падрыхтоўчы этап работы над карцінай. Звычайна на стадыі П. ў адным тоне прапрацоўваюць светлаценем аб’ёмы прадметаў ці фігур, што адлюстроўваюцца (цені цёмнымі тонамі, асветленыя часткі — светлымі). Выконваецца ў 2 і больш колерах з разлікам на прасвечванне праз тонкія слаі фарбаў, якія накладваюцца на завяршальным этапе работы (гл.Лесіроўка). У алейным жывапісе эпохі Адраджэння П. часта выконвалі тэмперай. Шматслаёвы жывапіс з П. і лесіроўкамі быў пашыраны да сярэдзіны 19 ст., потым выцеснены жывапісам alla prima (выкананне карціны або фрагмента ў адзін сеанс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМЕ́ЛА,
археалагічная культура эпохі энеаліту (3000—2500 да н.э.) у Цэнтр. Партугаліі. Назва ад аднайменнага найб. даследаванага могільніка (каля Лісабона). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на неўмацаваных паселішчах. З медзі вырабляла пляскатыя сякеры, а таксама тыповыя для П. наканечнікі стрэл з доўгім дзяржаннем і амаль круглым пяром. Керамічны посуд вырабляўся ў мясц. неалітычных традыцыях, сярод каменных вырабаў сустракаюцца амулеты — плоскавыпуклыя і цыліндрычныя чалавечыя фігуркі і паўмесяцы. Нябожчыкаў хавалі ў грабніцах, у бобападобных камерах, куды можна было трапіць праз доўгі калідор ці праз адтуліну ў даху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЦЕРКІ,
дробныя ўпрыгожанні са скразнымі адтулінамі, нанізаныя на нітку або шнурок. Носяць на шыі ў выглядзе караляў, паасобныя П. выкарыстоўваюць для ўпрыгожання вопраткі, галаўных убораў, абутку. Вядомы ў многіх народаў з эпохі неаліту, часта ім надавалі магічнае значэнне. У старажытнасці разнастайныя паводле формы і колеру П. выраблялі з зерня раслін, пладовых костачак, зубоў звяроў, бурштыну і інш., пазней — з металаў, шкла, каштоўных і паўкаштоўных камянёў. У наш час П. вырабляюць з розных матэрыялаў прадпрыемствы маст. прам-сці, ювеліры, мастакі дэкар.-прыкладнога мастацтва, нар. майстры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
renesans, ~u
м.
1.маст. Рэнесанс; Адраджэнне;
architektura ~u — архітэктура Рэнесансу;
pisarz z epoki ~u — пісьменнік эпохі Рэнесансу;
2. (стыль) рэнесанс;
3.перан. рэнесанс; адраджэнне; росквіт;
renesans teatru — рэнесанс тэатра
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
геро́й
(гр. heros)
1) храбры чалавек, які здзейсніў подзвіг;
2) галоўная дзеючая асоба літаратурнага твора;
3) чалавек, які ўвасабляе тыповыя рысы свайго часу, эпохі, асяроддзя;
4) той, хто нечым вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу (г. дня).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дана́тар
(лац. donator = дарыльшчык)
1) характэрная для мастацтва сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння выява будаўніка храма або заказчыка твора жывапісу;
2) рэчыва, якое служыць для атрымання з яго іншага рэчыва або матэрыялу (напр. вада з’яўляецца данатарам вугляроду).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гнеў ’гнеў’ (БРС). Параўн. рус.гнев, укр.гніе, чэш.hněv, в.-луж.hněw, н.-луж.gniw, балг.гняв, макед.гнев, ст.-слав.гнѣвъ і г. д. Прасл.*gněvъ. Гэта вытворнае ад дзеяслова gněvati (sę) ’гнявіць, гневацца’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 170). Паходжанне самога дзеяслова не вельмі яснае. Агляд версій гл. у Трубачова, там жа, 168–170. Параўн. яшчэ Мартынаў, ЭИРЯ, Н, 1962, 55–57. Фасмер (1, 420), улічваючы рус.дыял.гнев ’гніль’, ц.-слав.гнѣвъ ’тс’, лічыў магчымай роднасць з *gniti ’гніць’. Да *gněvъ адносяцца і шматлікія вытворныя яшчэ праславянскай эпохі: гне́ўны, гняві́ць і інш. (прасл.*gnevьnъ, *gněviti і г. д.; агляд гл. у Трубачова, там жа, 168–170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГАЗКЁЙ (Boğazköy),
рэшткі стараж. сталіцы Хецкай дзяржавы г. Хатусас на тэр. сучаснага г. Багазкёй (Цэнтр. Анатолія, Турцыя). Заснаваны на паселішчы эпохі энеаліту каля 1500 да нашай эры. Агульная пл. больш за 121 га. Быў абкружаны сцяной з каменю і сырцовай цэглы, меў 3 брамы, упрыгожаныя рэльефнымі выявамі воінаў, ільвоў і сфінксаў. Раскопкі выявілі рэшткі 4 храмаў, некалькіх свецкіх будынкаў, сховішча гліняных таблічак з надпісам (больш за 10 тыс.). За сценамі горада размяшчаліся скальнае свяцілішча Язылыкая з выявамі хурыцкіх багоў, іх служак і іерагліфічнымі надпісамі, могільнік з вял. колькасцю трупаспаленняў. Разбураны каля 1200 да нашай эры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛЬДУНГ ((Baldung; прозвішча Грын; Grien) Ганс) (каля 1484/85; г. Швебіш-Гмюнд?, Германія — 1545),
нямецкі жывапісец і графік (дрэварыт, малюнкі) эпохі Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу (у майстэрні А.Дзюрэра), Страсбургу, Фрайбургу (стварыў у саборы гал. алтар «Каранаванне Марыі»). Рэнесансавы рацыяналізм спалучаў з містыкай, абагульненую пластыку — з дробнымі рытмамі. Сярод жывапісных работ: «Пакуты св. Себасцьяна» (1507), «Святая сям’я на адпачынку» (1511—14), «Смерць, што цалуе жанчыну» (1517), «Нараджэнне Хрыста» (1520), «Геркулес і Антэй» (1530), «Адам і Ева» (1531—33), «Сем узростаў жанчыны» (1544), аўтар дрэварытаў, малюнкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШЧЫН,
гарадзішча канца 11 — сярэдзіны 13 ст. паміж в. Вішчын і Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Пляцоўка ўмацавана 3 лініямі валоў і равоў, знаходзіцца на месцы стаянкі эпохі мезаліту і ранняга неаліту. Выяўлены рэшткі абарончай сцяны, свірна, майстэрні ювеліра, 6 наземных драўляных пабудоў (у 2 жытлах захаваліся рэшткі печаў і падлогі). Знойдзены разнастайны гасп. інвентар, прадметы ваен. справы, бытавыя рэчы і ўпрыгожанні з каляровых і каштоўных металаў, імпартны посуд, Вішчынскі скарб. Верагодна, гарадзішча было феад. сядзібай-замкам. Знаходка віслай свінцовай пячаткі Мсціслава Расціславіча Храбрага сведчыць пра сувязь замка з дынастыяй смаленскіх князёў.