі.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздне́ць, ‑ее; безас.зак.
Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара.Сачанка.Яктолькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́СКА (франц. masque ад сярэднелац. mascus),
1) спецыяльная накладка з проразямі для вачэй, якая формай і малюнкам нагадвае твар чалавека, мысу жывёлы, галаву міфалагічнай істоты і інш. Паводле прызначэння падзяляюцца на рытуальна-абрадавыя і тэатр., у т. л. паўмаскі (закрываюць толькі верхнюю частку твару). Бываюць таксама парныя (2 выканаўцы паказваюць адну істоту), калектыўныя (пад адной М. хаваюцца некалькі выканаўцаў), М.-касцюмы, М., якія трымаюць у руках або надзяваюць на пальцы. Ужываецца і як элемент акцёрскага грыму (пластычная наклейка). Вядома са старажытнасці як паляўнічая маскіроўка, рытуальны атрыбут татэмічных і інш. язычніцкіх культаў, у якіх мела магічнае значэнне. Як элемент тэатр. грыму ўжывалася ў ант. т-ры, пазней у італьян. камедыі дэль артэ, паказах скамарохаў і інш.Найб. пашырана ў традыц. культуры народаў Азіі і Афрыкі. На Беларусі М. карысталіся скамарохі («мядзведзь», «каза», дзед і інш.), асобныя персанажы ў паказах нар. драм («Цар Максімілян»), акцёры т-раў Радзівілаў у алегарычных балетах. Як адзін са сродкаў сцэн. выразнасці сустракаецца ў пастаноўках сучасных т-раў, асабліва ў т-ры лялек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дапе́ра ’цяпер’, (Шатал.). Ужо ў ст.-бел. помніках доперо ’толькі, усяго’ (XVI ст.). Як і ўкр.допі́ро, допі́ру, запазычанне з польск.dopiero (аб якім Слаўскі, 1, 156). Гл. Булыка, Запазыч., 100; Слаўскі, там жа.