рыбы, якія нараджаюць сфарміраваных малявак. Жыванараджэнне найб. уласціва акулам, скатам, галамянцы, марскому акуню і 4 сям. карпазубых, якія жывуць у трапічных і субтрапічных водах Паўд. і Паўн. Амерыкі, у т. л. і сям. Poecilidae, да якога належыць гамбузія і многія прадстаўнікі акварыумных рыб (гупі, мечаносцы, пецыліі, гірардынусы, малінезіі). Адрозніваюць уласна Ж.р., у якіх зародак злучаны з целам маці і корміцца за яго кошт (напр., у куніцавай акулы), і яйцажывародных, у якіх яйцы знаходзяцца ў целе маці, але з ім не злучаны і развіваюцца за кошт жаўтка (большасць Ж.р.). Апладненне ўнутранае, развіццё малявак адбываецца ў яечніках або ў відазмененых яйцаводах.
Жывародныя рыбы. Скаты: 1 — піла-рыба; 2 — хвастакол, або марскі кот; 3 — звычайны электрычны; 4 — вялікая галамянка. Акварыумныя рыбы: 5 — гупі; 6 — пецылія; 7 — малінезія (самка). Акулы: 8 — сіняя; 9 — тыгровая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГАЗАТУРБІ́ННАЯ ЎСТАНО́ЎКА,
энергетычная ўстаноўка, у якой камбінуюцца цыклы паравых і газавых турбін. Як рабочыя целы выкарыстоўваюцца прадукты гарэння паліва і падагрэтае паветра (у газавай турбіне), пара (у паравой турбіне) або парагазавая сумесь у адной турбіне.
Найб. выкарыстанне знайшлі камбінаваныя П.ў., у якіх у камеру згарання газавай турбіны падаецца паліва (прыродны газ або мазут), якое складае 20% усяго паліва, што выкарыстоўваецца. Прайшоўшы праз газавую турбіну, прадукты згарання, якія маюць у сабе нявыкарыстаны кісларод, паступаюць у топку паравога катла, дзе спальваюцца разам з астатнім палівам. Пашыраны таксама схемы П.у. з катламі-утылізатарамі, якія не маюць уласнай топкі, а абаграюцца адыходнымі газамі турбіны. П.ў. з катламі-утылізатарамі будуюць магутнасцю да 800 МВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКУНДАМЕ́Р,
прылада для вымярэння прамежкаў часу ў гадзінах, мінутах, секундах і долях секунды. Як і гадзіннікі, маюць механізм для адліку часу, а таксама прыстасаванне для пуску, спынення і вяртання да нуля стрэлак (лічбаў).
Першыя С. (з’явіліся ў канцы 19 ст.) мелі толькі секундную стрэлку (адсюль іх назва). Бываюць малагабарытныя — кішэнныя і наручныя (пераважна мех., са стрэлачнай індыкацыяй) і буйнагабарытныя — настольныя, шчытавыя, у т. л. дэманстрацыйныя (звычайна эл., электронна-мех. і электронныя з лічбавай індыкацыяй); падсумоўвальнага дзеяння (паказваюць выніковы час якіх-н. паслядоўных працэсаў), 2-стрэлачныя, шматцыферблатныя, са шкалой для вызначэння колькасці падзей за адзінку часу (напр., удараў пульсу за мінуту) і інш. Выкарыстоўваюцца ў спорце, медыцыне, авіяцыі, прам-сці і інш.
Секундамеры: 1 — механічны кішэнны; 2 — механічны падсумавальнага дзеяння з дзвюма секунднымі стрэлкамі і трыма шкаламі; 3 — электрычны дэманстрацыйны з дзвюма шкаламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЁМІСТАСЦЬ,
фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць правадніка (сістэмы праваднікоў) назапашваць і ўтрымліваць зарад электрычны.
Э. адасобленага правадніка залежыць ад яго формы, памераў, дыэлектрычнай пранікальнасці асяроддзя і роўная C = Q/φ, дзе Q і φ — зарад і патэнцыял правадніка адносна бясконца аддаленага пункта. Узаемная Э. двух праваднікоў роўная адносінам эл. зараду, які пераносіцца з аднаго правадніка на другі, да змены рознасці іх эл. патэнцыялаў, што пры гэтым узнікае. У прыватнасці, Э. кандэнсатара электрычнагаC = Q/(φ1−φ2), дзе Q — зарад кандэнсатара, а φ1 і φ2 — патэнцыялы яго абкладак. Э. ізаляванай сферы ў вакууме, патэнцыял якой
, вызначаецца яе радыусам R: C = 4πε0R, дзе ε0 — электрычная пастаянная. Э. вымяраецца маставымі вымяральнымі прыладамі (фарадметрамі), звычайна метадам параўнання невядомай Э. з эталоннай. Адзінка Э. ў сістэме СІ — фарад.